21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Давайце не будзем частаваць сурагатам калi ёсць натурпрадукт

19.09.2009 14:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Давайце не будзем частаваць сурагатам калi ёсць натурпрадукт

Эпоха ўспрымання турызму як звычайнага адпачынку, наведвання экзатычных мясцiн, паступова адыходзiць. На думку дырэктара Iнстытута мастацтвазнаўства, этнаграфii i фальклору, доктара архiтэктуры, доктара гiстарычных навук Аляксандра Лакоткi, гэта звязана з тым, што цывiлiзацыя развiваецца, мяняецца ўзровень культуры чалавецтва. Iнавацыйнасць сучаснага турызму — у неабходнасцi набыцця новых ведаў. За апошнiя дзесяцiгоддзi ў свеце створаны ўнiкальныя прыродныя i этнакультурныя запаведнiкi, зоны, дзе захавалiся старажытныя формы культур i iх носьбiты жывуць у гарманiчнай сувязi з асяроддзем. Куткi свету, якiя пашыраюць веды пра гiсторыю i быт iншых народаў, адлюстроўваюць эвалюцыю чалавека, набываюць усё большую цiкавасць. Калi сыграць на гэтым, нават такая краiна без мора i гор, як Беларусь, можа няблага развiць свой турызм. Ды i як не скарыстаць такое ўдалае геаграфiчнае становiшча, каб тыя людзi, якiя праязджаюць транзiтам праз Беларусь, усё ж заставалiся на адпачынак менавiта ў нашай краiне. Чым валодае Беларусь i як трэба развiваць турыстычную галiну?

 

Краiна сакуноў

Прамысловая рэвалюцыя, якая знiшчала старажытнае аблiчча Еўропы, не так моцна адбiлася на духоўнай спадчыне беларусаў, i шэраг нашых рэгiёнаў, такiх, як, напрыклад, Веткаўшчына, басейн Прыпяцi, Панямонне i Падзвiнне, маглi б стаць той самай адметнай, прываблiвай беларускай спецпрапановай для турыстаў, — расказвае Аляксандр Iванавiч. — У нашай краiне можна раскруцiць цiкавыя маршруты, якiя грунтавалiся б на фальклорнай спадчыне, бо мы маем выдатныя народныя калектывы, захавалiся сюжэты, якiя вартыя таго, каб iх уключылi у Спiс сусветнай культурнай спадчыны. Напрыклад, ёсць праектныя прапановы па лiнii ЮНЕСКА аб прыданнi статусу нацыянальных паркаў пэўным рэгiёнам усходняга i цэнтральнага Палесся, дзе захавалiся цэнтры духоўнай культуры.

У Беларусi ёсць зоны з пэўным гiсторыка-культурным асяроддзем. Некаторыя з iх былi адкрытыя даследчыкамi канца ХIХ — пачатку ХХ стагоддзя Iсакам Сербавым, Еўдакiмам Раманавым i iншымi. Напрыклад, можна назваць "краiну сакуноў". Гэта паўночны ўсход Старадарожскага, паўднёвы захад Асiповiцкага i паўднёвая частка Пухавiцкага раёнаў, дзе захавалiся ўнiкальныя лiнгвiстычныя асаблiвасцi гаворак з характэрным саканнем i шматлiкiя самабытныя традыцыi: ткацтва, вышыванне, выраб народнага строю. Асаблiва тут вылучаюцца такiя адметныя вёскi, як Падарэссе, Дражна, Залужжа, Леўкi, Церабуты, Клетна; Маiсеевiчы, Крамок, Дрычын i iншыя. Вельмi цiкава пабываць там, паглядзець традыцыйную забудову, прылады працы, асаблiвасцi рыбалоўства, папрасiць пазнаёмiць з узорамi ткацтва, паказаць змесцiва старажытных куфраў, якiя ёсць у мясцовых бабуль. А яшчэ там выдатная прырода, шыкоўныя лясы, багатыя на грыбы, ягады, там захавалiся цудоўныя старыя гаi. У "краiне сакуноў" захавалася структура размяшчэння i планiроўкi пасяленняў. На адносна невялiкай тэрыторыi знаходзiцца больш за дзясятак буйных вёсак, што маюць шматвулiчную планiроўку. Возьмем вёску Падарэссе. Уражваюць нават назвы вулiц гэтай вёскi: Казланскi Канец, Жабiн Кончык, Валачаеўка, Прычыпiлаўка, Выкавец, Каменка, Зарэчча i назвы лясных урочышчаў: Святое, Залюбанька, Залушчына, Шчыткаўское, якiя паказваюць, што чалавек i навакольнае асяроддзе былi глыбока этымалагiчна звязаны. Самi назвы вулiц — канцоў, сведчаць пра старажытнасць, "канец" — усходнеславянскi тапонiм, якi з'яўляецца прыкметай старажытнаславянскага горада. Калiсьцi тэрыторыя тут была залiтая балотамi i ўсе гэтыя "канцы" былi асобнымi выселкамi, якiя спалучалi сцежкi i гацi, але ўсе людзi лiчылi сябе адным населеным пунктам, звалiся тутэйшымi. Калi вада сышла, узнiкла адзiнае буйное пасяленне. Наваколлi Падарэсся i сёння славяцца сваiмi сцежкамi, i мiфалогiя лясных палян, ручаёў i ўрочышчаў даволi багатая. Вёска захавала многiя рысы традыцыйнай культуры, асаблiва ткацтва.

Гэты край глухiх лясоў i балот быў услаўлены Янкам Купалам у паэме "Над ракой Арэсай".

Вось вам i першы сакрэт для развiцця турызму: паказваць адметнае.

Каму патрэбны хаты з алоўкаў?

Колькасць аграсядзiбаў у нас павялiчваецца з неверагоднай хуткасцю. Але часцей за ўсё гэта проста камфартабельныя дамы адпачынку на прыродзе (што, вядома ж, нядрэнна), але развiццю сапраўднага (!) вясковага турызму яны пагражаюць, бо псуюць iмiдж беларускай вёскi. Пра што могуць "расказаць" турысту дамкi з роўненькай i гладкай, як алоўкi, ацалiндраванай драўнiны? Ужо цяпер некаторыя замежнiкi, якiя прыехалi ў Беларусь, мiнаюць гэтыя сучасныя дачкi i туляцца ў палатках, альбо просяцца на пастой да вяскоўцаў цi займаюць дамы на кiнутых хутарах, дзе i электрычнасцi няма. Гэта сведчыць пра тое, што не ў дамы з выгодамi трэба заманьваць турыстаў, а ў традыцыйнае жытло (сакрэт другi).

Замежнiк, якi захоча пазнаёмiцца з беларускай вёскай, у многiх сучасных аграсядзiбах нават i блiзка не атрымае ўяўлення аб аўтэнтычным асяроддзi. А яно ў нас ёсць. "Падчас экспедыцый мы бачым помнiкi этнаграфii, народнага дойлiдства. Захавалiся аўтэнтычныя сядзiбы, якiя ўключалi ў сябе i народнае жыллё з разнастайнай планiроўкай (сенцы, святлiца, запечча, камора, кладоўка, клець i iншае), павецi, хлявы i iншае. Гэта было кампактна, сумаштабна i камфортна. Трэба паказваць свету, што аб'екты нашага народнага дойлiдства не саступалi лепшым узорам нацыянальных культур захаду. Не ў курных, забiтых хатах жылi нашы продкi, а ва ўтульных умовах, — заўважае Аляксандр Лакотка. — Сёння абмяркоўваецца глабальная дзяржаўная праграма "Палессе" — па адраджэннi гэтага рэгiёна, якая прадугледжвае ў тым лiку i развiццё турызму, пры гэтым ухiл будзе рабiцца на вясковы турызм. Плануецца, каб у кожным раёне было не менш за 2 турыстычныя цэнтры. І ёсць сэнс ствараць тут усё ж такi традыцыйныя двары, а не ставiць дамы з ацалiндраванай драўнiны. Я бачыў, як людзi, якiя прыязджаюць з далёкiх куткоў Еўропы альбо з рэгiёнаў паўднёва-ўсходняй Азii, рукамi водзяць па бярвеннях у хатах, каб праверыць, цi натуральныя яны. Але яны нiколi не будуць мацаць ацалiндраванае бервяно, насычанае ў аўтаклаве антысептыкам. Цяпер плануецца стварыць турысцкi этнагарадок у Мiнску, у раёне Чыжоўкi. Я прапаноўваў праекцiроўшчыкам "не тачыць з алоўкаў" псеўдакорчмы, псеўдалаўкi, а звезцi сюды аўтэнтычныя аб'екты. У шматлiкiх гарадах i вёсках мясцовыя ўлады часам не ў стане захоўваць многiя помнiкi драўлянай архiтэктуры. Напрыклад, у Оршы ёсць выдатная карчма i ўнiкальныя драўляныя дамы з шыкоўнай разьбой. Такiя ж аб'екты ёсць у Магiлёве, Вiцебску, Гомелi, Бабруйску i нават у Мiнску, у раёне Грушаўкi. З усяго гэтага можна стварыць комплекс народнай архiтэктуры беларускiх гарадоў. Традыцыйнае дойлiдства iнвестарам абыдзецца не даражэй, а прыбытку сапраўднае можа даць значна больш. Штучныя сядзiбы будуць ствараць аб нас на Захадзе нейкае вульгарнае ўяўленне. Маўляў, мы проста гонiмся за маляўнiчасцю, i збiраемся праз такi ненатуральны прадукт, часам гэта нават нагадвае дзiцячую гульнявую пляцоўку, збiраць турысцкiя грошы".

Турысты за адраджэнне

Аляксандр Iванавiч упэўнены, што дзякуючы турызму можна стымуляваць беларусаў да адраджэння нашай культуры, традыцый. "Даволi часта мясцовыя жыхары звяртаюцца да мяне: вы толькi падтрымайце нас i мы адродзiм нашы рамёствы, нацыянальная культура ў нас стане дамiнуючай. I я веру, што гэта цалкам магчыма. Памятаю, калi пачаўся крызiс постперабудовачнага перыяду, i пасля развалу Саюза многiя беларускiя рэгiёны апынулiся адрэзаныя мяжой ад вялiкiх прыбалтыйскiх рэгiёнаў, з якiмi раней былi звязаны, сталi глыбiнкай, у хатах раптам з'явiлiся кросны, людзi пачалi ткаць дываны, габелены i iншае, — расказвае Аляксандр Лакотка. — Дзiўна: вельмi хутка аднавiлiся многiя народныя промыслы. Я бачыў гэта ў вёсках Пастаўскага i Глыбоцкага раёнаў. У тым жа Моталi (Брэсцкая вобласць) у канцы 80-х рэзка адрадзiлася вытворчасць кажухоў, шапак з аўчыны — усё гэта нават стала модным".

  Турызм — магчыма, той самы рухавiк, якi мог бы садзейнiчаць захаванню нашых вёсак i малых гарадоў, iх эканамiчнаму развiццю. Напрыклад можна ўзяць некаторыя Скандынаўскiя краiны, дзе ў адрозненне ад многiх краiн Еўропы захавалiся некранутыя цывiлiзацыяй глыбiнкi. Калi ў той жа Лапландыi былi арганiзаваны турысцкiя сцежкi на хутары i ў малыя гарады, вельмi шпарка пачалi адраджацца народныя мастацкiя i традыцыйныя промыслы, сёння гэта пастаўлена на камерцыйны ўзровень i мясцовае насельнiцтва жыве на гэтым.

А чаму б i нам не рабiць стаўку на народныя промыслы (сакрэт трэцi)? У Беларусi налiчваецца каля 100 цэнтраў народных промыслаў i рамёстваў, дзясяткi лакальных раёнаў традыцыйнага ткацтва i вышыўкi, ганчарства, пляцення. Знойдзецца спажывец на традыцыйныя народныя вырабы — людзi пачнуць ткаць, вышываць, плесцi з лазы i саломы. А хiба турысту будзе нецiкава пасачыць за той жа працай бондара, каваля альбо самому патрапiць "на курсы" па саломапляценнi.

На думку навукоўца, у Беларусi недастаткова праводзiцца кiрмашоў, фестываляў, выстаў, не хапае цэнтраў традыцыйнай культуры, якiя б функцыянавалi круглы год. Нядрэнна было б адрадзiць беларускiя кiрмашы, якiя некалi былi вядомы ў Еўропе, напрыклад, у Зэльве, Давыд-Гарадку, Бездзежы, Гарадной, Высокiм, Iвянцы, Ракаве. Мы б маглi выкарыстоўваць кiрмашы як асаблiвую беларускую "фiшку". Усё ж гэта не проста продаж сувенiраў, а шэраг традыцый, тут праводзiлiся святы, гульнi, ладзiлiся вяселлi. Этнографы ХIХ стагоддзя разглядалi кiрмашы як крынiцы навуковых ведаў, дзе можна вывучаць народную культуру.

Нашы традыцыi, святы — гэта таксама той каштоўны прадукт, якi абавязкова трэба ўжываць ў турызме. Тое ж Купалле ў розных рэгiёнах адметна святкавалася, шырока былi вядомы ў Еўропе такiя нашы цiкавыя абрады, як "пахаванне стралы" на Веткаўшчыне, "ваджэнне куста" ў Жыткавiцкiм раёне, Юр'е ў вёсцы Пагост. У нас ёсць прошчы, ростанi, святыя горы, крынiцы, камянi, зачараваныя млыны, з якiмi звязаны пэўныя абрады, паданнi, легенды. Многiя з гэтых абрадаў можна рабiць пад заказ, на турыста. Зусiм не трэба прыдумляць нейкiя легенды, падлог людзi "раскусяць" вельмi хутка. У нас багатая спадчына.

Сакрэт чацвёрты: аднаўляць, а не прыдумляць наноў.

Iнфармацыйны голад

На тэрыторыi Беларусi захоўваецца каля 15 тысяч помнiкаў, больш як 2 тысячы з якiх могуць выкарыстоўвацца ў турысцка-экскурсiйным паказе. А на думку Аляксандра Iванавiча, гэту лiчбу можна павялiчваць у некалькi разоў, трэба толькi паступова, сiстэмна прыводзiць iх у парадак: "Часам ёсць помнiк, але гэтае месца зарасло травой, альбо да яго немагчыма дабрацца, многiя нашы паркi трэба расчышчаць. Так, сядзiбна-паркавых комплексаў у нас вядома каля 900, а дабрацца можна толькi да 150, у турысцкую iнфраструктуру ўключана i таго меней. Думаю, трэба адраджаць такiя формы грамадскiх работ, як суботнiкi, аднаўляць нашы выдатныя мясцiны ўсiм разам: i сiламi iнвестараў, i турысцкiх арганiзацый, школ, мясцовых жыхароў, моладзевых арганiзацый. Гэта будзе ўздзейнiчаць на нашу нацыю, мараль, патрыятызм.

На многiм з таго, што зараз лiчыцца не патрэбным, можна рабiць турызм. Чаму мы, напрыклад, не выкарыстоўваем такiя выдатныя помнiкi археалогii, як гарадзiшчы? "Знакамiтае гарадзiшча на Менцы, за 10 кiламетраў ад сталiцы, магло б стаць цэнтрам кансалiдацыi славян, там можна праводзiць выдатныя мiжнародныя фестывалi. I каб гэты помнiк, як i многiя iншыя, стаў сусветнавядомым, трэба не так многа грошай. Неабходна толькi высекчы кустоўе, выкасiць крапiву, прывесцi да ладу тэрыторыю, пракласцi сцежку, стварыць глядацкую пляцоўку i аўтастаянку, — прапануе Аляксандр Лакотка. — Нават руйнаваныя аб'екты могуць выдатна экспанавацца. Трэба iх толькi закансерваваць, замацаваць, расчысцiць, прывязаць да iнфраструктуры камфорту i насыцiць iнфармацыяй".

— Рашучае значэнне тут павiнна мець iнфармацыя. Не вiзуальнае сузiранне аб'ектаў, а менавiта звесткi, з iм звязаныя, важныя для турызму як аб'екта пазнання, — адзначае Аляксандр Лакотка. — Здавалася б, iнфармацыi ў нас дастаткова. Але мы не ўмеем ёй карыстацца, падаваць i, у некаторай меры, захоўваць. Напрыклад, у тым жа Ракаве шмат забудоў, вулiц, ваколiц, звязаных з выдатнымi дзеячамi Беларусi i замежжа. Хiба мы карыстаемся гэтым? У нас не распрацаваныя турысцкiя карты, дзе ўсе гэтыя аб'екты будуць не проста пазначаныя значкамi, а насычаныя падрабязнай iнфармацыяй. Напрыклад, каб па тым жа Слонiме цi Гродне было распiсана ўсё, што можна паглядзець. Няма i аўтамабiльных турыстычных картаў, арыентуючыся па якiх можна знайсцi найбольш кароткiя дарогi з любога кутка Беларусi да помнiкаў архiтэктуры i культуры. На жаль, не ўдалося нам раскруцiць праект, каб iнфармацыя пра аб'екты гiсторыка-культурнай спадчыны, помнiкi прыроды i iншыя, размяшчалася ў сiстэме дарожнага сэрвiсу (на аўтастаянках, запраўках, пунктах харчавання). Стэнды са звесткамi пра цiкавыя месцы ў наваколлi кожнага населенага пункта, гэтак жа як i стэнды на вакзалах, маглi б даволi хутка акупiцца.

У нашай краiне каля 300 музеяў, i iнтэрнэт-каталог, дзе б яны былi сiстэматызаваныя па тэмах, кiрунках, паслугах, прывязцы да пэўнага рэгiёна, таксама быў бы на карысць развiцця турызму...

Сакрэт пяты: насыцiць iнфармацыяй.

Прапанова для суайчыннiкаў

А цi кожны беларус ведае сваю краiну? Ды што там, хоць бы свой горад, вёску, у якой ён жыве. Чым яны славяцца, якая iх гiсторыя. Калi нам самiм не хапае такой iнфармацыi, дык што ўжо тады марыць пра наплыў замежнiкаў. I наша краiна тоiць у сабе шмат сакрэтаў, давайце мы самi паспрабуем да iх дабрацца. Аляксандр Iванавiч прапанаваў такiя варыянты для падарожнiкаў. Што паглядзець з...

...музеяў: Беларускi дзяржаўны музей народнай архiтэктуры i быту (у Строчыцах), музеi дзеячаў культуры (Купалаўскi i Коласаўскi запаведнiк), музеi Оршы, Турава, Полацка.

Беларускi дзяржаўны музей народнай архiтэктуры i быту (у Строчыцах), музеi дзеячаў культуры (Купалаўскi i Коласаўскi запаведнiк), музеi Оршы, Турава, Полацка.

...гарадоў: Гродна (Стары i Новы замак, манументальныя ансамблi, зоны гiстарычнай забудовы памiж цэнтрам i вулiцай 17 Верасня), Слонiм (адзiны ў Беларусi горад, якi захаваў прыкметы барочнай планiроўкi), Нясвiж (адзiны рэнесансны горад), Мазыр (другая Швейцарыя, цiкавы ландшафт), Бабруйск (тэрыторыю крэпасцi), а таксама Давыд-Гарадок, Шклоў, Оршу, Асвею, Браслаў, Вiдзы, Паставы, гарады Нарачанскага краю.

Гродна (Стары i Новы замак, манументальныя ансамблi, зоны гiстарычнай забудовы памiж цэнтрам i вулiцай 17 Верасня), Слонiм (адзiны ў Беларусi горад, якi захаваў прыкметы барочнай планiроўкi), Нясвiж (адзiны рэнесансны горад), Мазыр (другая Швейцарыя, цiкавы ландшафт), Бабруйск (тэрыторыю крэпасцi), а таксама Давыд-Гарадок, Шклоў, Оршу, Асвею, Браслаў, Вiдзы, Паставы, гарады Нарачанскага краю.

...мястэчак: Ракаў, Iвянец, Зэльву, Свiслач, Целяханы, Урэчча, Капаткевiчы, Сялiбу, Зэмбiн, Даўгiнава, Свiр, Вараняны.

Ракаў, Iвянец, Зэльву, Свiслач, Целяханы, Урэчча, Капаткевiчы, Сялiбу, Зэмбiн, Даўгiнава, Свiр, Вараняны.

...вёсак: Нiзок, Наносы, Падарэссе, Ляскавiчы, Моталь, Турышчэвiчы, Казацкiя Балсуны, Пагост.

Нiзок, Наносы, Падарэссе, Ляскавiчы, Моталь, Турышчэвiчы, Казацкiя Балсуны, Пагост.

...сядзiбаў: Залессе (Агiнскага), Завоссе (Мiцкевiча), Мерацоўшчына (Касцюшкi), Убель (Манюшкi), прыгожыя сядзiбна-паркавыя комплексы — Раванiчы, Высокае, Жылiчы, Высокi Бераг, Шчорсы.

Залессе (Агiнскага), Завоссе (Мiцкевiча), Мерацоўшчына (Касцюшкi), Убель (Манюшкi), прыгожыя сядзiбна-паркавыя комплексы — Раванiчы, Высокае, Жылiчы, Высокi Бераг, Шчорсы.

...цэнтраў народных рамёстваў: Поразава (керамiка), Моталь (кажухi, ткацтва), Гарадная (керамiка), Крошын (кавальства), Огава (распiсныя куфры).

Поразава (керамiка), Моталь (кажухi, ткацтва), Гарадная (керамiка), Крошын (кавальства), Огава (распiсныя куфры).

Для тых, хто хоча зведаць Беларусь, навукоўцамi распрацаваны цэлы спiральны маршрут, якi закранае найбольш цiкавыя, адметныя мясцiны нашай краiны (больш падрабязна з iм можна пазнаёмiцца па кнiжцы Аляксандра Лакоткi "Гiсторыка-культурныя ландшафты Беларусi"). Праехаць яго цалкам магчыма за тыднi тры i на ўласным аўто, i на аўтобусах. Маршрут ужо апрабаваны не толькi навукоўцамi, але i звычайнымi беларусамi, якiя такiм чынам праводзiлi свой адпачынак. Пачынаючы з Мiнска, трэба накiравацца ў Нарачанскi край, пасля — на Браслаўшчыну, Полацк, Вiцебск, Оршу, Магiлёў i наваколле, адтуль — на Чачэрск, Ветку, Добруш, Гомель, пасля — Мазыр, Тураў, Слонiм, затым — Нясвiж, Мiр, Навагрудак i пад канец у Лiду i Гродна.

Алена ДЗЯДЗЮЛЯ....

...

 

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Эпоха ўспрымання турызму як звычайнага адпачынку, наведвання экзатычных мясцiн, паступова адыходзiць. На думку дырэктара Iнстытута мастацтвазнаўства,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика