Той самы Мюнхгаўзен?
Той самы Мюнхгаўзен?
Ну i ну! Карэспандэнту "Звязды" давялося пабачыць самога барона Мюнхгаўзена 15 лiпеня, у дзень Грунвальдскай бiтвы, сапраўды здараюцца гiстарычныя дзiвосы. Сапраўды, калi яшчэ давядзецца вярнуцца на некалькi стагоддзяў у мiнулае i пры гэтым яшчэ пабачыць знакамiтых людзей! Так здарылася i пазаўчора ў горадзе Глыбокiм Вiцебскай вобласцi, дзе карэспандэнт падчас тамтэйшага пахавальнага мерапрыемства выпадкова напаткаў на рэшткi нябожчыка Фердынанда Вiльгельма фон Мюнхгаўзена. Рэч у тым, што пры капаннi магiлы новаму нябожчыку, якая павiнна была знаходзiцца ля месца спачыну знакамiтага барона, выпадкова закранулi суседнюю i адтуль пачаў "выцiскацца" чэрап барона з нейкай дзiўнай сетачкай на галаве (трэба меркаваць, паводле моды таго часу). У дадатак барон, яшчэ "працягнуў" руку да свежага паветра. Як мяркуюць Глыбоцкiя гiсторыкi, гэта, верагодна, недалёкi сваяк знакамiтага ўсiм нам вядомага vоn Мunсhhаusen'а, бо ён калiсьцi служыў у войску Вялiкага Княства Лiтоўскага i менавiта ад самага дзiўнага з Радзiвiлаў — Пане Каханку — ён набраўся ўсiх неверагодных баек, якiя пазней вылажыў у сваiх "Прыгодах". Адсюль i цалкам магчыма, што наслухаўшыся дзiўных расповедаў свайго сваяка пра мядзведзяў-залатнiкоў, аленяў з костачкамi i ўнiкальных метадах вядзення асады, многiя немцы, а тым больш ягоныя блiзкiя, маглi патрапiць на тэрыторыю Беларусi. На жаль, больш часу правесцi з Мюнхгаўзенам не было магчымасцi, бо пахавальная працэсiя ўжо наблiзiлася да свежавыкапанай магiлы, а пасля невялiкай iмшы гэтае сенсацыйнае вiдовiшча засыпалi зямлёю. Цяпер сваяку знакамiтага барона яшчэ доўга "не бачыць" святла. Мiкола ТАМАШЭВIЧ. Фота Аляксея КУЛЬБIЦКАГА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Карэспандэнту "Звязды" давялося пабачыць самога барона Мюнхгаўзена 15 лiпеня, у дзень Грунвальдскай бiтвы, сапраўды здараюцца гiстарычныя д |
|