Святая Ганна прытулiла рэдкую птушку
Святая Ганна прытулiла рэдкую птушку
Гродзенскiя арнiтолагi знайшлi пару драпежнiкаў у нiшы за статуяй святой Ганны на фасадзе Пабернардынскага касцёла. Пра гэта паведамiў старшыня савета Гродзенскага абласнога аддзялення АТ "Ахова птушак Бацькаўшчыны" Дзмiтрый Вiнчэўскi. Паводле яго слоў, гэта адзiная пара пустальгi, якая ўгняздзiлася ў Гродне. У птушак вывелася сем птушанят, якiя ўжо вылецелi з гнязда. Як расказаў арнiтолагам настаяцель касцёла, гэтых прыгожых буйных птушак у нiшы храма ён заўважаў некалькi гадоў запар. Яшчэ адна пара птушак спрабуе ўгняздзiцца на тэлевiзiйнай вышцы, але адтуль яе праганяюць людзi. Наогул жа пустальга ў гарадах Беларусi сустракаецца рэдка. Тры-чатыры дзясяткi птушак апошнiм часам угняздзiлiся ў Брэсце. Пустальга занесена ў Чырвоную кнiгу Беларусi. Усяго ў краiне, па ацэнках спецыялiстаў, налiчваецца 1,2 тыс. пар сокала-пустальгi. Вастрыня зроку пустальгi вышэйшая за чалавечую ў 2,6 раза. Чалавек з такiм зрокам мог бы прачытаць усю таблiцу для праверкi зроку з адлегласцi 90 м. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гродзенскiя арнiтолагi знайшлi пару драпежнiкаў у нiшы за статуяй святой Ганны на фасадзе Пабернардынскага касцёла. Пра гэта паведамiў старшыня савета |
|