21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларусь часова забаранiла ўвоз свiнiны з Лiтвы

19.09.2009 14:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь часова забаранiла ўвоз свiнiны з Лiтвы

Сітуацыя

 

Галоўнае ўпраўленне ветэрынарыi з Дзяржаўнай ветэрынарнай i Дзяржаўнай харчовай iнспекцыямi Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання Беларусi з 13 лiпеня 2009 года да высвятлення эпiзаатычнай сiтуацыi ў Лiтве часова забараняе ўвоз у Беларусь жывых свiней, спермы кныроў, свiнiны i прадуктаў яе перапрацоўкi з Лiтоўскай Рэспублiкi ў сувязi з выяўленнем выпадку класiчнай чумы свiней. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiла прэс-сакратар Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання Дар'я Казлоўская.

 

Прыпыняюцца дзеяннi раней выдадзеных дазволаў на ўвоз вышэйназваных тавараў. Забараняецца ўвоз названай прадукцыi ў паштовых пасылках i ручной паклажы пасажыраў. Гэтыя дзеяннi з беларускага боку прыняты на падставе пiсьма Дзяржаўнай харчовай i ветэрынарнай службы Лiтоўскай Рэспублiкi.

У Паневяжыскiм раёне Лiтвы на свiнаферме Pasodele, якая належыць дацкай кампанii, зарэгiстравана ўспышка свiной чумы. Дзяржаўная харчовая ветэрынарная служба Лiтвы паведамiла, што пасля лабараторнага пацвярджэння захворвання на свiную чуму была накладзена часовая забарона на вываз свiней з тэрыторыi Лiтвы. Аб выпадку захворвання праiнфармаваны Еўрапейская камiсiя i суседнiя краiны. Аб'яўлены каранцiн, прымаюцца ўсе меры, каб не дапусцiць распаўсюджвання захворвання. На фермах Pasodele знiшчаны 445 свiней, завезеных у Лiтву з Данii, праведзена дэзынфекцыя.

Праведзены агляд усiх свiнагадоўчых комплексаў, што знаходзяцца непадалёк, праходзяць лабараторныя даследаваннi: аналiзы на чуму бяруць у свiней i дзiкоў, што насяляюць наваколле Паневяжыса. Свiная чума не ўяўляе небяспекi для людзей. Заражэнне зарэгiстраваным у Паневяжыскiм раёне тыпам вiруса не назiралася ў Еўропе ўжо 9 гадоў. У 2007 годзе такi вiрус, што выклiкае свiную чуму, быў зарэгiстраваны ў краiнах Азii i Паўднёвай Афрыкi.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галоўнае ўпраўленне ветэрынарыi з Дзяржаўнай ветэрынарнай i Дзяржаўнай харчовай iнспекцыямi Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання Беларусi з 1
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика