21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Некаторыя ВНУ вызначыліся з аплатай навучання ў 2009/2010 навучальным годзе

19.09.2009 13:52 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

17 июля 2009 Общество
Вольга ГРЫНЯВІЦКАЯ, Народная воля Некаторыя ВНУ вызначыліся з аплатай навучання ў новым 2009/2010 навучальным годзе. У маі на адной з прэс-канферэнцый першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Жук супакойваў: "Кошт навучання ўзгоднены не толькі з зацікаўленымі ведамствамі, але і з прадстаўнікамі ВНУ", міністэрства "спецыяльна распрацавалі дакумент, згодна з якім прапанавалі не павышаць тарыфы на навучанне". Аднак некаторыя ВНУ, напрыклад, Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт альбо Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт, да прапановы Мінадукацыі не асабліва прыслухаліся і павялічылі кошты на адукацыю з новага навучальнага года.

Першакурснікам стаматалагічнага факультэта БДМУ зараз прыйдзецца плаціць за вучобу 6 мільёнаў рублёў. Нешта падказвае, што і астатнія універсітэты наўрад ці замарозяць кошты, тым больш што прыклад ужо ёсць.

Мы вырашылі скласці табліцу коштаў навучання ў шасці самых запатрабаваных універсітэтах Беларусі з пункту гледжання ўступнага конкурсу ў мінулым годзе. У нейкім сэнсе гэта дапаможа абітурыентам, якім не пашчасціць стаць студэнтамі бюджэтных аддзяленняў, зарыентавацца з цаной на адукацыю.

Кошты навучання ў некаторых ВНУ

Кошт навучання ў 2008/2009 гг.

Беларускі дзяржаўны універсітэт: 2.467.700 — 4.572.000

Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт: 4.740.000 — 5.700.000

Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт: 2.850.000 — 3.200.000

Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт: 2.965.000 — 3.095.000

Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт: 1.764.000 (за II семестр)

Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі: 2.950.000

Акадэмія кіравання пры прэзідэнце РБ: 3.408.000

Кошт навучання ў 2009-2010 гг.

Беларускі дзяржаўны універсітэт: не вызначаны

Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт:4.980.000 — 6.000.000

Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт: не вызначаны

Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт: 3.276.890 — 3.379.380

Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт: 1.764.000 (за I семестр)

Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі: не вызначаны

Акадэмія кіравання пры прэзідэнце РБ: не вызначаны

Прахадныя балы будуць прыблізна такія, як у мінулым годзе

Пачаўся прыём дакументаў у ВНУ так званай першай хвалі — Ваенную акадэмію і Акадэмію МУС, Гомельскі інжынерны і Камандна-інжынерны інстытут МНС, а таксама ў Акадэмію музыкі, Універсітэт культуры і мастацтва.

У астатнія ВНУ абітурыенты будуць спрабаваць паступіць з 26 па 30 ліпеня. Як паведаміў тэлеканал СТБ, падчас "прамой лініі" ў рэдакцыі газеты "Советской Белоруссии", якая прайшла 14 ліпеня, міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў сказаў, што ў гэтым годзе прахадныя балы ў ВНУ краіны будуць прыблізна такія, як і ў мінулым.

Калі так, то абітурыенты ўжо сёння могуць ацаніць свае шанцы стаць студэнтамі. Некаторыя ВНУ на сваіх сайтах утрымліваюць інфармацыю наконт прахадных балаў у 2008 годзе.

Мы можам нагадаць, што складаней за ўсё ў 2008 годзе было паступіць на некаторыя спецыяльнасці Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта. У лідэрах, як заўсёды, быў факультэт фінансаў і банкаўскай справы. Конкурс на спецыяльнасць "Банкаўская справа", напрыклад, склаў 4,3 чалавека на месца пры прахадным бале 367 (!).

Марыць пра студэнцкі білет БДУ маглі абітурыенты, якія набралі больш за 300 балаў. Напрыклад, прахадны бал на "Міжнароднае права" і "Міжнародныя адносіны" быў 338, "Менеджмент" — 337, на "Бізнес-адміністрыраванне" — 331, "Сучасныя замежныя мовы" — 326, "Мытная справа" — 317, на ўсе спецыяльнасці эканамічнага факультэта 315. А вось, каб паступіць на юрыдычны факультэт, дастаткова было набраць 276 балаў.

Летась упершыню за апошнія гады адзначаўся не асабліва высокі конкурс у Дзяржаўны медыцынскі універсітэт — 290 балаў на лячэбны факультэт. А вось літаральна на ўсе факультэты Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі нельга было паступіць, не набраўшы 304 балы. А на факультэт камп'ютэрных сістэм і сетак залічвалі шчасліўчыкаў, вынік здачы тэстаў якіх разам з балам атэстата дасягаў 340 балаў.

Дарэчы, у гэтым годзе ўсе чакалі вялікай колькасці паступаючых з-за падвоеных выпускных класаў. Аднак у 2008 годзе было напісана 457 тысяч 221 тэст, у гэтым — 465.371. Толькі палова абітурыентаў — сёлетнія выпускнікі школ. Астатнія — тыя, хто скончыў школу ў мінулыя гады, а таксама выпускнікі ПТВ, сярэдне-спецыяльных вучылішч. І іх вынікі ЦТ значна ніжэйшыя, чым у выпускнікоў школ-2009.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
17 июля 2009 Общество Вольга ГРЫНЯВІЦКАЯ, Народная воля Некаторыя ВНУ вызначыліся з аплатай навучання ў новым 2009/2010 навучальным годзе.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика