Вызвалены ад пасадаў
Вызвалены ад пасадаў
Дырэктары чатырох малочных i аднаго мясакамбiната Беларусi вызвалены ад пасадаў за неналежнае выкананне працоўных абавязкаў у частцы прыняцця мераў па ўдасканаленнi работы арганiзацый i фармiраваннi адзiнай цэнавай палiтыкi ў дачыненнi да прадукцыi. Адпаведную пастанову Савета Мiнiстраў падпiсаў 14 лiпеня прэм'ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi, паведамiлi ў Апараце Саўмiна. У адкрытых акцыянерных таварыствах "Аршанскi малочны камбiнат", "Акцябрскi завод сухога абястлушчанага малака", "Слуцкi сыраробны камбiнат" i "Быхаўмалако" дапушчаны значны рост рэшткаў гатовай прадукцыi, высокая стратнасць яе рэалiзацыi. Так, на 1 лiпеня 2009 года суадносiны запасаў гатовай прадукцыi i сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасцi ў ААТ "Аршанскi малочны камбiнат", "Акцябрскi завод сухога абястлушчанага малака", "Слуцкi сыраробны камбiнат" дасягнулi адпаведна 107,4 працэнта, 118,6 працэнта i 106,8 працэнта пры вызначаных заданнях на год 30 працэнтаў, 58 працэнтаў i 60 працэнтаў. Доўгi час на гэтых прадпрыемствах не праводзiлася глыбокая рэканструкцыя, змена асартыменту прадукцыi, i, як вынiк, нанесены ўрон ад продажу прадукцыi на страту. Акрамя таго, у гатовай прадукцыі гэтых арганізацый, а таксама ААТ "Слонімскі мясакамбінат" прысутнічалі антыбіётыкі. Беручы пад увагу выкладзенае, Савет Мiнiстраў пастанавiў старшыням аблвыканкамаў у вызначаным парадку вызвалiць ад займаемай пасады дырэктараў памянёных прадпрыемстваў. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дырэктары чатырох малочных i аднаго мясакамбiната Беларусi вызвалены ад пасадаў за неналежнае выкананне працоўных абавязкаў у частцы прыняцця мераў па
|
|