21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У Грунвальдскай бiтве беларусы не падалiся тэўтонцам памяркоўнымi!..

19.09.2009 14:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Грунвальдскай бiтве беларусы не падалiся тэўтонцам памяркоўнымi!..

Роўна 599 гадоў таму, 15 лiпеня 1410 года, адбылася Грунвальдская бiтва. Гэтае словазлучэнне ведаюць, бадай, усе. Але што дакладна было ў гэты дзень, скажуць не многiя. Пра простыя i не зусiм простыя акалiчнасцi Грунвальдскай бiтвы мы гутарым з доктарам гiстарычных навук, прафесарам БДУ Анатолем ГРЫЦКЕВIЧАМ.

  "Тэўтонцы хацелi захапiць нашу зямлю i анямечыць беларусаў"   — Анатоль Пятровiч, давайце дамо слова агульнай тэорыi: хто з кiм бiўся ў Грунвальдскай бiтве?

— Бiлася беларуска-лiтоўскае войска разам з саюзным польскiм войскам супраць нямецкага Тэўтонскага рыцарска-манаскага ордэна. Але "манаскага" такога асаблiвага, дзе манахi павiнны былi не малiцца, а ваяваць — каб распаўсюджваць веру Хрыстову сярод язычнiкаў (паганцаў). У Тэўтонскiм ордэне былi не толькi немцы — туды прыязджалi для практыкi рыцары з усiх краiнаў Еўропы: былi i англiйскiя, i бургундскiя, i французскiя, нават з Пiрынейскага паўвострава. З нашага боку — беларусы, палякi, летувiсы, балты, чэхi на чале з Янам Жыжкам, невялiкая група татараў. Рускiя гiсторыкi пiшуць i пра "рускiх рыцараў", але калi разабрацца, то гэта былi цi то тры, цi то адна "смаленская харугва". А Смаленск — гэта ж на той час беларускi горад!..— Гэта была агрэсiя ордэна? Яны на нас пайшлi?

— Так, гэта была частка iх захопнiцкай праграмы. Бiтва вырашыла лёс: цi будзе далей Тэўтонскi ордэн працягваць сваю агрэсiю, захоплiваць новыя землi i анямечваць людзей, як анямечылi прусаў i часткова яцвягаў.— А вось гэты iх ваяўнiчы паход, калi i адкуль ён пачаўся?

— Ён пачаўся ў ХIII стагоддзi, калi скончылiся ў асноўным крыжовыя паходы ў Святую зямлю. Тэўтонцы знайшлi для сябе поле дзейнасцi — гэта Прыбалтыка, дзе былi цi не апошнiя няхрышчаныя людзi. А заадно вырашылi ахрысцiць i тых, хто быў побач, — праваслаўных беларусаў i каталiкоў-палякаў.— Палякаў з каталiцызму яны вырашылi хрысцiць у каталiцызм?

— Так-так!.. (смяецца.) Тут гаворка iшла, безумоўна, пра захоп земляў. А ў нас — пра захоп i хрышчэнне ў сваю веру. Iм трэба было пашыраць сваю тэрыторыю, але рабiлася гэта пад рэлiгiйнай шыльдай.— Хто кiраваў гэтымi паходамi?

— Сам ордэн. Фармальна ён падпарадкоўваўся iмператару Свяшчэннай Рымскай iмперыi. Але дзейнiчаў амаль самастойна.— А нейкая роля Папы Рымскага была ў гэтым?

— Апасродкавана ордэн падпарадкоўваўся i Папу...— Значыць, ён ухваляў гэтыя крывавыя паходы?

— Бывала. А бывала, i без Папы абыходзiлася... Тады ў Грунвальдскай бiтве ўдзельнiчалi практычна ўсе камандзiры атрадаў i зямель Тэўтонскага ордэна. I сам Вялiкi Магiстр Ульрых фон Юнгiнген.— Пра якую колькасць войскаў iдзе гаворка з абодвух бакоў? Вы казалi пра харугвы. Харугва — гэта колькi?

— Гэта па-рознаму. Увогуле гiсторыкi лiчаць, што не такая ўжо i вялiкая колькасць ваяроў там была. Прыблiзна лiчаць так: 25-35 тысяч з нашага боку, крышачку менш — з нямецкага. Але ў iх быў лепшы парадак, яны былi больш падрыхтаваныя да баёў. Яны ўвесь час змагалiся, былi больш спрактыкаваныя. А ў нас змагалiся, калi пачыналася вайна. Таму, улiчваючы iх падрыхтоўку, можна сказаць, што сiлы былi роўныя. I таму падчас самой бiтвы было ваганне, невядома было, хто пераможа. Лёс бiтвы вырашыўся лiтаральна ў канцы...— Дарэчы, месца бiтвы было абумоўлена загадзя цi войскi сустрэлiся там спантанна?

— Вядома, абумоўлена. Перад любой бiтвай месца доўга выбiралася загадзя. Бо не на любым жа полi можа адбыцца такая маштабная баталiя, трэба ж, каб было дзе развярнуцца. Грунвальдскае поле задаволiла абодва бакi."Ягайла ўвесь час малiўся, таму Вiтаўт узяў iнiцыятыву ў свае рукi"— Анатоль Пятровiч, давайце адновiм падзеi 15 лiпеня 1410 года: як усё адбывалася?

— Ранiца для абодвух бакоў пачалася з малiтвы — без гэтага нiводная бiтва не магла адбыцца. Войскi пастроiлiся — i адны, i другiя. Ягайла ўвесь час малiўся — паўсюль пра гэта пiшацца. Ён вельмi сумняваўся ў тым, што цi пераможа. Думаў, што калi больш памолiцца — дык пераможа. Скончылася тым, што Вялiкi Магiстр ордэна прыслаў Ягайлу два мячы, каб ён урэшце пачаў бiтву, бо колькi чакаць?! А Вiтаўт iрваўся ў бой. Тым больш што нашы ваяры ўжо не маглi чакаць, бо ўявiце — на лiпеньскай спякоце сядзець ва ўсiм гэтым жалезе!..— А фармальна хто там быў галоўны — Вiтаўт цi Ягайла?

— Фармальна — Ягайла, але фактычна камандаваў Вiтаўт, бо Ягайла ўвесь час малiўся. Толькi пасля, калi ўжо кiпеў бой, Ягайла стаў актыўна кiраваць ягонай хадой, нават паслаў у гушчар сваю прыдворную харугву... Усiм вядомы такi эпiзод. На правым флангу былi воiны Вялiкага Княства Лiтоўскага i Рускага, як яно тады называлася. У пэўны момант лёгкая коннiца "не вытрымала" нацiску нямецкiх рыцараў — i пачала адступаць. Рыцарам падалося, што яны перамагаюць. Пачаўся крык: "Лiтва ўцякае!" Яны натхнiлiся — i за iмi паiмчалiся iншыя, каб бiць "уцекачоў". Гэта звычайная тактыка беларусаў!.. Тое самае рабiў пасля i Канстанцiн Астрожскi! Уцякалi-ўцякалi, строй ворагаў перамяшаўся, нiякага парадку ўжо не было, i тады наша коннiца развярнулася — i давай секчы тых тэўтонцаў...— Дарэчы, першымi ў той дзень наступалi тэўтонцы?

— Першым усё-такi пачало наступаць войска Вiтаўта. Немцы спецыяльна не iшлi наперад, яны ж выкапалi "воўчыя ямы": зверху прысыпаныя галлём, а ў ямiнах завостраныя калы... I некаторая частка нашай коннiцы трапiла туды i загiнула...— Анатоль Пятровiч, але ж гэтыя ямiны былi распаўсюджанай фiшкай у той час, чаму нашы так купiлiся?!

— Хiба што не было добрай выведкi. А трэба было гэта зрабiць... Але пасля нейкiм чынам змаглi зламаць першы наступ, разбiлi нямецкую пяхоту i пачалi цiснуць на варожую коннiцу. Вось тады пачалася самая бiтва... А другая палова дня 15 лiпеня — гэта калi немцаў абкружылi i пачалi знiшчаць па поўнай праграме. У палон спачатку не бралi, у палон бралi ўжо ў самым канцы — тых, хто ўцякаў, каб пасля атрымаць выкуп. На карцiне Матэйкi адлюстравана, як загiнуў сам Вялiкi Магiстр — яго працялi рагацiнай з жалезнымi канцамi. Выжыць пры гэтым было немагчыма... Фактычна тады выратавалася i ўцякла толькi адна нямецкая харугва — i беглi яны ажно да Мальбарка (Марыенбурга), дзе схавалiся. Iх, вядома, маглi дагнаць i перахапiць. Але ж немцы кiнулi абоз з багаццем — i нашы спынiлiся, каб захапiць гэты абоз, а заадно — знiшчыць 5000 чалавек чэлядзi, якая таксама была ўзброеная.— Колькi па часе працягвалася бiтва?

— Каля 5-6 гадзiн. Былi пэўныя перапынкi для пастраення войскаў.— Што ж дапамагло нам перамагчы, калi немцы былi лепш навучаныя i ўзброеныя?

— Дапамагла расцярушанасць iхнiх харугваў, якая адбылася, як я казаў, дзякуючы нашай хiтрасцi. Дапамагло вельмi квалiфiкаванае ўступленне ў бой нашых харугваў — па чарзе, каб не было балагану. Гэтая тактыка была незнаёмая для рыцараў... Дарэчы, пасля бiтвы нашы войскi яшчэ стаялi там пару дзён — хавалi забiтых: i нашых, i iхнiх.— I ворагаў таксама хавалi?

— Так, збольшага па меркаваннях бяспекi — ад непахаваных целаў магла пачацца эпiдэмiя...— Анатоль Пятровiч, давайце лакалiзуем: дзе знаходзiцца Грунвальдскае поле?

— Ля мястэчка Грунвальд, тады гэта была тэрыторыя Тэўтонскага ордэна, якая ўжо пачала называцца Прусiяй, бо немцы захавалi назву тых плямёнаў, якiя там жылi. Цяпер гэта тэрыторыя Польшчы, блiзкая да Калiнiнградскай вобласцi. На тым месцы стаiць помнiк, штогод адбываюцца святкаваннi. Вось толькi беларусы нiколi афiцыйна не ездзiлi... Я вельмi спадзяюся, што ў наступным годзе мы далучымся да святкавання 600-годдзя бiтвы. Бо гэта ў вялiкай ступенi наша перамога i наша гiсторыя — чаму мы ўвесь час яе некаму аддаём?! Дарэчы, яшчэ ў лютым мы з групай гiсторыкаў i неабыякавых людзей напiсалi лiст прэм'ер-мiнiстру Сяргею Сiдорскаму з прапановай да 600-годдзя ўсталяваць помнiк у гонар Грунвальдскай бiтвы."Напярэдаднi бiтвы адбылося грандыёзнае паляванне ў Белавежскай пушчы..."— Анатоль Пятровiч, а чаму бiтва адбылася менавiта там, чаму мы так далёка залезлi?

— Залезлi таму, што разбiць ворага на яго тэрыторыi было лепей. А заадно i каб на сваёй тэрыторыi не было знiшчэнняў, якiя заўсёды ўчынялi крыжакi. Мы пайшлi насустрач, каб не пусцiць iх сюды.— Дык выведка ў той час добра працавала?

— Выведка працавала добра. Тады ўпершыню абодва бакi зрабiлi планы паходаў — з вымярэннем адлегласцi, нанясеннем пунктаў... Планы трымалi ў таямнiцы. Калi ў Бярэсцi Ягайла з Вiтаўтам сабралiся яшчэ за год да бiтвы, то была выстаўленая такая ахова, што нiхто не ведаў, пра што яны гавораць! I немцы даведалiся пра паход, калi ўжо вялiкае войска пайшло туды! Да паходу i да бiтвы мы падрыхтавалiся ладна. Напярэдаднi адбылося грандыёзнае паляванне ў Белавежскай пушчы — трэба ж было войска кармiць. Упалявалi i насалiлi столькi мяса!.. А потым павезлi да Вiслы, па Вiсле спусцiлi да самага месца бiтвы.— А каго бiлi ў пушчы — зуброў, дзiкоў?

— А ўсiх, хто бег, таго i бiлi! (смяецца).

— Анатоль Пятровiч, калi падсумаваць: праз 599 гадоў у чым галоўнае значэнне гэтай бiтвы для Беларусi?

  — Для нас гэтая бiтва важная ў некалькiх момантах. Па-першае, гэта перамога над вельмi сур'ёзнай армiяй, якая ўвесь час наносiла ўдары. Дзякуючы перамозе пад Грунвальдам спынiлiся набегi крыжакоў: на беларускую тэрыторыю яны ўжо не прыходзiлi. Спынiлася пагроза знiшчэння дзяржавы, падпарадкавання нашых народаў ордэну i анямечвання. У эканамiчным сэнсе быў вызвалены шлях да Балтыйскага мора праз Нёман i праз Заходнюю Дзвiну. Пасля гэтага мы пачалi вольна гандляваць з краiнамi Балтыйскага мора. Гэта справакавала аграрную рэформу, пасля якой вялiкая колькасць збожжа i лесу iшла на продаж у краiны Скандынавii i Паўночнай Германii. Быў перыяд, калi Беларусь была настолькi заможная, што кармiла сваiм хлебам усю Паўночную Еўропу. Да ўсяго ж, Грунвальдская бiтва — паказчык, што беларускi народ ужо ў тыя часы змагаўся за сваю незалежнасць, за сваю дзяржаву. Гэта — сведчанне вялiкага вайсковага майстэрства беларусаў. Напамiн, што мы — нацыя рыцараў i асiлкаў. Гэта зараз iснуе прыкры стэрэатып пра рахманых i памяркоўных беларусаў. Ведаеце, магiстру фон Юнгiнгену беларусы не падалiся рахманымi!..   Глеб ЛАБАДЗЕНКА. Фота аўтара.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Роўна 599 гадоў таму, 15 лiпеня 1410 года, адбылася Грунвальдская бiтва. Гэтае словазлучэнне ведаюць, бадай, усе. Але што дакладна было ў гэты дзень,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика