21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аварыя на мясакамбiнаце: адна загiнулая i чацвёра пацярпелых...

19.09.2009 14:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аварыя на мясакамбiнаце: адна загiнулая i чацвёра пацярпелых...

Аварыя, у вынiку якой загiнула адна работнiца прадпрыемства, а яшчэ чацвёра пацярпелi, адбылася ў мiнулую суботу ў адным з цэхаў Слуцкага мясакамбiната.

Як паведамiў карэспандэнту "Звязды" начальнiк прэс-службы мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Вiталь Навiцкi, з трубаправода халадзiльнай камеры выцекла каля 200 кiлаграмаў амiяку, у вынiку чаго гранiчная канцэнтрацыя рэчыва ў паветры ў некалькi соцень разоў была перавышана. Ахвярай здарэння стала адна жанчына, якая тут працавала, а яшчэ чатыры чалавекi змешчаны ў бальнiцу. Што датычыцца пацярпелых, то трое з iх знаходзяцца ў стабiльна цяжкiм стане, адзiн — у стане сярэдняй цяжкасцi. Выратавальнiкi, якiя тэрмiнова прыбылi на месца здарэння, не дапусцiлi, каб пары амiяку выйшлi за межы цэха: эколагi, якiя вядуць манiторынг сiтуацыi, канстатавалi, што усё ў норме. А вось канцэнтрацыя пароў амiяку непасрэдна ў аварыйнай халадзiльнай камеры ўчора ранiцай перавышала гранiчна дапушчальную норму ў тры разы. Учора працягвалiся i работы па асаджэннi пароў амiяку, адпампоўвалася амiячная вада i iшла рэцыркуляцыя паветра ў памяшканнi дымасосамi i вентылятарамi. Як мяркуецца, наступствы аварыi павiнны былi быць лiквiдаваны ўжо ў панядзелак. Калi казаць аб прычынах аварыi, то, паводле папярэднiх звестак, здарэнне адбылося з-за няякаснай зваркi трубаправоду.

Ігар ГРЫШЫН.

Начны ўраган

Пасля нядзельнага вельмi спякотнага дня i надзвычай душнага вечара, у ноч з 19 на 20 лiпеня па Магiлёўскай вобласцi прайшла моцная навальнiца са шквалiстым ветрам. Ад стыхii пацярпелi горад Магiлёў i 11 сельскiх раёнаў, з якiх найбольшыя разбурэннi — у Магiлёўскiм раёне.

  Паводле аператыўнай iнфармацыi абласнога ўпраўлення МНС, ад урагану пацярпелi 48 населеных пунктаў. Пашкоджаны дахi на 114 аб'ектах: з iх 88 — будынкi сельскагаспадарчага i вытворчага прызначэння, 25 жылых дамоў i 1 крама. На Вiленскiм рынку ў Магiлёве трэба рамантаваць дзясятак павiльёнаў, з якiх знесла пакрыццё.

Практычна ва ўсiх пацярпелых раёнах былi адключэннi электрычнасцi. У Магiлёве зарэгiстравана 28 выпадкаў падзення дрэваў на лiнii электраперадач. У панядзелак працавалi аварыйныя брыгады, якiя на працягу дня меркавалi ўсё аднавiць.

На вулiцах i ў дварах ад ранiцы прыбiралi паламаныя дрэвы. У абласным цэнтры дрэвы падалi на праезную частку i прыпаркаваныя аўтамабiлi. Вядома 10 такiх выпадкаў, пашкоджаны 4 аўтамабiлi.

На адной з будаўнiчых пляцовак упаў кран, а кiнатэатр "Радзiма" часова пазбавiўся сваёй назвы — вялiзныя лiтары на фасадзе будынка павалiлiся i павiслi.

Паразбiвалiся лiхтары, упалi некаторыя светлавыя стаўбы, а каля будынка ўнiверсiтэта ў Магiлёве сагнулася да зямлi апора святлафора.

З-за аварыi на Палыкавiцкiм водазаборы ў частцы Магiлёва была адключана вада. Удзень у панядзелак каля дамоў у раёне Саломiнкi стаялi цыстэрны з вадой для людзей.

Па словах метэаролагаў, мяркуючы па характары разбурэнняў, хуткасць ветру ў асобных раёнах перавышала 20 метраў за секунду. Урон ад стыхii яшчэ падлiчваецца.

Iлона Iванова.

Маланка звалiла дрэва на палатку...

Стыхiя, што разлютавалася ў нядзелю, не толькi "патрэсла" будынкi i дамы ў населеных пунктах, але i стала прычынай смерцi дзiцяцi.

Як паведамiў карэспандэнту "Звязды" начальнiк прэс-службы Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Вiталь Навiцкi, у Гродзенскай вобласцi дрэва, у якое трапiла маланка, упала i смяротна траўмавала дзiця 2001 года нараджэння. Здарылася гэтая бяда ў Навагрудскiм раёне на беразе возера Свiцязь. Яшчэ двое дарослых, якiя знаходзiлiся ў палатцы, на якую ўпала дрэва, трапiлi ў бальнiцу з пераломамi.

Наогул, як адзначаюць у МНС, у вынiку "выбрыкаў" надвор'я урон быў нанесены 29 населеным пунктам у дзевяцi раёнах Гродзенскай, Мiнскай, Магiлёўскай, Брэсцкай абласцей i сталiцы. З-за моцнага дажджу i ветру ў 29 жылых дамах i 45 будынках сельгасарганiзацый быў пашкоджаны дах, без электрычнасцi засталiся 245 населеных пунктаў.

Iгар ГРЫШЫН.

Упаў з даху

У в. Пачапава Пiнскага раёна з даху рамонтнай майстэрнi ўпаў рабочы СПМК, жыхар Брэста. З пераломам пазваночнiка яго даставiлi ў бальнiцу, але выратаваць пацярпелага не ўдалася. Праз чатыры днi ён памёр.

Сымон Свiстуновiч.

Ударыла маланка

У краму в. Пара, што на Пiншчыне, 19 лiпеня ўдарыла маланка. Будынак загарэўся. Агнём пашкоджаны дах, перакрыццi, гандлёвае абсталяванне, памяшканнi i тавар. Страты падлiчваюцца.

Сымон Свiстуновiч.

Гайка прабiла сэрца

Калi ў бярозаўскую райбальнiцу прывезлi мужчыну з колатай ранай грудзей, то ўрачы не ведалi, што з сэрца параненага дастануць гайку.

У будынку склада жывёлагадоўчай фермы СВК у в. Мiжлессе мясцовы жыхар знаходзiўся на працоўным месцы. Па невядомай прычыне адбыўся зрыў палiмернай гайкi з вогнетушыцеля, якой i быў траўмаваны работнiк.

Сымон Свiстуновiч.

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аварыя, у вынiку якой загiнула адна работнiца прадпрыемства, а яшчэ чацвёра пацярпелi, адбылася ў мiнулую суботу ў адным з цэхаў Слуцкага мясакамбiнат
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика