21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Тэртулiян i абсурд

19.09.2009 14:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Тэртулiян i абсурд

Сто разоў я сам сабе задаваў пытанне: "Ты верыш людзям?" i дзевяноста дзевяць разоў адказваў: "Не веру!" Безумоўна, дзевяноста дзевяць разоў я адказаў разумна. Калi я так адказаў на пытанне пра людзей, дык прыблiзна такi ж адказ мусiбыць i пра Бога. Што, зноў жа ж — разумна i лагiчна. Але вера не лагiчная i не разумная, вера абсурдная. Пра абсурднасць веры сказаў Тэртулiян: "Сrеdо quiа аbsurdum еst ( Веру, бо абсурдна )". Нiякай iншай веры, акром як абсурднай, не iснуе...

Выбiранне

Заўважыў за сабою такую рысу: заўжды выбiраў сабе жанчыну, што знаходзiлася найблiжэй да мяне. Чым блiжэй, тым лепей. Нi прыгажосць, нi розум, нi талент не мелi такога значэння, як адлегласць. Чым блiжэй да мяне жанчына, тым яна разумнейшая, таленавiцейшая i прыгажэйшая ад астатнiх.

Чорныя семкi

Зiмою, пасля вячэры ў мяне ёсць абавязак — засыпаць у пустую кармушку дзве жменi чорных семак. Кожны вечар я сыплю семкi ў кармушку, зробленую з пластыкавай бутэлькi. Аднаго разу я набраў жменю семак, а бутэлька аказалася усё яшчэ поўнай. Чаму сiнiцы, вераб'i i галубы прапусцiлi цэлы дзень i не падзяўблi семкi? Не ведаю. У мяне нават няма часу, каб палюбавацца птушкамi за маiмi вокнамi, але ў мяне ёсць час напоўнiць кармушку. У наступны вечар яна была па-заўсёднаму пустая, i я насыпаў у яе дзве жменi чорных семак. У якi-небудзь з выходных я абавязкова палюбуюся заваконнымi галубамi, вераб'ямi i сiнiцамi... І што з таго, што ў мяне няма выходных? Некалi я ўсё адно iмi палюбуюся без усялякiх абавязкаў.

Ваенная эвалюцыя

Маракi былi самымi рамантычнымi з усiх вайскоўцаў. Ветразi, хвалi, штормы, буры, далёка-далёкiя краiны... Маракi былi самымi-самымi, пакуль не з'явiлiся лётчыкi. Неба зрабiлася блiзкiм. На змену лётчыкам прыйшлi лётчыкi-касманаўты i лётчыкi-астранаўты. Тут усе хлопчыкi зразумелi, што астранаўтамi-касманаўтамi яны нiколi не стануць. Хлопчыкаў многа, а касманаўтаў-астранаўтаў зусiм мала. Тут i адбыўся эвалюцыйны скачок у ваеннай справе. Самымi рамантычнымi ваярамi зрабiлiся фiнансiсты. Не вока за вока, не зуб за зуб, а рубель за рубель, рубель за вока, рубель за зуб. У ваенналюбiвых хлопчыкаў зноў ёсць надзея на вялiкую перамогу.

Пiва i знiжкi

Iдзеш па сталiцы, а навокал процьма прапановаў: набудзь, прыдбай, купляй, бяры, пакаштуй, паспрабуй... Хутка слова "знiжкi" пачнуць пiсаць большымi i ярчэйшымi лiтарамi чым пiшуцца назвы на крамах. Можа "знiжкi" адразу з металу адлiваць i ў назву шыльды ўстаўляць? Не! Хай мастакам-афармляльнiкам застаецца iх праца. Фiнансавы крызiс, працы i так мала. Хай пiшуць пра знiжкi i адсоткi вялiзнымi лiтарамi на ўсю вiтрыну. Хай жывуць... З такiмi развагамi я iшоў па праспекце, калi мяне перанялi дзве ўсмешлiвыя жанчынкi: "Мужчына, мы запрашаем Вас на дэгустацыю новага пiва!" Ну трэба ж, пiва новае i дармовае налiваюць, а я пiва не пiў i не п'ю. Пачынаю адмаўляцца, а яны настойваюць... "Чаму Вы мяне запрашаеце?" — "Бо Вы — мужчына!" Так, я сапраўды мужчына, але ад пiва дармовага адмовiўся, i камерцыйныя хiтрыкi са знiжкамi мяне, шчыра кажучы, не спакушаюць.

Падаткi

Пасля паходу ў падатковую iнспекцыю ўзнiкае неадольнае жаданне выкурыць дзве цыгарэты ўзапар. Дастаткова адной цыгарэты, але жаданне было такое, нiбыта я тры днi не палiў тытунь. Пасля размовы з падатковымi iнспектарамi мне карцiць закурыць. Не скажу, што размова была непрыемнай. Вы спяшаецеся заплацiць падаткi? Спыталi ў мяне. Не спяшаюся... Тады чакайце да першага жнiўня. Раней трэба было ўсё аплацiць да пятнаццатага сакавiка... Цяпер iнакш, мы да першага жнiўня вышлем вам рахунак, а вы яго мусiце аплацiць да першага лiстапада. Давядзецца пачакаць... Ад думкi пра доўгае чаканне мне таксама хочацца курыць, як i пасля выхаду з кабiнета падатковага iнспектара. У маiх сяброў iншая рэакцыя. Некаму цiсне пасiкаць, некаторым хочацца з'есцi трохсотграмовы бiфштэкс з крывёю. Маё жаданне самае сцiплае. Я выкурыў цыгарэту i задумаў суцешыць сябе невялiкiм ганарарам за лiтаратурнаю творчасць. Па свой ганарар я паслаў дачку. Яна атрымала грошы i радасна паведамiла, што ёй далi сто, але ў сотнi толькi семдзесят адсоткаў ганарару, таму я вiнен рэдакцыi трыццатку. Выдатны ганарар — мiнус трыццаць адсоткаў. "А можна падзялiць ганарар сумленна?" — сцiпла спытаў я ў сваёй любiмай дачкi. "Сумленна — гэта як? — Ты вернеш iм трыццатку, а семдзесят я табе падару. — Абдымаю, цалую..."— смеючыся, сказала добрая дачка i адключыла тэлефон. Нiшто так не суцяшае i не супакойвае чалавека ў фiнансавых узаемаадносiнах, як круглы нуль.

Вяртанне

Забраў з мастацкага салона дзве свае карцiны. Яны там правiселi паўгода i не прадалiся. Нiхто не хоча пераплачваць галерэйшчыкам. Нiхто не хоча аддаваць дадатковыя трыццаць адсоткаў перакупшчыку. Зразумела. Але калi ты нясеш карцiны з галерэi цi выставы назад у майстэрню, настрой кепскi. Думаеш пра ўласную бяздарнасць, пра сваю нiкому непатрэбнасць, пра свае недальнабачнасць i глупства. На што спадзяваўся, калi рабiў рамы i заносiў карцiны ў салон? Вядома, спадзяваўся, што нехта набудзе недарагiя палотны. Адно з трох набылi. Суцяшэнне, безумоўна. Але ёсць i выдаткi: адно палатно крыху прадавiлi, на другой карцiне трохi абабiлi раму. Нёс я карцiны i сам сябе ганiў i зневажаў. Нават аблайваў сам сябе гнюснымi словамi, ажно пакуль не спусцiўся ў падземны пераход. У пераходзе ўсё кардынальна змянiлася. Пад зямлёю я, нiбыта чалавек, якi тоне i дастаў дна, адштурхнуўся ад мiнулага i пачаў думаць пра будучае, думаць не пра старыя i непрададзеныя карцiны, а пра новыя малюнкi i палотны, пра новыя, яшчэ не выдадзеныя i не дапiсаныя кнiгi. З падземнага пераходу я выйшаў самаўпэўненым творцам, якi верыць у сваю зорку.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сто разоў я сам сабе задаваў пытанне: "Ты верыш людзям?" i дзевяноста дзевяць разоў адказваў: "Не веру!" Безумоўна, дзевяноста дзе
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика