Цяпельца ў полi
Цяпельца ў полi
Мацяш, Н. І. У прыгаршчах ветру: вершы, пераклады, эсэ/ Нiна Мацяш. — Мiнск: Лiтаратура i Мастацтва, 2009. — 144с. Чытаць сапраўдную паэзiю — найвялiкшая асалода. Чытаць новую кнiгу знакамiтай паэтэсы Беларусi Нiны Мацяш, да творчасцi i жыццёвага лёсу якой была заўсёды ўважлiвай "Звязда", — i шчаслiва, i скрушна. Апошняе з тае прычыны, што няма сярод нас аўтаркi. Яна развiталася з зямным светам напрыканцы мiнулага года. Нечакана, неспадзявана, паспеўшы прыняць удзел у традыцыйным лiтаратурным свяце, якое летась ладзiў Брэсцкi аблвыканкам у Пiнску. Шчаслiва, з ноткамi ўзвышэння чытаюцца яе радкi таму, што i паэзii, выпеставанай прыгожым талентам, асаблiвай, зоркавай, вятрыскавай, словам, сапраўднай, i знакаў сакраментальных, выключна важных для тых нашчадкаў, хто застаецца з жаданнем развiваць прастору духоўную, на старонках невялiкага зборнiка "У прыгаршчах ветру" — звышдастаткова. "Калi кветка — знак мастацтва,/ калi птушка — тон жыцця,/ як нязраненай застацца / у жыццi невыбiраным?" Цяплом вее ад выпеставаных светлым розумам i высокiмi пачуццямi радкоў. Генадзь Праневiч, якi напiсаў прадмову да кнiгi зямлячкi, заўважыў: "Узiранне ў высокае неба iдэала, у свет iдэальных каштоўнасцяў, сувымярэнне iх з рэчаiснасцю i ўнутраным маральным законам, "напiсаным Богам у сэрцы адзiнага чалавека" (Ф.Скарына), — вось тая сакральная сфера, у прасторы якой б'ецца, пакутуе, шукае выйсця i разгадкi Боскай задумы i ўласнага лёсу творчы дух паэтэсы". У кнiзе побач з арыгiнальнымi вершамi змешчаны пераклады з французскай, польскай i ўкраiнскай моў, у гэтым шэрагу — i перастварэнне Нiнай Мацяш па-беларуску паэтычных адкрыццяў лаўрэаткi Нобелеўскай прэмii Вiславы Шымборскай. Змешчаны ў кнiзе i эмацыйныя, публiцыстычна-завостраныя эсэ Нiны Мацяш пра французскую паэзiю, Вiславу Шымборску i Лiну Кастэнку. У адным з iх Нiна Мацяш пiша: "Не бывае спелага паэта без яго звязу з людзьмi, з усiм вакольным светам, без саўдзелу i асэнсавання жыцця". Чытайце кнiгу "У прыгаршчах ветру" — i наноў адкрывайце жыццё!.. Кастусь ЛАДУЦЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мацяш, Н. І. У прыгаршчах ветру: вершы, пераклады, эсэ/ Нiна Мацяш. — Мiнск: Лiтаратура i Мастацтва, 2009. — 144с. Чытаць сапраўдную паэзiю — найвял
|
|