Вера i музыка Аляксея Крэчата
Вера i музыка Аляксея Крэчата
Гэтаму хлопцу ёсць на каго раўняцца — знакамiтыя музыканты Рэй Чарльз, Стывi Уандэр, Андрэа Бачэлi змаглi насуперак слепаце дамагчыся сусветнага прызнання. Вось i мiнчанiн Аляксей Крэчат, якi рана страцiў зрок, тым не менш, не апусцiў рукi i вырашыў дасягнуць вяршыняў ва ўлюбёнай справе. Ён скончыў Інстытут сучасных ведаў па спецыяльнасцi "мастацтва эстрады" i выбраў свой стыль — рок-музыка, у якой найлепш раскрываецца дыяпазон голасу ў 2,5 актавы. Амбiцыi ў Аляксея падмацоўваюцца першымi поспехамi — прызамi мiжнародных фестываляў на Мальце i ў Малдове, удзелам у паўфiнальных адборах на конкурсы "Новая хваля" i "Еўрабачанне", нарэшце, прэмiраваннем ад спецыяльнага фонду Прэзiдэнта РБ па падтрымцы таленавiтай моладзi. Пачуць голас невiдушчага, але надзвычай таленавiтага выканаўцы слухачы маглi ў спектаклях Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра, на канцэртах гуртоў "Арызона" i "Шторм"... Цяпер — яшчэ i на дэбютным альбоме Аляксея Крэчата "Вер". На дыск трапiлi 13 песень, аўтар большасцi з якiх — сам Аляксей; а ў запiсе ўдзельнiчалi вядомыя беларускiя музыканты — Аляксей Старажук, Павел Трацяк, Сяргей Анцiшын, Юрый Вашчук i iншыя. Большасць песень — на рускай мове, хоць у якасцi прыемнага бонусу ёсць некалькi англа- i беларускамоўных кампазiцый. Сам Аляксей называе стыль, у якiм працуе, жыццесцвярджальным поп-рокам i прызнаецца, што не абмяжоўвае сябе класiчнымi музычнымi канонамi: "Мой свет — гэта складаная гармонiя, але простая мелодыя, якая звязвае адасобленыя аскепкi, асобныя фарбы i мiмалётныя адчуваннi ў адно цэлае". Для таго, каб данесцi гэта цэлае да шырокага слухача, выканаўцу засталося не так многа — знайсцi музыкантаў, гатовых да пастаяннага супрацоўнiцтва. Спявак спадзяецца i верыць, што гэта атрымаецца ўжо неўзабаве. Галоўнае на свеце" Вольгi ПлотнiкавайСпявачка разам з мужам i прадзюсарам Генадзем Маркевiчам вырашыла нагадаць слухачам, што артысты па-за сцэнай — такiя ж людзi, як i ўсе астатнiя, i што галоўнае для iх не шык i бляск, а сям'я i дзецi. "Галоўнае на свеце — гэта нашы дзецi" — песеньку з такой немудрагелiстай назвай сямейны тандэм напiсаў у суаўтарстве з паэтам Алесем Бадаком. А для выканання яе былi запрошаныя артысты, у якiх ёсць уласныя дзецi, маленькiя i дарослыя. У каманду зорных бацькоў увайшлi Iна Афанасьева, Аляксей Хлястоў, Леся Кодуш i Слава Нагорны, Венера, Ларыса Грыбалёва, Андрэй Хлястоў, Iскуi Абалян, Тарыел Майсурадзе, Галiна Шышкова, Шыр, Алена Грышанава, Сяргей Мiнскi i сама Вольга Плотнiкава, а таксама яшчэ чамусьцi дзявочае трыо "By City" — вiдаць, як патэнцыйныя мамы. Акрамя таго, у якасцi адной з выканаўцаў выступiла i маленькая дачка Вольгi Плотнiкавай Алiна, адносна сцэнiчнай будучынi якой бацькi, вiдаць, не жартавалi. "Мы выпадкова падслухалi, як яна напявае прыпеў, i вырашылi жартам запiсаць, — сцвярджае Вольга Плотнiкава. — Безумоўна, дачка яшчэ вельмi маленькая i не ўсе словы вымаўляе выразна, з-за чаго некаторыя фразы атрымалiся размытымi — але спявала вельмi чыста. У вынiку гэты запiс увайшоў i ў канчатковы варыянт песнi, а сама яна, на мой погляд, атрымалася вельмi добрай i кранальнай". Днямi на песню "Галоўнае на свеце — гэта нашы дзецi" з дапамогай тэлепраекта канала "ЛАД" — "Прасоўванне+" — быў зняты клiп, галоўнымi героямi якога сталi таксама дзецi. Але што дакладна з гэтага атрымалася, гледачы ўбачаць толькi ў пачатку наступнага сезона. Вядучая рубрыкi Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтаму хлопцу ёсць на каго раўняцца — знакамiтыя музыканты Рэй Чарльз, Стывi Уандэр, Андрэа Бачэлi змаглi насуперак слепаце дамагчыся сусветнага прызн |
|