МАК
МАК
l На Мокiя, у Макаў дзень, пачыналi збiраць мак. На Русi мак шырока выкарыстоўвалi пры выпяканнi булак, ватрушак i караваяў i г.д. Таксама здавён ведалi снатворнае дзеянне маку. Мак выкарыстоўвалi таксама i як ахоўны сродак супраць "дурнога" вока i ведзьмакоў. l Гэты дзень лiчыўся нешчаслiвым, таму непажадана было пачынаць цi працягваць якiя-небудзь справы. Увогуле ў гэты дзень трэба было быць вельмi асцярожнымi. Мак — раслiна з чырвонай, алай, радзей белай цi жоўтай кветкай, якая ў культуры розных народаў сiмвалiзавала сон: сны чалавека, часам прарочыя, зiмовы сон прыроды i г.д. Часам мак сiмвалiзаваў уваскрэсенне пасля смерцi. У некаторых рэгiёнах выява маку выкарыстоўвалася ў арнаментальных вышыўках, была атаясамленнем ранiшняга свету, досвiтку, здароўя i прыгажосцi. l Народныя знахары выкарыстоўвалi сок маку як абязбольвальны i снатворны сродак. Часта ўжывалi мак для лячэння эпiлепсii. З цягам часу людзi навучылiся атрымлiваць з маку сродкi моцнага ўздзеяння на псiхiку чалавека — наркотыкi опiй i морфiй. l Насенне маку выкарыстоўвалi ў якасцi абярэга ад нечаканага госця i лiхога вока. Для гэтага неабходна было апоўначы прачытаць на мак спецыяльную замову i рассыпаць насенне па "межах" свайго падворка. Калi чалавек палахлiвы Здараецца так, што чалавек чагосьцi спалохаўся, яго сурочылi, i жыццё яго ператвараецца ў жах. Каб яму дапамагчы, трэба прачытаць на мак наступную замову i абсыпаць чалавека гэтым насеннем: "У рабы (iмя) сонца перад вачыма, яго месяц за плячыма, зоркi над галавой. Месячыкам раб (iмя) падвяжацца, нiчога не будзе баяцца. Устаньце яму на помач, уся Святая Прытча, каб ворагi не маглi нi галавы падняць, нi дрэннага слова супраць яго казаць. Шэры мак — раскацiся, усе ворагi — разыдзiцеся!" Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
l На Мокiя, у Макаў дзень, пачыналi збiраць мак. На Русi мак шырока выкарыстоўвалi пры выпяканнi булак, ватрушак i караваяў i г.д. Таксама здавён веда |
|