Спачатку пахаладае, а потым зноў спякота i лiўнi
Спачатку пахаладае, а потым зноў спякота i лiўнi
Надвор’е
На працягу тыдня на тэрыторыi Беларусi будзе назiрацца няўстойлiвае надвор'е, паведамiла рэдакцыi начальнiк аддзела метэаралагiчных прагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Людмiла Парашчук. У першай палове тыдня крыху пахаладае, месцамi пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы 9—15, удзень 18—24 градусы. Аднак у сярэдзiне тыдня да нас зноў завiтае гарачыня. Тэмпература паветра ў чацвер уначы 10—16, на поўднi да 19 цяпла, удзень 25—29, па Брэсцкай вобласцi да 30—33 градусаў. Найбольш неспрыяльным днём айчынныя сiноптыкi называюць пятнiцу, калi над тэрыторыяй краiны пройдзе актыўны халодны атмасферны фронт. У гэты дзень паўсюдна чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальнiцы, месцамi моцныя лiўнi i шквалы. Тэмпература паветра ўдзень будзе вагацца ад 20—22 па паўночным захадзе да 32—34 градусаў на паўднёвым усходзе. У суботу i нядзелю да нас зноў завiтае халаднаватае i вiльготнае паветра з Атлантыкi. Тэмпература паветра ўначы 12—17, удзень 17—24 градусы. Месцамi чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На працягу тыдня на тэрыторыi Беларусi будзе назiрацца няўстойлiвае надвор'е, паведамiла рэдакцыi начальнiк аддзела метэаралагiчных прагнозаў Рэсп |
|