21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

“Тузін. Перазагрузка”: “Чароўны трусік” патраіўся

19.09.2009 13:53 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

20 июля 2009 Культура
Тузін Гітоў Рэалізацыя праекту інтэрнэт-парталу “Тузін Гітоў” і грамадзкай кампаніі "Будзьма беларусамі" працягваецца. Беларускія музыкі запісваюць беларускамоўныя версіі сваіх гітоў. “Серебряная свадьба” пасьля гастроляў па Нямеччыне і Польшчы ўрэшце дабралася дамоў, каб пачаць запіс “Новага маста”, Atlantica фактычна гатовая прадставіць свой гіт “Выбар ня ў нас”, а Юры Дземідовіч запісаў адразу дзьве вэрсіі свайго “Чароўнага трусіка”, адзін зь іх зроблены ў дэнс-апрацоўцы.

Гурт “Серебряная свадьба” выбралі ўрэшце час між пастаяннымі гастролямі і канцэртамі, каб запісаць сваю песьню “Новы мост”, якую перакладалі сумеснымі высілкамі вакалістка гурта Сьвета Бень і літаратар Сяргей Балахонаў. Сьвета характаразуе новую вэрсію песьні, як “вельмі сымпатычную” і ўпэўнена, што яна палюбіцца прыхільнікам гурта. “Галоўная ідэя нашага твору ў працэсе перакладу засталася той самай. Мы апяваем ідэю максымальнай спрошчанасьці”, - інтрыгоўна заяўляе сьпявачка. Музыканты гурта па традыцыі запісваюцца ў студыі сваім мэтадам – без усялякіх накладаньняў і асобнага запісу кожнага інструмэнту. “Мы пішамся ўжывую, каб перадаць усю экспрэсію і стварыць для слухача эфэкт прысутнасьці”, - тлумачаць музыканты. Яны толькі што вярнуліся з туру па Нямеччыне і Польшчы, а пасьля працы над “Новым мастом” ад’язджаюць з канцэртамі ў Нідэрланды.

Амаль скончаная праца над беларускай вэрсіяй песьні "It's Not About Us" праекту Atlantica, якая атрымала назву “Выбар ня ў нас”. “Беларуская мова куды мягчэйшая за расейскую і ангельскую, - кажа Алекс Дэвід, які ўпершыню запяе на роднай мове ў межах свайго праекту. – А гэта значыць, што зьмяняецца тэмброўка, то бок голас мой будзе гучаць зусім інакш. Мяркую, што слухачы зьдзівяцца ды запытаюцца: а дзе ж падзелася звыклая Atlantica:)”.

А вось Юры Дземідовіч сваім “Чароўным трусікам” стаў самым спрытным удзельнікам праекту “Тузін. Перазагрузка”. Па-першае, ён хутчэй за ўсіх справіўся з пастаўленай задачай. Беларускі варыянт песьні зьявіўся на наступны дзень пасьля ўзгадненьня перакладу. Але маладому выканаўцу і гэтага аказалася замала.
 
Наўздагон быў зроблены яшчэ і дэнс-варыянт беларускага варыянта песьні. Так што цяпер Юра разам з сваім кіраўніком Уладзімерам Глушаковым думаюць, які ж варыянт прэзэнтаваць у межах праекту. Не выключана, што беларускі “Трусік” прагучыць і на фінале адбору на дзіцячую “Эўравізію”, які пройдзе ў верасьні.

Інтэрнэт-прэзэнтацыя праекту "Тузін. Перазагрузка" адбудзецца ў новым музычным сэзоне на старонках http://music.fromby.net і http://www.budzma.org/

Даведка: У праекце "Тузін. Перазагрузка" інтэрнэт-парталу "Тузін Гітоў" і грамадзкай кампаніі "Будзьма беларусамі" бяруць удзел 12 самых цікавых айчынных небеларускамоўных выканаўцаў розных стыляў, якіх лучыць арыгінальнасьць матэрыялу, прафэсыйнасьць у музычным падыходзе і жаданьне эксперымэнтаваць. Кожны зь іх перазапіша адзін з сваіх гітоў у беларускамоўным варыянце, выкананым прафэсыйным перакладчыкам.

Інфармацыйныя партнэры акцыі “ТУЗІН. ПЕРАЗАГРУЗКА”:
Інтэрнэт-партал TUT.BY 
Першая прафэсыйная радыёстанцыя байнэту – Netradio.by
Першая беларуская газэта – “Наша Ніва” (www.nn.by)
Першая беларуская транспамежная FM-станцыя – Радыё Рацыя www.racyja.com (98,1 FM у Гародні і Беластоку)
Праграма "Proдвижение" (штонядзелю апоўначы, штосераду апоўдні на тэлеканале “Лад”)
Праграма “Новая зямля” (шточацьвер а 23-ай гадзіне на Радыё Unistar www.unistar.by (99,5 FM у Менску, 102,3 FM у Берасьце).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
20 июля 2009 Культура Тузін Гітоў Рэалізацыя праекту інтэрнэт-парталу “Тузін Гітоў” і грамадзкай кампаніі "Будзьма беларусамі" працягваецца.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика