З сэрцам на борце
З сэрцам на борце
Супрацоўнiкi Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Беларусi мiнулай ноччу паспяхова даставiлi ў Мiнск донарскае сэрца для чарговай аперацыi па трансплантацыi. У 0.45 выратавальнiкi атрымалi iнфармацыю аб тым, што неабходна даставiць донарскае сэрца з Гомеля. У 1.00 верталёт Мi-8 авiяцыi МНС ужо быў у паветры. У 2.45 ён вылецеў з Гомеля i ў 4.03 зрабiў пасадку ў аэрапорце Мiнск-1. У МНС адзначылi, што гэты мiнскi аэрапорт не працуе кругласутачна, але авiяцыйныя службы спецыяльна працавалi для забеспячэння палёту верталёта з сэрцам на борце. У аэрапорце донарскi орган быў аператыўна перададзены медыкам, якiя проста з лётнага поля ў суправаджэннi Дзяржаўтаiнспекцыi павезлi яго на аперацыю. Трансплантацыя прайшла паспяхова. У Беларусi ў лiсце чакання на трансплантацыю сэрца знаходзяцца дзясяткi хворых, столькi ж чакаюць трансплантацыi печанi, а ныркi — больш як 400. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнiкi Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Беларусi мiнулай ноччу паспяхова даставiлi ў Мiнск донарскае сэрца для чарговай аперацыi па трансп
|
|