21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вiртуозны дыпламат

19.09.2009 14:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiртуозны дыпламат Беларусь адзначае 100-годдзе легендарнага Андрэя Грамыкi   Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя векавому юбiлею з дня нараджэння славутага дыпламата, мiнiстра замежных спраў СССР, нашага земляка Андрэя Грамыкi, праходзяць гэтымi днямi ў Беларусi. Тэматычная выстава дакументаў, якiя распавядаюць пра розныя этапы дзейнасцi знакамiтага ўраджэнца Гомельшчыны, адкрылася ў Цэнтры гiсторыi МЗС i беларускай дыпламатычнай службы. У экспазiцыi — дакументальныя сведчаннi работы Крымскай канферэнцыi, падпiсання Статута ААН (i ў тым, што Беларусь з'яўляецца адной з заснавальнiц гэтай мiжнароднай арганiзацыi, ёсць несумненная заслуга А. Грамыкi) i нават прыхiльнасцi да вiртуознага дыпламата самой каралевы Лiзаветы. У сваiм лiсце яна называе Андрэя Грамыку (у свой час ён займаў пост пасла СССР у Вялiкабрытанii) "дарагi сябар". Апроч архiўных дакументаў i фотаздымкаў на выставе знайшлося месца i паведамленням пра выбiтнага дзяржаўнага дзеяча ў прэсе. Не без гонару адзначым, што ў экспазiцыi можна пабачыць i публiкацыю ў "Звяздзе" за 1985 год.

Сын легендарнага дыпламата Анатоль Грамыка застаўся надзвычай задаволены выставай. "Людзi жывуць сярод нас, пакуль пра iх памятаюць. Мне, як i ўсiм сваякам Андрэя Андрэевiча Грамыкi, вельмi прыемна, што ў Беларусi не проста памятаюць пра яго, а шануюць яго памяць. Я думаю, што ў Беларусi ён будзе доўга жыць у розумах i сэрцах людзей".

Iмя "Спадар Не", якое замацавалася за савецкiм паслом разам з суровым вобразам, што прыпiсвала яму заходняя прэса, Анатоль Грамыка назваў застылымi характарыстыкамi, якiя iмкнулiся навязаць. Дапытлiвы сын запытаўся, чаму бацьку так называюць, i вось што пачуў у адказ: "Я iх "no" чуў куды часцей, бо мы вылучалi значна больш прапаноў". Савецкая дыпламатыя была вельмi актыўнай, — адзначае Анатоль Грамыка. Ён кажа, што ў перамовах абодвум бакам часта даводзiлася казаць "не", бо гэта вельмi складаны працэс "прыцiркi" пазiцый i пошуку кампрамiсаў. Аднак гiсторыя дэманструе, што вiртуозны дыпламат Андрэй Грамыка па-майстэрску выходзiў з самых няпростых сiтуацый.

Дыпламатычным майстэрствам Грамыка авалодваў ва ўмовах Другой сусветнай вайны. Ён вёў перамовы гнутка i тактоўна. "Лепш сто разоў не сказаць тое, што трэба сказаць, чым адзiн раз сказаць тое, што не трэба сказаць", — любiў паўтараць дыпламат. У 1943-м ён прызначаны паслом у ЗША, браў удзел у канферэнцыях у Ялце, Патсдаме, Думбартан-Оксе, Сан-Францыска, што заклалi аснову пасляваеннага светаўладкавання. Iншы раз дапамагала дыпламату i тонкае пачуццё гумару. На канферэнцыi ў Думбартан-Оксе, дзе i была ўтворана ААН, журналiсты спыталi ў кiраўнiка савецкай дэлегацыi А. Грамыкi пра "лятучыя талеркi", што з'явiлiся над Амерыкай. "Аб'екты рэальныя. Яны — вынiк дзеянняў ва Усходняй Сiбiры савецкага чэмпiёна па кiданнi дыска, якi не ведае, якая ў яго сiла...".

А. Грамыка быў прыхiльнiкам мiрных адносiнаў з ЗША i iншымi краiнамi Захаду. Пры яго непасрэдным удзеле СССР вылучыў больш за 100 iнiцыятыў у галiне раззбраення. Прадметам яго асаблiвага гонару быў падпiсаны ў 1963 годзе Дагавор аб забароне выпрабаванняў ядзернай зброi ў атмасферы, касмiчнай прасторы i пад вадой.

А якiм быў вiртуозны дыпламат дома — з роднымi i блiзкiмi? Анатоль Грамыка падзялiўся з журналiстамi i ўспамiнамi пра гора-паляванне на качак, куды яго аднойчы ўзяў з сабой бацька. Паляўнiчыя наладзiлi засаду ў плавальных бочках. Аднак паляўнiчаму-пачаткоўцу надоўга стаiцца не давялося: пад'ём быў раннiм, i хлопец неўпрыкмет заснуў... А раптоўна прахапiўся ад таго, што яго паляўнiчая зброя стрэлiла. "Так памiраюць ад няшчасных выпадкаў, — падумаў тады я", — прызнаецца Анатоль Грамыка. "Бацька потым спытаў: ты чаму страляў, калi качак не было? Давялося яму ўсё расказаць...". Незадачлiвага паляўнiчага Андрэй Андрэевiч з сабой на паляванне больш не браў...

Сын выбiтнага дзяржаўнага дзеяча мяркуе, што Андрэй Грамыка "рэкамендаваў бы спакойна, добразычлiва, з улiкам iнтарэсаў абодвух бакоў весцi работу па будаўнiцтве нашага Саюза", паколькi абодва народы маюць патрэбу ў тым, каб эканамiчнае i палiтычнае адзiнства Беларусi i Расii мацнела.

Ушанавальныя мерапрыемствы, арганiзаваныя МЗС i Пастаянным Камiтэтам Саюзнай дзяржавы сумесна з iнфармацыйным партнёрам — выдавецтвам "Беларуская Энцыклапедыя iмя П. Броўкi", пройдуць i на малой радзiме беларускага майстра дыпламатыi — Веткаўшчыне. У Гомелi ўскладуць кветкi да бюста Грамыкi ў скверы, названым у гонар слыннага дзяржаўнага дзеяча. Правядуць таксама цырымонiю гашэння маркi "100 гадоў з дня нараджэння А.А. Грамыкi". У мерапрыемствах бяруць удзел прадстаўнiкi знешнепалiтычнага ведамства Расii, Асацыяцыя расiйскiх дыпламатаў, сваякi Андрэя Грамыкi.

На адкрыццi навукова-практычнай канферэнцыi з нагоды юбiлею слыннага дыпламата першы намеснiк мiнiстра замежных спраў Беларусi Iгар Петрышэнка адзначыў, што прапрацоўваецца пытанне аб тым, каб назваць адну з мiнскiх вулiц у гонар Андрэя Грамыкi.

Зоя ВАРАНЦОВА.

 

 

Даведка:

28 гадоў Андрэй Грамыка ўзначальваў знешнепалiтычнае ведамства СССР, быў паслом у ЗША i па сумяшчальнiцтве паўнамоцным пасланнiкам на Кубе, паслом у Вялiкабрытанii, старшынёй Прэзiдыума Вярхоўнага Савета СССР, стаяў ля вытокаў стварэння ААН.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь адзначае 100-годдзе легендарнага Андрэя Грамыкi Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя векавому юбiлею з дня нараджэння славутага дыпламата, м
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика