Вораг фiгуры — лiшак тлушчу
Вораг фiгуры — лiшак тлушчу
На сёння медыкi перакананыя, што галоўная прычына лiшняй вагi — лiшак тлушчаў у харчаваннi. Чаму ж тлушчы спрыяюць прыбаўцы вагi? Пачуццё сытасцi ўзнiкае ў чалавека тады, калi сценкi страўнiка злёгку расцягваюцца ад перапаўнення. Калi ж гэта дасягаецца за кошт тлустай ежы, то варта мець на ўвазе высокую энергетычную каштоўнасць апошняй. Лiшак тлушчу, вядома, адпраўляецца ў падскураную тлушчавую клятчатку. Пачуццё насычэння, якое ўзнiкае ў нас пасля абеду, вызначаецца таксама ўсмоктваннем i акiсленнем спажыўных рэчываў, выдзяленнем асобных гармонаў. Вучоныя выявiлi, што ў поўных людзей гэтыя працэсы парушаны, i таму iм цяжка правiльна кантраляваць ужыванне ежы. Акрамя таго, бялок лепцiн, якi вырабляецца ў тлушчавых клетках, паступае ў кроў, а потым у мозг, i сiгналiзуе аб назапашаным у арганiзме тлушчы, у таўсцякоў пранiкае ў мозг у той жа колькасцi, што i ў худых. Пры гэтым мозг "лiчыць", што тлушчавых тканак у арганiзме менш, чым насамрэч, i чалавек не губляе апетыту нават тады, калi ўжо наеўся. Немалую ролю адыгрывае i тое, што тлустыя прадукты ўспрымаюцца як больш смачныя: духмяныя рэчывы, якiя надаюць смак i апетытны пах прадуктам, раствораны галоўным чынам у тлушчах. Таму абястлушчанае малако або тварог здаюцца нам нясмачнымi. І тым не менш, для знiжэння лiшняй вагi неабходна абмежаваць менавiта ўжыванне тлушчаў. Хоць многiя лiчаць, што ёсць i iншы шлях — заняткi спортам. Фiзiчныя нагрузкiФiзiчныя нагрузкi — гэта спосаб прымусiць тлушчавыя клеткi спальваць тлушч. Але фiзiчная актыўнасць сама па сабе не з'яўляецца эфектыўным спосабам знiжэння масы цела. Iншымi словамi, каб пахудзець за тыдзень на 900 г, можна зменшыць колькасць ужытых калорый на 1000 адзiнак у дзень або прайсцi цi прабегчы амаль 105 км. Нават выражаная фiзiчная актыўнасць, у прыватнасцi хуткая хада па 45—60 хвiлiн 4 разы на тыднi на працягу года прыводзiць да знiжэння вагi ўсяго на некалькi кiлаграмаў. I тым не менш займацца фiзкультурай варта, але паводле некалькiх карысных правiлаў: Працягласць заняткаў павiнна быць не менш за 45 хвiлiн, не радзей за 3 разы на тыднi. Перад пачаткам трэнiровак прайдзiце абследаванне ва ўрача, каб ведаць, якiя нагрузкi можа вытрымаць ваша сардэчна-сасудзiстая сiстэма. Вельмi добра вар'iраваць нагрузкi: дзень — плаванне, другi — хада i г.д. Павялiчвайце нагрузкi вельмi паступова! Нават проста хада ў хуткiм тэмпе — па 45 хвiлiн не менш за 3 разы на тыднi — дазволiць актывiзаваць сiнтэз ферментаў, якiя расшчапляюць тлушч, i дастаўку кiслароду ў клеткi. Вызвалены з тлушчавых клетак тлушч накiруецца ў мышачныя клеткi — адзiнае месца, дзе тлушч расходуецца. Захаваць жаданне займацца фiзiчнымi практыкаваннямi дапамогуць два спосабы. Першы: разбiце адну доўгую трэнiроўку на некалькi больш кароткiх. Паводле звестак даследаванняў, жанчыны з атлусценнем, якiя выконваюць аэробныя нагрузкi (пераважна хада) 3 разы на дзень па 10 хвiлiн 5 дзён на тыднi ў вынiку адзначаюць, што затрацiлi больш часу на трэнiроўкi, чым тыя, хто тую ж нагрузку выконваюць па 30 хвiлiн у дзень 5 дзён на тыднi. Акрамя таго, першыя мелi тэндэнцыю да большага знiжэння вагi. Другi: падумайце, якое месца для заняткаў — у хатнiх умовах цi ў межах спартыўнага клуба падыходзiць менавiта вам. Важна не тое, дзе менавiта вы будзеце займацца, а тое, наколькi дысцыплiнаванымi вы будзеце. Вядучая рубрыкi Святлана БАРЫСЕНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На сёння медыкi перакананыя, што галоўная прычына лiшняй вагi — лiшак тлушчаў у харчаваннi. Чаму ж тлушчы спрыяюць прыбаўцы вагi? Пачуццё сытасцi ўзн |
|