Аляксандр Сурыкаў: Даўшы слова — трымай
Аляксандр Сурыкаў: Даўшы слова — трымай
Тэма аб прадастаўленнi Беларусi чарговага траншу расiйскага крэдыту не закрыта. Аб гэтым паведамiў журналiстам Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Расiйскай Федэрацыi ў Рэспублiцы Беларусь Аляксандр Сурыкаў. "Гэта пытанне знаходзiцца ў развiццi, у перагаворах", — сказаў Аляксандр Сурыкаў. Прадастаўленне расiйскага крэдыту ў памеры $500 млн прадаўжае прапрацоўвацца мiнфiнамi Расii i Беларусi, дадаў ён. Расiя не разлiчвае набываць актывы беларускiх малаказаводаў па таннай цане, заявiў Аляксандр Сурыкаў. Дыпламат адзначыў, што тэма набыцця актываў беларускiх малочных прадпрыемстваў, а таксама магчымага абмену акцыямi расiйскiх i беларускiх малаказаводаў не закрыта. Разам з тым ён падкрэслiў, што "нiхто не збiраецца нiчога набываць "на халяву", па таннай цане". "Цяпер iдуць рэальныя ацэнкi кошту прадпрыемстваў, i пасля гэтага будуць размовы аб працэнтах актываў, уваходжаннi актываў у актывы або iх набыццi. Гэта ўсё залежыць ад жаданняў iнвестараў i ўласнiкаў прадпрыемстваў", — сказаў пасол. Паводле слоў Аляксандра Сурыкава, беларускi бок прадставiў на разгляд спiс з 12—13 прадпрыемстваў. З расiйскага боку ў лiку магчымых партнёраў разглядаюцца "Юнiмiлк", "Вiм-Бiль-Дан" i iншыя. Важнай умовай для рэалiзацыi сумесных праектаў з'яўляецца тое, каб прадпрыемствы знаходзiлiся ў сыравiннай зоне i адпавядалi патрэбнасцям беларускага i расiйскага рынкаў, дадаў дыпламат. Дамоўленасцi аб пастаўках газу ў Беларусь па сярэднегадавой цане трэба замацаваць юрыдычна, лiчыць пасол Расii. Дыпламат адзначыў, што адпаведныя дамоўленасцi памiж Беларуссю i Расiяй былi, значыць, яны павiнны выконвацца. "Даўшы слова — трымай", — дадаў ён. На думку пасла, у iнтарэсах "Газпрама" падпiсаць адпаведнае дадатковае пагадненне да кантракта аб пастаўках газу ў Беларусь на 2009 год. "Хутчэй за ўсё, яно будзе падпiсана", — лiчыць Аляксандр Сурыкаў. Пытанне аб уваходжаннi Ашчаднага банка Расii ў банкаўскi сектар Беларусi павiнна вырашыцца да канца 2009 года. "Ашчадны банк Расii хацеў бы ўвайсцi на банкаўскi рынак Беларусi i паступова набыць якi-небудзь з банкаў", — сказаў дыпламат. "Не ведаю, якi банк у канчатковым вынiку будзе набыты, гэта залежыць ад цаны пытання", — дадаў Аляксандр Сурыкаў i выказаў меркаванне, што размова можа iсцi аб набыццi кантролю над БПБ-банкам... БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тэма аб прадастаўленнi Беларусi чарговага траншу расiйскага крэдыту не закрыта. Аб гэтым паведамiў журналiстам Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Расiйска |
|