БАТЭ ўдала стартаваў у Лiзе чэмпiёнаў
БАТЭ ўдала стартаваў у Лiзе чэмпiёнаў
Другi квалiфiкацыйны раўнд, з якога БАТЭ пачало сёлета выступленне ў Лiзе чэмпiёнаў, каманда амаль прайшла — наўрад цi магчыма, што македонскi клуб "Скоп'е", якi ў аўторак абыгралi барысаўчане на чужым полi з лiкам 2:0, здолее штосьцi змянiць у Барысаве. Македонскай камандзе не дапамаглi нi хатнiя сцены, нi звыклая для iх спякота (падчас гульнi тэмпература не апускалася нiжэй за 30 градусаў). Беларусы асцярожна пачалi, хутка асвоiлiся i напрыканцы першага тайма, на 40-й хвiлiне, Сяргей Крывец адкрыў лiк. У другiм тайме вызначыўся барысаўскi форвард Максiм Скавыш, якi дзелiць з Крыўцом лiдарства ў гонцы бамбардзiраў нацыянальнага першынства. Такiм чынам, на 49-й хвiлiне матчу лiк стаў 2:0 на карысць беларускага клуба. Македонцы да канца матчу нiчым не здолелi вызначыцца, адзiная больш-менш рэальная небяспека каля варот Сяргея Верамко ўзнiкла на 85-й хвiлiне, праўда, мяч у створ варот не трапiў. Пасля матчу галоўны трэнер барысаўчан Вiктар Ганчарэнка адзначыў нязвыклае для беларусаў надвор'е, у якое давялося гуляць у Македонii. "Было вельмi душна. Але нягледзячы на гэта, мы здолелi прадэманстраваць вельмi сталую гульню." Магчыма, пад сталай гульнёй Ганчарэнка меў на ўвазе i паводзiны сваiх гульцоў, якiя не паддалiся на правакацыi. "Мы падоўгу кантралявалi мяч i пазбавiлi супернiка магчымасцi атакаваць. Галы Крыўца i Скавыша дазволяць нам спакойна рыхтавацца да сустрэчы ў адказ", — падзялiўся трэнер. Трэба дадаць, што спакойна рыхтавацца да сустрэчы ў адказ БАТЭ дазволiць i выдатны настрой пасля першага круга нацыянальнага першынства, дзе БАТЭ ад найблiжэйшага паводле вынiкаў супернiка аддзяляе 12 ачкоў. Гульня ў адказ са "Скоп'е" адбудзецца 21 лiпеня на гарадскiм стадыёне Барысава. Як паведамляе сайт барысаўскай каманды, бiлеты паступяць у продаж 17 лiпеня ў 10 гадзiн ранiцы ў касы стадыёна. Кошт бiлета — 10 тысяч рублёў (дзiцячага — 2 тысячы). Алена АЎЧЫННIКАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Другi квалiфiкацыйны раўнд, з якога БАТЭ пачало сёлета выступленне ў Лiзе чэмпiёнаў, каманда амаль прайшла — наўрад цi магчыма, што македонскi клуб &q |
|