21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Кошт жыллёвага квадрата для чаргавiкоў павiнен заставацца стабiльным

19.09.2009 14:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кошт жыллёвага квадрата для чаргавiкоў павiнен заставацца стабiльным

Сёння ён роўны Br1,8 млнУ час сусветнага фiнансавага крызiсу ўсе нашы суседзi iстотна знiзiлi аб'ёмы жыллёвага будаўнiцтва. У Беларусi назiраецца зусiм iншая тэндэнцыя, калi аб'ёмы будаўнiцтва жылля павялiчваюцца. На пытаннi "Звязды" адказвае начальнiк упраўлення жыллёвага будаўнiцтва Мiнбудархiтэктуры Беларусi Аляксандр Горваль.

— Галiной вызначаны папярэднiя вынiкi за першае паўгоддзе. Яны вас радуюць?

— Галiной вызначаны папярэднiя вынiкi за першае паўгоддзе. Яны вас радуюць?

— За 6 месяцаў года ў краiне было пабудавана 3 млн 50 тысяч квадратных метраў жылля, што адпавядае больш як палове гадавога плана.

— Колькi каштуе квадратны метр жылля для чаргавiкоў?

— Магу агучыць цэны жыллёвага квадрата ў пабудаваных дамах у першым квартале года. У буйнапанэльных дамах метр каштаваў прыкладна 1 млн 250 тысяч, а ў цагляных i каркасных газасiлiкатных дамах — 1 млн 350—400 тысяч рублёў.

— У новых ЖБК сталiцы чаргавiкам прапануюць будавацца ў панэльных дамах, дзе квадратны метр жылля каштуе недзе 1 млн 800 тысяч рублёў. Такi кошт жыллёвага квадрата мяняцца на працягу года ўжо не будзе?

— Дакладна адказаць цяжка. Усё залежыць ад агульнай макраэканамiчнай сiтуацыi ў краiне. Гэтыя цэны, да 1,8 млн рублёў за жыллёвы квадрат, укладваюцца ў гранiчныя нарматывы з улiкам наяўных iндэксаў, iнфляцыйных каэфiцыентаў i г.д. Магчыма, што часам забудоўшчыкi перастрахоўваюцца i крыху завышаюць цэны. Аднак, гэта — капейкi, якiя пры дакладным канчатковым пераразлiку ўжо гатовых дамоў абавязкова вяртаюцца назад.

— Апошнiм часам вельмi моцна патаннела камерцыйнае жыллё. Знiжэнне камерцыйнага кошту дасягае 40—60 працэнтаў. Цяпер па структуры долевага будаўнiцтва камерцыйнае жыллё прапануецца па кошце 1,1—1,5 тысячы долараў за квадратны метр...

— У камерцыйным будаўнiцтве iснаваў вельмi вялiкi працэнт прыбытковасцi. Зараз даходнасць такiх iнвестыцый камерсанты вымушаны знiзiць. Цэны камерцыйнага жылля на продаж абвалiлiся да ўзроўню сабекошту плюс нейкi невялiкi працэнт рэнтабельнасцi. Атрымлiваецца, што квадратны метр жылля для дольнiкаў каштуе недзе 3,2—3,5 млн рублёў. Але нагадаю, што камерцыйнае жыллё здаецца без апрацоўкi, а вось кватэры ў ЖБК для асобаў з патрэбай у паляпшэннi жыллёвых умоў прапануюцца выключна пад ключ. Жыллё, якое будуецца з дзяржаўнай падтрымкай, каштуе для чаргавiкоў толькi з улiкам мiнiмальнай рэнтабельнасцi. Прычына ў тым, што сабекошт жылля не застаецца на месцы. Агульная iнфляцыя па краiне адбiваецца i на кошце будматэрыялаў. Разам з тым, з пачатку года адбылася аптымiзацыя цэнаў менавiта па дамах буйнапанэльнага домабудаўнiцтва.

— Цi можна зараз сцвярджаць, што сёлета i ў пачатку наступнага года цана кв. метра жылля для чаргавiкоў застанецца на стабiльным узроўнi?

— Так, за гэты час жыллёвы квадрат для чаргавiкоў можа крыху падаражэць, але можа i патаннець. Ваганнi цаны яго будуць мiнiмальнымi. Квадратны метр жылля для чаргавiкоў як каштаваў, так i будзе надалей каштаваць 500—600 долараў. За апошнiя гады назiраецца ўстойлiвая тэндэнцыя да павелiчэння набыцця нейкай долi жылля за адзiн сярэднi заробак работнiка.

— У наступным годзе будаўнiчая галiна збiраецца iстотна павялiчыць наяўныя аб'ёмы па будаўнiцтве жылля?

— Так. Цяпер перад будаўнiкамi стаiць задача пабудаваць у наступным годзе 8 млн кв. м жылля. Раней было запланавана ўзвесцi 7,5 млн квадратаў. Будзе цяжкавата. Ужо сёння падрыхтавана неабходная дакументацыя, распрацаваны праекты, выбраныя будаўнiчыя пляцоўкi. На найблiжэйшыя некалькi гадоў будпляцовак Мiнску хопiць, а вось потым неабходна будзе выходзiць за межы кальцавой дарогi.

— Цi паўплывае павелiчэнне аб'ёмаў будаўнiцтва на колькасць асобаў з патрэбай у паляпшэннi жыллёвых умоў?

— Сёлета ўпершыню за многiя апошнiя гады жыллёвая чарга не павялiчвалася тэмпам на 70—80 тысяч, а паменшылася на 16 тысяч чалавек i сем'яў. У сталiцы праблема вялiкай чаргi яшчэ iснуе. Вось калi ў Мiнску штогод будзе будавацца каля 2 млн кв. м жылля, тады пачне iстотна скарачацца i жыллёвая чарга. Разам з тым, у асобных рэгiёнах пераглядаюцца планы, бо для масавага будаўнiцтва не хапае прэтэндэнтаў. Гэтая праблема датычыцца невялiкiх гарадоў, дзе больш увагi будзе аддавацца зараз будаўнiцтву малапавярховых дамоў i iндывiдуальнага жылля. Так, у Брэсце забяспечваюцца жыллём сем'i, якiя стаялi ў чарзе з 1995—1998 года, у Баранавiчах i Пiнску — з 2000 года, у раёнах — да 2006 года.

У сталiцы зараз прапануюць будавацца тым, хто стаiць у жыллёвай чарзе з 1987—1988 гадоў. У такiх гарадах Мiнскай вобласцi, як Жодзiна, Слуцк, Салiгорск, Барысаў i Маладзечна, будуюцца з дзяржаўнай падтрымкай тыя, хто стаяў на жыллёвым улiку з 1994—1997 гадоў. А вось у асобных невялiкiх раённых цэнтрах i населеных пунктах Магiлёўскай i Гомельскай абласцей жыллёвай чаргi ўвогуле амаль не iснуе. Там прапануюць будавацца тым, хто стаў на ўлiк у 2007—2008 гадах. Ужо праз год-два ў будаўнiкоў з'явiцца адваротная праблема: каму будаваць жыллё ў рэгiёнах.

— Атрымлiваецца, што хутка патрэба ў масавым будаўнiцтве стандартных шматпавярховак захаваецца толькi ў абласных цэнтрах?

— Так. Масавае будаўнiцтва захаваецца толькi ў буйных гарадах, дзе iснуе вялiкая жыллёвая чарга. Астатнiм невялiкiм будтрэстам неабходна будзе пераквалiфiкавацца ўжо пад iншы канкрэтны сацыяльны заказ.

Сяргей КУРКАЧ.

Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ён роўны Br1,8 млнУ час сусветнага фiнансавага крызiсу ўсе нашы суседзi iстотна знiзiлi аб'ёмы жыллёвага будаўнiцтва. У Беларусi назiраецца
 
РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА

Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика