Еўрасаюз: Беларусь мусіць паважаць фундаментальныя свабоды чалавека
16 июля 2009 Политика
TUT.BY Сёння, 16 ліпеня, у Вене, на паседжанні Пастаяннага савета ОБСЕ, па выніках справаздачы кіраўніка офіса ОБСЕ ў Мінску была зроблена заява Еўрасаюза па сітуацыі ў Беларусі. Еўрапейскі Саюз не перастае сцвярджаць, што Беларусь мусіць паважаць фундаментальныя свабоды чалавека, гаворыцца ў заяве Еўрасаюза, якая размешчана на сайце амбасады Швецыi ў Беларусi. Там лiчаць, што 7 ліпеня суд вынес моладзеваму актывісту Арцёму Дубскаму, абвешчанаму ў гэтым годзе арганізацыяй “Міжнародная амністыя” вязнем сумлення, неапраўдана жорсткі прысуд і пазбавіў яго волі на адзін год за ўхіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі, якое той атрымаў за ўдзел у дэманстрацыі 10 студзеня 2008 года. Еўрапейскі Саюз не перастае сцвярджаць, што "Беларусь мусіць паважаць такія фундаментальныя свабоды чалавека, як свабода сходаў і асацыяцый". Крымінальны кодэкс РБ патрабуе перагляду з мэтай лепшага адлюстравання гэтых свабод і прывядзення ў адпаведнасць з еўрапейскімі стандартамі. Еўрапейскі Саюз таксама выказвае занепакоенасць станам здароўя арыштаванага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча. У гэтай сувязі ЕС станоўча ацаніў атрыманую паслом Шмітам магчымасць наведаць Аўтуховіча 29 мая ў следчым ізалятары. У той самы час "мы звяртаемся да беларускіх улад з просьбай не пазбаўляць зняволенага магчымасці сустракацца з роднымі. Еўрасаюз просіць беларускія ўлады ўлічыць гуманістычны аспект гэтай справы і чакае хуткага прыняцця рашэння. "Занепакоенасць выклікае таксама вынясенне беларускім абласным судом 29 чэрвеня бягучага года смяротнага прысуду Васілю Язэпчуку. Мы настойліва заклікаем Беларусь да адмены смяротнага пакарання і прапануем, у якасці першага кроку, увесці мараторый на гэту меру", гаворыцца ў заяве, якая размешчана на сайце амбасады Швецыi ў Беларусi. Еўрапейскі Саюз атрымліваў розныя сігналы, што тычыцца рэгістрацыі палітычных партый і недзяржаўных арганізацый у Беларусі ў апошнія месяцы. Вітаючы рэгістрацыю Руху “За свабоду”, ў той самы час ЕС лічыць "неабгрунтаванай адмову ў рэгістрацыі Беларускай хрысціянска-дэмакратычнай партыі, праваабарончай арганізацыі “Наша вясна”, Партыі свабоды і прагрэсу і, сярод апошніх, Асамблеі беларускіх прадэмакратычных няўрадавых арганізацый". Еўрасаюз чакае ад Беларусі павагі да ўзятых на сябе абавязкаў па забеспячэнні плюралістычнага развіцця сродкаў масавай інфармацыі, уключна з прадстаўленнем незалежным газетам доступу да сістэмы дзяржаўнага распаўсюду і акрэдытацыяй замежных выданняў у краіне. У сувязі з гэтым ЕС заклікае Беларусь працягваць супрацоўніцтва з прадстаўніком ОБСЕ па пытаннях свабоды прэсы і "ў поўным аб’ёме выкарыстоўваць яго рэкамендацыі". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
16 июля 2009 Политика TUT.BY Сёння, 16 ліпеня, у Вене, на паседжанні Пастаяннага савета ОБСЕ, па выніках справаздачы кіраўніка офіса ОБСЕ ў Мінску была зроблена заява Еўрасаюза па сітуацыі ў Беларусі. |
|