...
...
Буйная партыя кантрабанднага бурштыну выяўлена ў аўтамабiлi грамадзянiна Лiтвы на лiтоўска-беларускай мяжы. У Шальчынiнкаi лiтоўскiя памежнiкi праводзiлi мытны агляд аўтамабiля Mеrсеdеs Bеnz А170, што належаў жыхару Каўнаса. Дзякуючы супрацоўнiцтву з беларускiмi памежнiкамi яны выявiлi абсталяванае ў днiшчы аўтамабiля сховiшча, дзе быў цэнтнер бурштыну. Пачата расследаванне. Паведамленне пра пажар у пяцiпавярховым доме ў Ветцы паступiла ў райаддзел па надзвычайных сiтуацыях ноччу. Выратавальнiкаў выклiкаў адзiн з жыхароў дома, якi позна вярнуўся дадому. Як выявiлася, прычынай пажару ў адной з кватэр стала неасцярожнасць пры курэннi. Яе гаспадар 1944 г.н. загiнуў ад атручэння чадам. Былi эвакуяваныя 34 жыхары дома, у т.л. 9 дзяцей. Пажар патушылi, людзi вярнулiся ў свае кватэры. Жыхар Слаўгарада зрабiў спробу самаспалення. П'яны мужчына аблiў сябе бензiнам i падпалiў. У вынiку ён атрымаў апёкi 80% паверхнi цела, у цяжкiм стане дастаўлены ў бальнiцу. Мiлiцыя выяўляе прычыны, што штурхнулi чалавека на такi крок. Ён знаходзiцца ў адпачынку па доглядзе дзiцяцi. ПОЎНЫ АБЗАЦ
45-гадовы жыхар Дзюсельдорфа ўзарваў уласную кватэру надзiманым матрацам. Памяшканне спустошанае, астатнiя жыхары дома эвакуяваныя. Мужчына збiраўся выправiцца на пляж, аднак у надзiманым матрацы выявiлася дзiрка. Ісцi ў краму, аб купiць клей для гумы, ён не захацеў, пашкадаваўшы грошай. Замест гэтага ён узяў балончык для часовай лiквiдацыi праколаў у шынах i задзьмуў яго змесцiва ў матрац. Праз некаторы час мужчына паспрабаваў напампаваць матрац, але не стаў выкарыстоўваць ручную помпу, а падключыў электрычную. Ад iскры з помпы ўзгарэлася газавая сумесь у матрацы, адбыўся выбух. Вялiзная ўспышка полымя апякла руку 3-гадовай дачкi гаспадара, у кватэры ўсё знiшчанае, на лесвiчнай клетцы трэснула адна са сценак. Жыхароў дома рассялiлi ў iншых месцах, бо будынак стаў аварыйным. А пачыналася ўсё з планаў пазагараць... Пяцёра жыхароў Чыты захварэлi на трыхiнелёз пасля ўжывання шашлыка з бяздомнага сабакi. Так кампанiя пагуляла месяц таму, на Дзень Расii. Iм захацелася паспытаць экзатычнай стравы, ёю стаў шашлык з сабакi. Праз месяц усе яны былi шпiталiзаваныя з вострымi сiмптомамi заражэння. Усе пацярпелыя — працоўныя, абсалютна адэкватныя маладыя людзi, яны не з'яўляюцца асацыяльнымi элементамi. Зараз аматараў экзотыкi лечаць.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
45-гадовы жыхар Дзюсельдорфа ўзарваў уласную кватэру надзiманым матрацам. Памяшканне спустошанае, астатнiя жыхары дома эвакуяваныя. Мужчына збi
|
|