РАМОНТ НА ЕЎРАПЕЙСКІ МАНЕР
РАМОНТ НА ЕЎРАПЕЙСКІ МАНЕР
Сёння ў наш ужытак цесна ўвайшло такое паняцце, як "еўрарамонт". Праўда, многiя так дакладна i не ведаюць, што ж яно абазначае: паклеяць новыя шпалеры ды вокны пафарбуюць i ўжо лiчаць, што зрабiлi рамонт на еўрапейскi манер. Другiя ж падыдуць да справы больш адказна: аздобяць сваё жыллё абавязковымi элементамi навамодных паняццяў — падвясная столь, падлога з падаграваннем, шклопакеты, вiнiлавыя цi ўспененыя шпалеры... Але наколькi такая суперсучасная прыгажосць бяспечная для здароўя? У чалавека, якi жыве ў новым стагоддзi, нямала сумненняў у экалагiчнасцi ды няшкоднасцi абыдзенных рэчаў. Асаблiва гэта датычыцца рознага роду будаўнiчых матэрыялаў, якiя сёння, у асноўным, вырабляюцца з выкарыстаннем хiмiчных складнiкаў. Амаль усе яны вылучаюць пэўную колькасць мiкрачасцiнак, мiкрадозаў шкодных рэчываў. Аднак у той прадукцыi, якая прайшла сертыфiкацыю, гэтае вылучэнне не перавышае гранiчна дапушчальных канцэнтрацый. I тым не менш, як яна ўздзейнiчае на арганiзм? Каб разабрацца ў сучасных сiнтэтычных матэрыялах i iх якасцi, я звярнулася па дапамогу да загадчыка лабараторыi прамысловай таксiкалогii Рэспублiканскага навукова-практычнага цэнтра гiгiены Леанiда ПАЛАВIНКIНА. — Леанiд Васiльевiч, размову я хачу пачаць з папулярных у наш час шклопакетаў. На вашу думку, цi варта ставiць iх у сваiм доме, цi бяспечныя яны для здароўя? Аднак, як паказала практыка, тыя вокны ПВХ, што сёння выкарыстоўваюцца ў памяшканнях, дастаткова бяспечныя. Праблема заключаецца вось у чым: нiхто дакладна не можа сказаць, што будзе з iмi праз 10—15 гадоў з-за тых тэмпературных перападаў, якiя ўласцiвыя нашай краiне. Кожны палiмер пад уздзеяннем вiльгацi, ультрафiялетавых выпраменьванняў, хiстання тэмператур паступова вылучае вельмi таксiчныя манамеры. На жаль, гэта праблема да канца не вывучана нi ў нас, нi за мяжой. Акрамя таго, патрэбна падбiраць матэрыял у залежнасцi ад месца яго выкарыстання. Скажам, у дзiцячы пакой найлепш паставiць драўлянае акно, замест лiнолеуму — выкарыстаць паркет, а вiнiлавыя шпалеры замянiць на звычайныя, на папяровай аснове. На кухнi, дзе ўвесь час горача ды вiльготна, таксама варта падбiраць адпаведныя матэрыялы. Не раю выкарыстоўваць у гэтым памяшканнi палiмерныя плiты, якiя з павышэннем тэмпературы пачынаюць вылучаць шкодныя рэчывы. Iх пах не заўсёды можна ўлавiць, але на здароўi гэта адаб'ецца. Асаблiва небяспечныя, на маю думку, такiя апрацоўчыя матэрыялы, як драўнянастружкавыя панэлi i тыя фенолфармальдэгiдныя i карбамiдныя смолы, якiя змяшчаюцца ў шырока вядомай ДСП. Шкоднымi для чалавека яны не з'яўляюцца толькi ў тым выпадку, калi ДСП пакрытая спецыяльным ахоўным пластам. — Сёння на рынку вельмi шмат тавараў для рамонту самых розных фiрмаў, на любы густ i кашалёк. Як не разгубiцца ў такiм наплыве i выбраць сапраўды няшкодны для здароўя тавар? — Пакупнiк павiнен арыентавацца не толькi на свой густ ды кашалёк, але i на свой... нос. Бывае, i яго дастаткова, каб выявiць няякасны тавар, якi мае ўстойлiвы пах хiмii. Такi моцны "хiмiчны водар" можа застацца ў кватэры надоўга, i нават праветрыванне тут не дапаможа. Таму, яшчэ раз паўтаруся, не пасаромейцеся папрасiць адпаведныя дакументы на тавар ды... панюхаць яго. — Леанiд Васiльевiч, ведаю, што ваш цэнтр спецыялiзуецца на ацэнцы бяспечнасцi палiмерных матэрыялаў. У чым заключаецца працэдура даследавання? — Гэта цэлы комплекс работ, якiя мы праводзiм у акрэдытаваных лабараторыях з дапамогай спецыяльных методык, дзе замяраем тое, што вылучаецца са шкоднага матэрыялу. Першым этапам практычных iспытаў з'яўляецца самы просты i надзейны тэст — ацэнка iнтэнсiўнасцi паху. Калi ён моцны i рэзкi, гэта ўжо можа стаць падставай для адмовы ў рэгiстрацыi. Далей мы праводзiм санiтарна-хiмiчныя iспыты ўзораў. У спецыяльна абсталяваных камерах задаецца неабходная тэмпература i падаецца паветраны паток пэўнай хуткасцi. У вынiку — вызначаецца канцэнтрацыя хiмiчных рэчываў, якiя вылучае матэрыял у розных рэжымах эксплуатацыi. Трэцi этап прадугледжвае вывучэнне фiзiчных параметраў прадукцыi, напрыклад, яе здольнасць назапашваць на сваёй паверхнi электрастатычныя зарады. Ужо даказана, што павышаны ўзровень электрастатыкi вядзе да збiрання на столi, сценах пылу. А гэта добрая глеба для размнажэння бактэрый. Бывае так, што па хiмiчных паказчыках чалавек сябе засцярог ад небяспекi, а з-за таго, што ўвесь час удыхае пыл з бактэрыямi, пачынаюцца хваробы, знiжэнне iмунiтэту, частыя захворваннi ў дзяцей. На заключным этапе вядуцца таксiкалагiчныя даследаваннi. У некаторых выпадках эксперыменты праводзяцца на жывёлах. Iх мы змяшчаем у спецыяльныя камеры, закладваем матэрыялы i сочым, як уздзейнiчае аказвае выпарванне хiмiчных рэчываў. Потым са стану паддоследных можна выявiць, як гэтыя выпарваннi ўплываюць на жывыя арганiзмы. Для фарбаў, шпатлёвак, грунтовак праводзяцца дадатковыя эксперыменты для выяўлення алергiчных рэакцый. Па вынiках праведзеных тэстаў рыхтуецца заключэнне, на падставе якога потым будзе афармляцца дзяржаўная гiгiенiчная рэгiстрацыя. — Даследуюцца толькi айчынныя тавары? — Не, такiя працэдуры чакае любы тавар, якi патрапiў на беларускi рынак. Бяда ў тым, што ўвесь матэрыял праверыць немагчыма. Мы выбарачна бяром узоры той цi iншай прадукцыi, але дзе гарантыя, што ўся яна iдэнтычная? Таму, па магчымасцi, лепш выкарыстоўваць натуральны матэрыял, толькi, на жаль, сёння ён вельмi дарагi. У тым выпадку, калi чалавек усё ж хоча зрабiць рамонт на еўрапейскi манер, неабходна часцей праветрываць памяшканне. I не толькi непасрэдна пасля рамонту, але i ўвесь час пражывання ў пакоi, бо мiграцыя шкодных складнiкаў у кожнага матэрыялу адбываецца ў свой час. Марына ЛЯВОШКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў наш ужытак цесна ўвайшло такое паняцце, як "еўрарамонт". Праўда, многiя так дакладна i не ведаюць, што ж яно абазначае: паклеяць нов |
|