Аляксандр Лукашэнка: Асноўная задача ў сучасных умовах — захаванне i нарошчванне эканамiчнага патэнц
Аляксандр Лукашэнка: Асноўная задача ў сучасных умовах — захаванне i нарошчванне эканамiчнага патэнцыялу краiны
Для Беларусi асноўнай задачай у сучасных умовах з'яўляецца павышэнне эфектыўнасцi работы па захаваннi i нарошчваннi эканамiчнага патэнцыялу, падтрыманнi дастойнага ўзроўню жыцця людзей. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па бягучых пытаннях сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны. Кiраўнiк дзяржавы канстатаваў захаванне негатыўных тэндэнцый у эканамiчным развiццi краiны i рэгiёнаў. "Становiцца больш вострай праблема з неплацяжамi, скарачаюцца аб'ёмы знешняга гандлю, знiжаюцца тэмпы iнвестыцый у асноўны капiтал", — адзначыў ён. "Трэба трымаць руку на пульсе, высвятляць прычыны, якiя стрымлiваюць наша развiццё, i аператыўна iх ухіляць. Таму так важна "непрычасаная", адкрытая iнфармацыя па ўсiх злабадзённых пытаннях", — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. На яго думку, асаблiва важным пытаннем сёння з'яўляецца сiтуацыя ў агракомплексе, паколькi стан гэтай базавай галiны вызначае харчовую бяспеку дзяржавы, а таксама забяспечанасць сыравiннымi рэсурсамi шэрагу звязаных вытворчасцяў. Аляксандр Лукашэнка выказаў занепакоенасць праблемамi, якiя ўзнiкаюць у жыллёвым будаўнiцтве. "Будуем больш, а чэргi пры гэтым не змяншаюцца", — канстатаваў кiраўнiк дзяржавы. "Мы дамаўлялiся, што жыллёваму будаўнiцтву нададзiм асаблiвую ўвагу як лакаматыву ўсёй эканомiкi i вельмi важнаму фактару стабiлiзацыi", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён таксама падкрэслiў, што ёсць праблемы з прыцягненнем грамадзян да будаўнiцтва жылля. Акрамя таго, крэдытныя рэсурсы банкаў вельмi дарагiя. З 25 даручэнняў, дадзеных кiраўнiком дзяржавы на мiнулай нарадзе, нявыкананымi засталiся 5. Гэта датычыцца вырашэння пытанняў па стымуляваннi экспарту, знiжэннi стаўкi па крэдытах для рэальнага сектара эканомiкi, а таксама даручэнняў, якiя закранаюць працу канкрэтных прадпрыемстваў. Як адзначыў прэм'ер-мiнiстр Сяргей Сiдорскi, у першым паўгоддзi рэалiзавана большасць распрацаваных мераў i механiзмаў сiстэмнага супрацьдзеяння крызiсу. Кiраўнiк Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Уладзiмiр Макей звярнуў увагу на той факт, што не заўсёды iснуе паразуменне памiж Урадам i мясцовымi ўладамi наконт неабходнасцi сумеснага вырашэння наяўных праблем. Старшыня Камiтэта дзяржкантролю Зянон Ломаць далажыў аб асобных негатыўных фактах, якiя назiраюцца ў эканомiцы. Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што сёння галоўнай праблемай з'яўляецца вялiкая затаваранасць складаў i слабы гандаль на экспарт. Прэзiдэнт запатрабаваў ад Урада i губернатараў у вельмi кароткiя тэрмiны разабрацца з вырашэннем гэтай задачы. На думку Прэзiдэнта, прадпрыемствам неабходна больш актыўна асвойваць новыя рынкi збыту, рэалiзоўваць прадукцыю ўнутры краiны пад гарантыi яе наступнай аплаты. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што не варта адмаўляцца ад расiйскага рынку, проста неабходна памяняць метады, падыходы да рэалiзацыi туды прадукцыi. Што датычыцца сiтуацыi з прывядзеннем санэпiдзаключэнняў на малочную прадукцыю беларускiх вытворцаў у адпаведнасць з расiйскiм тэхрэгламентам, Аляксандр Лукашэнка катэгарычна папярэдзiў, што за 14 дзён, якiя засталiся, усе наяўныя праблемы павiнны быць вырашаны. Ён таксама падкрэслiў, што гэта пытанне не павiнна нечакана ўзнiкнуць 1 жнiўня. Як запэўнілi Прэзiдэнта губернатары, у рэгiёнах няма нявырашаных праблем па ўборачнай кампанii. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўжо з наступнага тыдня ў краiне павiнна пачацца масавая ўборка ўраджаю. Ён таксама дадаў, што будзе асабiста кантраляваць яе ход. Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што ва ўмовах крызiсу асаблiвую ўвагу неабходна звярнуць на пытанне эканомii сродкаў. "Мiльярды выдаткоўваюцца на тыя мерапрыемствы, якiя маглi б пачакаць, — сказаў Прэзiдэнт. — Найважнейшым з'яўляецца пытанне эканомii, i яно датычыцца ўсiх. Пакуль я не заўважыў, што краiна жыве ва ўмовах крызiсу з пункту гледжання эканомii". У той жа час кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што гэта не павiнна датычыцца згортвання праграм па будаўнiцтве жылля, дарог, фермаў, мадэрнiзацыi прадпрыемстваў. "Надышоў час канкрэтнай працы. Прывядзiце краiну ў парадак, каб я не ўзварушваў кожнага", — заключыў Прэзiдэнт, звяртаючыся да ўсiх прысутных у зале. Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Лукашэнка: Асноўная задача ў сучасных умовах — захаванне i нарошчванне эканамiчнага патэнц Для Беларусi асноўнай задачай у сучасных умовах з'яўляецца павышэнне эфектыўнасцi работы па захаваннi i нарошчваннi эканамiчнага патэнцыялу, падтр |
|