21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Конкурс на лепшы матэрыял на тэму «Польшча 89’ — Беларусь 91’ — нераўназначныя змены»

19.09.2009 13:53 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Цэнтр міжнародных зносінаў і партал Belarus-Live.eu абвясцілі конкурс на лепшыя артыкулы, эсэ, рэпартажы з Беларусі на тэму «Польшча 89’ — Беларусь 91’ — нераўназначныя змены».

«Калі ў чэрвені 1989 года палякі ішлі галасаваць на дэмакратычных выборах, якія сталі вынікам перамоваў «Салідарнасці» з кіраўніцтвам краіны, ніхто не мог прадбачыць, што на працягу двух наступных гадоў адным з далёкіх вынікаў гэтага польскага поспеху будзе распад Савецкага Саюзу і пачатак незалежнай Беларусі, — тлумачаць арганізатары конкурсу. — Для Польшчы 1989 год з’яўляецца адной з найважнейшых датаў у гісторыі. Ці мае 1991 год падобнае значэнне для Беларусі? Як беларусы ўзгадваюць перамены 1989 і 1991 года? Ці можна параўнаць папярэднія 20 гадоў у Польшчы і Беларусі? Як склаліся лёсы дзвюх дзяржаваў-суседак і ці маглі яны скласціся інакш?

Калі ў 2004 годзе Еўрапейскі саюз правёў найвялікшае ў гісторыі пашырэнне сваіх межаў і ўключыў, сярод іншага, у свой склад Польшчу, стала зразумела, што польскае кіраўніцтва будзе ствараць з краіны галоўнага ініцыятара ўсходняй палітыкі ўсёй садружнасці. Для ўладаў Польшчы было важна, каб пашырэнне Еўрапейскага Звязу не стала прычынай гаворкі пра новы падзел Еўропы, новую заслону на рацэ Буг, што паўплывае на тое, што праблемы Беларусі і Ўкраіны стануць далёкімі і нецікавымі.

Чакаем цікавыя рэпартажы, фота-рэпартажы, эсэ, артыкулы, аналітыку. Нас цікавяць усе падзеі, якія, на Вашую думку, паўплывалі на мінулыя 20 гадоў, чакаем Вашага ўспрымання Беларусі, Польшчы і ўзаемных дачыненняў (палітычных, сацыяльных, культурных). Перш за ўсё чакаем Вашых меркаванняў!»

Для ўдзелу ў конкурсе трэба ў перыяд да 10 жніўня 2009 года ўключна даслаць журналісцкія працы па згаданай тэме, якія былі апублікаваныя на старонках беларускай рэгіянальнай прэсы або ў інтэрнэт-выданні, на электронны адрас konkurs@csm.org.pl. Мовы публікацыі — беларуская або руская. Аб’ём адной публікацыі — ад 4 тысяч да 10 тысяч знакаў з прабеламі. Праект рэалізуецца пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча. (падрабязнасці)

Конкурсныя працы будзе ацэньваць журы, у склад якога ўваходзяць прадстаўнікі Цэнтра міжнародных зносінаў, Міністэрства замежных спраў Польшчы, Беларускай асацыяцыі журналістаў. У якасці ўзнагароды аўтары 20 лепшых журналісцкіх працаў атрымаюць ганарар, а дзесяць аўтараў у дадатак будуць запрошаныя да ўдзелу ў тыднёвым навучальным візіце ў Польшчу ў верасні 2009 года. Тэмы навучальнага візіту: Польшча 1989 — 2009 — рэформы і змены; Польшча ў Еўрапейскім саюзе (уплыў, роля, значэнне); мэты і выклікі польскай замежнай палітыкі ва «Усходнім партнёрстве»; што такое «еўрапейская інтэграцыя»; Новы Еўрапарламент — новыя магчымасці.

Удзельнікі навучальнага візіту атрымаюць унікальную магчымасць правядзення сустрэчаў і размоваў з супрацоўнікамі МЗС, канцылярыі прэм’ера і прэзідэнта, якія непасрэдна ўплываюць на польскую палітыку, а таксама з грамадскімі дзеячамі, супрацоўнікамі ВНУ і вучонымі. 

«Цэнтр міжнародных адносін» — гэта няўрадавы асяродак, які займаецца польскай замежнай палітыкай і найбольш істотнымі для яе праблемамі. Асноўная задача Цэнтру — палітычныя кансультацыі, маніторынг знешнепалітычных дзеянняў ураду, апісанне актуальнай міжнароднай сітуацыі. З гэтай мэтай цэнтр рыхтуе справаздачы і аналіз, арганізоўвае канферэнцыі і семінары, публікуе артыкулы і кніжкі, вядзе даследчыя праекты. На працягу шматгадовай дзейнасці цэнтру ўдалося стварыць кола сталых супрацоўнікаў і збудаваць дыскусійны форум для палітыкаў, парламентараў, дзяржаўных і лакальных чыноўнікаў, журналістаў, навукоўцаў, студэнтаў і прадстаўнікоў няўрадавых арганізацый.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цэнтр міжнародных зносінаў і партал Belarus-Live.eu абвясцілі конкурс на лепшыя артыкулы, эсэ, рэпартажы з Беларусі на тэму «Польшча 89’ — Беларусь 91’ — нераўназначныя змены». «Калі ў чэрвені 1989 года палякі ішлі галасаваць на дэмакратычных выборах, якія сталі вынікам перамоваў «Салідарнасці» з кіраўніцтвам...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика