Урад Брытанii адмянiў пенсiйны ўзрост
Урад Брытанii адмянiў пенсiйны ўзрост
Урад лейбарыстаў адмянiў у Вялiкабрытанii пенсiйны ўзрост, палiчыўшы, што ён абмяжоўвае правы пажылых людзей. У Вялiкабрытанii ўжо ў гэтым годзе будзе лiквiдавана само паняцце пенсiйнага ўзросту: людзi змогуць працаваць столькi, колькi яны самi палiчаць неабходным, i пакуль будуць спраўляцца з усiмi службовымi абавязкамi. Інiцыятыву растлумачылi тым, што ў сучасным брытанскiм грамадстве ўзрост чалавека практычна перастаў адчувацца з-за сацыяльных i працоўных зменаў, людзi захоўваюць актыўнасць да гранiчнага веку i застаюцца запатрабаванымi нават на схiле сваiх гадоў. А летась упершыню ў краiне колькасць пенсiянераў перавысiла колькасць школьнiкаў.Свой унёсак у адмену пенсiйнага ўзросту зрабiў i цяперашнi эканамiчны крызiс. Праведзенае па замове ўрада адмысловае даследаванне паказала, што для пераадолення цяжкiх наступстваў крызiсу брытанцы павiнны працаваць на 7 гадоў даўжэй. Аднак урад вырашыў наогул адмянiць пенсiйны ўзрост. Застаецца толькi вызначыць, з якога ўзросту i каму будзе выплачвацца мiнiмальная дзяржаўная пенсiя. Дэфiцыт бюджэту ЗША ўпершыню перавысiў трыльён долараўПаводле звестак мiнiстэрства фiнансаў ЗША, дэфiцыт бюджэту ў 2009 фiнансавым годзе, якi стартаваў у кастрычнiку 2008-га, упершыню ў гiсторыi дзяржавы перавысiў трыльён долараў. Бюджэтны дэфiцыт у памеры $1,086 трлн. быў дасягнуты па вынiках чэрвеня — дзявятага месяца фiнансавага года. Мiж тым як чэрвень традыцыйна лiчыцца прыбытковым месяцам для амерыканскай казны. Асноўнай прычынай рэкорднага росту дэфiцыту амерыканскага бюджэту аналiтыкi лiчаць дзяржвыдаткi, накiраваныя на барацьбу з фiнансавым крызiсам i падтрыманне эканомiкi, а таксама знiжэнне падатковых паступленняў. Акрамя таго, значны цiск на бюджэт аказваюць ваенныя выдаткi на вайну ў Iраку i Афганiстане. Раней паведамлялася аб тым, што прагназаваны памер бюджэтнага дэфiцыту ЗША на 2009 фiнансавы год складае $1,8 трлн, што ў чатыры разы больш за дэфiцыт у 2008 годзе. Прэзiдэнт Лiтвы адмовiлася ад паловы зарплатыПрэзiдэнт Лiтвы Даля Грыбаўскайтэ адмовiлася ад паловы зарплаты, якая належыць ёй як кiраўнiку краiны, на карысць дзяржаўнай казны. Зарплата прэзiдэнта Лiтвы складае каля 21 тысячы лiтаў (больш за 6 тысяч еўра). Як заявiла Грыбаўскайтэ, ёй будзе хапаць паловы зарплаты i штомесячнай выхадной дапамогi, якая належыць ёй як былому камiсару Еўрапейскай камiсii па бюджэце i фiнансавым планаваннi. Дарэчы, сума дапамогi пасля выплаты ўсiх падаткаў складае 7,9 тысячы еўра. Выхадная дапамога выплачваецца на працягу трох гадоў усiм камiсарам Еўрасаюза, якiя пакiнулi пост, у выпадку, калi iх зарплата на новай пасадзе меншая за ранейшую ўдвая. Пры гэтым сума дапамогi складае палову былой зарплаты камiсара. Грошы паступаюць з агульнага бюджэту Еўрасаюза.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Урад лейбарыстаў адмянiў у Вялiкабрытанii пенсiйны ўзрост, палiчыўшы, што ён абмяжоўвае правы пажылых людзей. У Вялiкабрытанii ўжо ў гэтым годзе будз |
|