21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Славянскi базар трапiць у энцыклапедыю

19.09.2009 14:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Славянскi базар трапiць у энцыклапедыю Славянскiя адкрыццi — i закрыццё

Сёння Вiцебск афiцыйна развiтваецца з XVIII Мiжнародным фестывалем мастацваў. Для кагосьцi, зрэшты, усё толькi пачнецца — увечары ў канцэртнай зале "Вiцебск" будуць названыя iмёны пераможцаў дзiцячага мiжнароднага музычнага конкурсу, з якiх потым, як паказвае практыка, вырастаюць калi не вялiкiя "зоркi", то ўсё ж сапраўдныя артысты. Аднак большасць удзельнiкаў i гасцей "Славянскага базару-2009" збярэцца ў Летнiм амфiтэатры, каб сказаць: бывай, фестываль! Да сустрэчы налета!

Увогуле сiмвалiчна, што якраз на дзень закрыцця, 16 лiпеня, прыпадае Дзень Саюзнай дзяржавы на фестывалi. Бо гэты агульны "дах" аб'ядноўвае тых, хто дарыў i дорыць увесь тыдзень гледачам свае лепшыя песнi — ад лаўрэата спецыяльнай прэмii Прэзiдэнта Беларусi "Праз мастацтва — да мiру i ўзаемаразумення" кампазiтара Аляксандры Пахмутавай да артыстаў цырка Юрыя Нiкулiна на Цвятным бульвары, ад арт-гурта "Хор Турэцкага" да беларускага дзяржаўнага заслужанага харэаграфiчнага калектыву "Харошкi", ад гурта "БIС" да Iосiфа Кабзона, ад Барыса Маiсеева да "Беларускiх песняроў".

На жаль, iдэя сабраць на галоўнай фестывальнай пляцоўцы ўдзельнiкаў "Песняроў" розных пакаленняў i сумесным выступленнем адзначыць 40-годдзе легендарнага калектыву так i не ўвасобiлася ў жыццё. I ўсё ж адразу дзве iпастасi "Песняроў" вiцебская публiка ўбачыла — учора на канцэрце майстроў мастацтваў Беларусi выступiлi "Беларускiя песняры" i дзяржансамбль "Песняры", пацвердзiўшы, што музыка не мае маскоўскай цi мiнскай прапiскi, яна жыве ў нашых сэрцах.

  Славянскi базар трапiць у энцыклапедыю   Праўда, гаворка iдзе не пра ўвесь мастацкi форум, якому можна было б прысвяцiць асобную энцыклапедыю, а пра яго нязменнага кiраўнiка — дырэктара фэсту Радзiвона Баса. Артыкул аб iм павiнен увайсцi ў другое, дапоўненае i дапрацаванае выданне "Энцыклапедыi папулярнай музыкi". "Калi не будзе артыкула пра Баса, то выдання ўвогуле не будзе", — запэўнiў аўтар i складальнiк энцыклапедыi, журналiст, член Саюза пiсьменнiкаў Беларусi Дзмiтрый Падбярэзскi.

Па шчырасцi, гэты зборнiк — першае ў нашай краiне выданне такога кшталту — выйшаў з друку яшчэ летась, аднак дагэтуль у Беларусi i тым больш у Расii мала хто пра яго ведае. Таму аўтар i прыехаў на фестываль асабiста — расказаць пра ўжо запоўненыя "белыя плямы" ў гiсторыi беларускай музыкi i пра тое, што засталося iх яшчэ шмат. Усё ж выданне абмежавана пэўнымi часовымi рамкамi, умоўна з 1939 да 2007 года. У iм 570 артыкулаў, прысвечаных як асобным выканаўцам (напрыклад, адкрывае энцыклапедыю па алфавiце спявачка Iскуi Абалян), так i калектывам, а таксама прадстаўнiкам прафесiй, звязаным з музыкай — прадзюсарам, выдаўцам, гукарэжысёрам, клiпмейкерам.

"Столькi адкрыццяў было зроблена пры складаннi гэтага даведнiка! Напрыклад, што першы джаз-аркестр БССР насамрэч быў створаны не ў 1940 годзе Эдзi Рознерам, а зусiм iншым чалавекам на 2 гады раней. Або што ў рэпертуары выхадцаў з Беларусi, гурта "Бi-2", i цяпер ёсць каля 5 хiтоў з рэпертуару бабруйскага гурта "Сонечны бок", вядомага ў 1980-я па фестывалi ЦК камсамола..." — заiнтрыгаваў музычных крытыкаў аўтар. Адкрыццi гэтыя, i магчыма нават сенсацыi, працягнуцца ў другiм выданнi, якое плануецца зрабiць мультымедыйным i для якога ўжо гатова каля 600 артыкулаў. Цiкава ж слухачам даведацца, хто ёсць хто ў беларускай музыцы.   Анжэлiка Агурбаш прыехала з двума ценямi   На сольным канцэрце Барыса Маiсеева вiцебская публiка пачула-такi шырока разрэкламаваны дуэт Барыса i Анжэлiкi, песню "Два ценi". За кулiсамi артысты кранальна вiншавалi адно аднаго i сцвярджалi, што цяпер яны не проста добрыя сябры, а "музычныя брат i сястра".

Спявачка ласкава фатаграфавалася з усiмi ахвотнымi, але ад больш цесных кантактаў з прыхiльнiкамi яе абаранялi суровы ахоўнiк i новая дырэктарка, якiя двума ценямi суправаджалi Анжэлiку паўсюдна i не дазвалялi лiшняга. "А куды падзелася былая дырэктарка i сяброўка — Вольга, жонка мастака Андрэя Смаляка? — недаўменна перашэптвалiся журналiсты. — Яны ж гадоў 15 сябравалi, так усё добра было". На гэтыя роспыты артыстка адмоўчвалася — але, па чутках, у распадзе гарманiчнага сяброўства i партнёрства вiнаватыя грошы: цi то муж Анжэлiкi, маскоўскi "каўбасны кароль" Мiкалай Агурбаш, не пажадаў выкупляць задорага чарговы партрэт жонкi ў мастака, цi то сам Андрэй Смаляк усё нiяк не можа дараваць, што карцiну "Кiркораў на асле" расiйскi "кароль поп-музыкi", добры прыяцель спявачкi, не захацеў набыць нi за якую суму.

Сама Анжэлiка ўсiм сваiм выглядам давала зразумець, што яе гэтыя разборкi нiяк не датычацца i не засмучаюць. Не засмуцiла артыстку i тое, што яе дачка, Даша Ялiнская, якая сёлета спрабавала прабiцца на конкурс "Новая хваля" ад Беларусi, не прайшла адбор.

— Шчыра кажучы, па-мацярынску, паколькi я бяру ўдзел у лёсе Дашы, я наадварот, толькi ўзрадаваная, — здзiвiла прызнаннем Анжэлiка. — Бо конкурсы — вельмi няўдзячная рэч. Я нiколi не ўдзельнiчала ў вакальных спаборнiцтвах, толькi ў конкурсе прыгажосцi, куды трапiла выпадкова; адзiны конкурс, у якiм я мела шчасце выступаць, — гэта было "Еўрабачанне", — дзякуй, мне хапiла, больш не трэба. I дачцэ гэты шлях я не параiла. Але ў яе ў любым выпадку яшчэ ўсё наперадзе, яна поўная сiлаў, гэта прадстаўнiк новага пакалення з новымi прагрэсiўнымi поглядамi, у яе свая каманда сяброў — музыкантаў, аранжыроўшчыкаў, дыджэяў, яна сама пiша песнi на англiйскай мове, пацiху робiць свой сольны праект.

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праўда, гаворка iдзе не пра ўвесь мастацкi форум, якому можна было б прысвяцiць асобную энцыклапедыю, а пра яго нязменнага кiраўнiка — дырэктара фэсту
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика