Аўгустоўскi канал запрашае...
Аўгустоўскi канал запрашае...
Усiх, хто трызнiць рамантыкай вандровак, хоча пабачыць некранутыя месцы роднай
зямлi i адчуць подых прыроды, чакае Аўгустоўскi канал — выдатны помнiк гiдраўлiчнай
архiтэктуры першай паловы ХIХ стагоддзя. У свеце iснуюць толькi два аналагi гэтага
воднага шляху — у Швецыi i Вялiкабрытанii.
Сёння канал — папулярная зона адпачынку. У сезон навiгацыi, з вясны да позняй
восенi, сюды iмкнуцца прыехаць на выхадныя, каб падыхаць свежым паветрам, палюбавацца
прыгажосцю прыроды, паплаваць на лодках, катамаранах i, безумоўна, на цеплаходзе.
Артэрыя канала праходзiць па месцах ляснога масiву Аўгустоўскай пушчы, дзе захавалiся
рэдкiя вiды раслiн i жывёл. А самая вялiкая на канале плацiна шлюза ў Дамброўцы
з высокiм вадаспадам становiцца месцам прыхiльнiкаў каскадных ваннаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усiх, хто трызнiць рамантыкай вандровак, хоча пабачыць некранутыя месцы роднай зямлi i адчуць подых прыроды, чакае Аўгустоўскi канал — выдатны помнiк |
|