Медыкi рэкамендуюць у спякоту больш адпачываць i правiльна харчавацца
Медыкi рэкамендуюць у спякоту больш адпачываць i правiльна харчавацца
Спякотнае лета, безумоўна, радуе многiх. Аднак ёсць катэгорыя людзей, якiм у гарачае надвор'е варта аддаваць асаблiвую ўвагу свайму здароўю. Як расказала намеснiк начальнiка ўпраўлення арганiзацыi медыцынскай дапамогi Мiнiстэрства аховы здароўя Беларусi Таццяна Мiгаль, асцярожнымi трэба быць тым, хто перанёс iнсульт, iнфаркт, хто пакутуе ад артэрыяльнай гiпертэнзii, стэнакардыi i iшэмiчнай хваробы. Абачлiвымi трэба быць i тым, у каго праблемы з лiшняй вагой, хворая шчытападобная залоза, анкалагiчныя хваробы, цяжарным i дзецям. Паводле слоў Таццяны Мiгаль, каб не адчуваць дыскамфорту ў спякотнае надвор'е, неабходна выконваць некалькi простых правiлаў. Так, для папярэджання абязводжвання арганiзма ў суткi варта выпiваць да 40 мл вадкасцi ў разлiку на 1 кг вагi. Больш за гэту норму пiць урачы не рэкамендуюць, бо ныркi могуць не справiцца з нагрузкай, а арганiзм пачне страчваць карысныя солi, могуць узнiкнуць ацёкi. Не варта захапляцца газаванымi напоямi, кавай i алкаголем, якiя не праганяюць смагу, а раздражняюць страўнiк i паскараюць абязводжванне. Што ж датычыцца харчавання ў гарачыя днi, то залатое правiла ў такое надвор'е — есцi ў адзiн i той жа час i не менш як 4—5 разоў на дзень. А каб пазбегнуць вечнай санлiвасцi i стомленасцi, ранiцай трэба аддаваць перавагу бялковай ежы, а вось вечарам — вугляводнай. Безумоўна, асвяжыцца пасля гарачага дня дапаможа халаднаваты душ. Прычым, каб лепш расслабiцца, працэдуру трэба заканчваць камфортнай цёплай вадой. Можна выпiць таксама кубак зялёнай гарбаты, якая танiзуе, здымае стомленасць i галаўны боль. А для барацьбы з бяссоннiцай, якая нярэдка наведвае ў душнай кватэры, лепш выбiраць прэпараты на травах, напрыклад, адвар з мяты. Асцярожна варта карыстацца кандыцыянерам. Аптымальная тэмпература ахалоджанага паветра павiнна быць 18—20 градусаў. Да таго ж кандыцыянер не павiнен вiсець над ложкам, канапай або рабочым сталом. Самае лепшае месца для яго — сцяна насупраць за 2—3 метры ад чалавека. Невыкананне гэтага пагражае прастуднымi захворваннямi, што ў спякоту прычыняе асаблiва шмат непрыемных адчуванняў. Некалькi парад Таццяна Мiгаль дала i аўтаўладальнiкам. Калi наперадзе паездка, а затору на дарозе не пазбегнуць, неабходна прыгатаваць дзве пластыкавыя паўлiтровыя бутэлькi з вадой. У адну з iх трэба дадаць дзве чайныя лыжкi лiмоннага соку, а ў другую — сталовую лыжку воцату. Лiмонная вада праганяе смагу, а воцатным растворам можна працерцi рукi да локця, шыю i патылiцу, а таксама руль i ўсё, што ў салоне машыны вытрымае невялiкую вiльгаць. Гэта засцеражэ ад шкодных бактэрый. Вольга ШВАЙКО, БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спякотнае лета, безумоўна, радуе многiх. Аднак ёсць катэгорыя людзей, якiм у гарачае надвор'е варта аддаваць асаблiвую ўвагу свайму здароўю. Як ра
|
|