У Мiнску пабудуюць падземныя тунэлi
У Мiнску пабудуюць падземныя тунэлi
У сталiцы мяркуецца будаўнiцтва трох падземных транспартных тунэляў. Такiя планы закладзены ў карэктуры Генеральнага плана развiцця сталiцы да 2030 года. Як расказалi ў КУП "Мiнскграда", першы тунэль будзе пачаты на вулiцы Акадэмiчнай i выйдзе на вулiцу Сурганава за праспектам Незалежнасцi. Другi звяжа вулiцу Жукоўскага (на скрыжаваннi з Магiлёўскай) з вулiцай Ульянаўскай (за вулiцай Свярдлова). Трэцi пачнецца ад вулiцы Ленiна (за скрыжаваннем з вулiцай Ульянаўскай) i выйдзе на праспект Пераможцаў у раёне яго скрыжавання з вулiцай Багдановiча. Гэта дазволiць павялiчыць прапускную здольнасць на самых "вузкiх" i складаных участках вулiчна-дарожнай сеткi горада. Адзначым, што пакуль гэта толькi стратэгiя развiцця транспартнай сеткi Мiнска. Яе рэалiзацыя патрабуе вялiкiх капiталаўкладанняў. Вольга ЖАРЫНА, "Мiнск—Навiны".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сталiцы мяркуецца будаўнiцтва трох падземных транспартных тунэляў. Такiя планы закладзены ў карэктуры Генеральнага плана развiцця сталiцы да 2030 го |
|