Раўненне на герояў Перамогi
Раўненне на герояў Перамогi
16 лiпеня, у Дзень горада, калi ў Гродне традыцыйна святкуецца кожная чарговая гадавiна вызвалення ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў, адбылася прэзентацыя кнiгi "Раўненне на герояў Перамогi". 17 лiпеня яна з удзелам ветэранаў вайны i моладзi будзе прэзентавана ў музеi Брэсцкай крэпасцi, а 18 лiпеня — у музеi гiсторыi Вялiкай Айчыннай вайны ў Мiнску. Гэта выданне — вынiк сумеснай працы Гродзенскага гарвыканкама i прэфектуры Паўднёвай адмiнiстрацыйнай акругi Масквы, Гродзенскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта iмя Янкi Купалы i Маскоўскай акадэмii эканомiкi i права. У ВНУ актыўна працуюць клубы "Радзiма" i менавiта падчас сумеснага пасяджэння прынята рашэнне аб падрыхтоўцы такой кнiгi. У ёй надрукаваныя аповеды пра салдатаў i афiцэраў Вялiкай Айчыннай i iх успамiны, у тым лiку i малавядомыя ў расiйскай i беларускай гiсторыяграфii факты. Першы раздзел прысвечаны аперацыi "Баграцiён". Барыс ПРАКОПЧЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
16 лiпеня, у Дзень горада, калi ў Гродне традыцыйна святкуецца кожная чарговая гадавiна вызвалення ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў, адбылася прэзентац
|
|