21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Чаму замежнікi прысвячаюць жыццё Беларусi?

19.09.2009 14:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чаму замежнікi прысвячаюць жыццё Беларусi?

Японцы, немцы, iтальянцы вывучаюць нашу мову i размаўляюць па-беларуску часам лепш за многiх нас. Замежнiкi цiкавяцца нашай культурай, знаходзяць у Беларусi жонак, спяваюць нашы песнi i мараць, каб Беларусь стала магутнай краiнай.

"Звязда" сабрала гiсторыi пра маладых людзей з краiн Вялiкай васьмёркi, якiя аддана падтрымлiваюць нашу краiну.

Лiдзiя Федэрыка Мацытэлi (25 гадоў) ведае больш за дзесяць замежных моваў. А два гады таму дзяўчына пазнаёмiлася з беларусам i пачала вывучаць нашу мову. Ды так спраўна зараз на ёй размаўляе, што i не верыцца ў яе iтальянскую нацыянальнасць.

— Няўжо ты праўда жывеш у Iталii? — пытаюся ў сiньярыны Лiдзii.

— Так, у Рыме.

— Няўжо i бацькi твае не маюць беларускiх каранёў? — працягваю допыт.

— Не, яны iтальянцы.

Цiкаўлюся ў Лiдзii Федэрыкi, чым яе паланiла наша мова.

— Да гэтага я шэсць гадоў вывучала рускую i польскую. Была ў Расii, пазнаёмiлася там з беларускiм хлопцам. Я ўбачыла, якая беларуская мова прыгожая. Даведалася, што ў Рыме вашу мову нiхто не выкладае, а беларусы не ўсе хочуць размаўляць па-свойму. Мне стала цiкава. Каб паскорыць працэс вывучэння, пазнаёмiлася з беларусамi. У Рыме iх таксама нямала. З усiмi беларусамi прынцыпова размаўляю па-беларуску. Таму ў мяне шмат практыкi.

Прыйшоў час,   Лiдзiя Федэрыка наведалася ў Беларусь. I была ўражаная экзотыкай нашай краiны.

— Гэта быў жнiвень 2006 года, я прыехала ў Мiнск. Гэта было фантастычна. Перш за ўсё спадабалiся людзi, яны такiя добрыя. I гэтыя савецкiя будынкi! Для мяне гэта было вельмi цiкава. Бо я нiколi не бывала ў Савецкiм Саюзе. Было такое ўражанне, што я трапiла ў фiльм "З лёгкай парай". Краiна мне вельмi спадабалася, хоць многае здзiўляла. У Iталii цi ў Польшчы, напрыклад, зойдзеш у краму — i табе увесь час даюць парады, хочуць, каб ты нешта купiў. А ў беларускiх крамах, як мне здалося, да пакупнiка часцей няма цiкавасцi, бо крамы ў асноўным дзяржаўныя.

Пасля 2006 года Лiдзiя Федэрыка наведвалася ў Беларусь яшчэ чатыры разы. Усё дзеля таго, каб дасканала вывучыць нашу мову i лад нашага жыцця.

— I хутка прыеду ў Беларусь зноў. Апроч Мiнска была ў Гомелi i Брэсце. Некалькi месяцаў жыла ў Вiльнюсе. Там вельмi шмат беларусаў, з iмi я таксама практыкавалася ў моўным плане. Планую трапiць у Гродна i Вiцебск. Думаю, што Гродна спадабаецца мне яшчэ больш, чым Мiнск — там шмат помнiкаў.

З беларусамi Лiдзiя Федэрыка сустракаецца штодзённа. Альбо ўжывую, альбо праз iнтэрнэт. Выходзiць, i мову iтальянка вывучыла з дапамогай жывой гутаркi. Хоць i з беларускай лiтаратурай дзяўчына пазнаёмiлася лепш, чым некаторыя вучнi нашых школ. Па словах Лiдзii Федэрыкi, найбольш ёй спадабалiся вершы Наталлi Арсенневай i проза Барыса Сачанкi. З нашай музыкi iтальянку зацiкавiлi гурты "НРМ", "Палац" i "Песняры".

— Хоць у Песняроў яшчэ не зусiм добрая мова, але окэй. Апроч гэтага, вельмi люблю рэлiгiйныя гурты, напрыклад, "Магнiфiкат".

Сёння Лiдзiя Федэрыка Мацытэлi навучаецца ў аспiрантуры ўнiверсiтэта Sарiеnzа, а жыццё сваё плануе звязаць у тым лiку i з беларускай мовай.

— Пасля аспiрантуры хацела б выкладаць ва ўнiверсiтэце. Альбо змагацца за правы моваў, на якiх мала хто размаўляе. Абараняць гэтыя мовы.

Спадзяёмся, нашы людзi ў хуткiм часе будуць ведаць сваю мову не горш за Лiдзiю, i абараняць беларускую мову не давядзецца. А папулярызаваць яе ў Iталii — чаму не? У нас жа iтальянскую мову вывучаюць многiя.

 

Немец Марцiн:"Прамяняў нямецкае войска на Беларусь"

 

Па-беларуску немец Марцiн Шон (29 гадоў) размаўляе так натуральна, што хоць дыктарам на наша тэлебачанне прызначай.

Таму, калi мы сустрэлiся з героем Марцiнам на берлiнскай вулiцы Варшаўэрштрасэ, я пажартаваў: "Пакажы пашпарт".

Хоць яшчэ колькi гадоў таму Марцiн не ведаў, што краiна Беларусь увогуле iснуе. Гуляючы па ўсходнiм Берлiне, аглядаючы старадаўняе нямецкае метро i зруйнаваныя бетонныя муры берлiнскай сцяны, размаўляем з Марцiнам пра яго паварот да беларушчыны.

Высвятляецца, што ў Беларусь ён прыехаў замест службы ў нямецкiм войску — Бундэсверы. Такiм чынам Марцiн праходзiў альтэрнатыўную службу. Трэба сказаць, што з выгляду немец дужы, бо займаецца баявым кунг-фу i дасць фору любому вайскоўцу.

— У 2000 годзе я вырашыў прайсцi альтэрнатыўную службу ў рускамоўнай краiне. Рускую мову як факультатыў вывучаў яшчэ ў школе, гэта грамадства мяне цiкавiла, — пачаў распавядаць Марцiн. — Былi варыянты з заходнееўрапейскiмi краiнамi. Але ў культурным плане гэта было для мяне не надта цiкава. Праграмы, якiя былi ў Расii, мне таксама не падышлi. I было прапанавана паехаць у Беларусь i працаваць у арганiзацыi, якая займаецца дзецьмi-iнвалiдамi. У дзетак былi псiхiчныя i фiзiчныя абмежаваннi, напрыклад, дзiцячы цэрэбральны паралiч. Але дзецi былi цалкам здольныя гуляць, размаўляць. Яны сталi маiмi настаўнiкамi. З кожным днём я ўбiраў новыя i новыя словы. Скажа мне нешта дзiця, растлумачыць — i я запiсваю iнфармацыю. Нешта незразумела — звяртаюся да iншых выхавацеляў.

Пытаюся ў Марцiна, як сталася так, што ён прыхiнуўся да беларушчыны?

— Я ўвогуле цiкаўлюся мовамi. А ў Мiнску трапiў у асяроддзе творчых людзей — мастакоў, паэтаў, — кажа Марцiн. Спачатку зацiкавiўся вашай музыкай. I сёння з задавальненнем слухаю Змiцера Вайцюшкевiча. Раней фанацеў па гуртах "НРМ" i "Улiс". Потым пачаў чытаць беларускую класiчную лiтаратуру — Быкава, Караткевiча, вершы Сяргея Законнiкава...

Сёння Марцiн Шон, дарэчы, магiстр сацыялогii i культуралогii.

Беларускi перыяд у бiяграфii Марцiна Шона не скончыўся. Сёння ён працуе ў арганiзацыi, якая займаецца падтрымкай сумесных нямецка-беларускiх праектаў.

— Мы падтрымлiваем праекты, якiя займаюцца экалогiяй i мясцовым самакiраваннем. Таму часта бываю ў Беларусi, маю там шмат сяброў. Быў час, у Мiнску прынцыпова з усiмi размаўляў па-беларуску. Людзi паважалi мае памкненнi, але глядзелi з непаразуменнем. Зараз з тымi, хто гаворыць па-руску, размаўляю па-руску, з тымi, хто па-беларуску, — па-беларуску.

У Беларусь Марцiн прыязджае некалькi разоў на год. I не здзiўлюся, калi ў будучынi даведаюся, што Марцiна Шона прызначаць да нас дыпламатам.

 

"Самурай" Iгарашы:"Многiя японцы мараць ажанiцца з беларускай"

 

Нашы студэнты, якiя навучаюцца ў Варшаве, добра ведаюць гэтага актывiста беларускага культурнiцкага руху. Вясёлы двухметровы "самурай" Iгарашы (32 гады) прыходзiць на ўсе канцэрты з удзелам беларускiх гуртоў. А называюць у беларускай тусоўцы японца на наш капыл — Iгарам.

Высвятляецца, што японец вывучае фiзiчную хiмiю ў Iнстытуце Акадэмii навук Польшчы. У Варшаве Iгарашы пазнаёмiўся з беларускамоўным студэнтам Ванем. I наш зямляк вырашыў беларусiзаваць свайго японскага сябра.

— Iгарашы-сан, як ты пазнаёмiўся з Ванем? — пытаюся ў японца за кубачкам кавы ў кiтайскай страўнi Варшавы.

— Сам я з японскага горада Кiёта. Пазнаёмiўся з Ванем, калi ў Варшаве вывучаў на курсах польскую мову. Ваня вельмi разумны, заўсёды робiць, што абяцае, дапамагае сябрам. I не згубiў некаторыя маральныя прынцыпы, якiх ужо няма ў заходнееўрапейцаў i цэнтральнаеўрапейцаў. У Польшчы я маю толькi некалькiх сяброў, якiм магу давяраць, як яму.

Беларускую мову Iгарашы ведае пакуль недасканала, таму часам ужываем у размове мову англiйскую.

Цi то жартам, цi то ўсур'ёз пытаюся ў "самурая", цi не мае ён дачынення да японскай мафii якудза.

— Гэта не мафiя, — строга адказвае "самурай". — Вядома, нехта з iх небяспечны, а некаторымi можна даверыцца. Часам для японцаў яны больш надзейныя, чым палiцыя. Нiчога не баяцца. Не верце ў тое, што пiша прэса.

Беларусаў Iгарашы як старэйшы таварыш таксама павучае шанаваць сваё i змагацца за справядлiвасць у гiстарычных пытаннях.

— Калi глядзець на гiсторыю справядлiва, то Адам Мiцкевiч хутчэй беларускi паэт, чым польскi. Цi не так? — навучае Iгарашы. — Чаму вы дазваляеце сцвярджаць, што ён паляк? Чаму не спрачаецеся? Такая ж сiтуацыя i з Тадэвушам Касцюшкам.

Пытаемся ў Iгарашы, цi шмат японцы ведаюць пра Беларусь?

— Ураджэнец Беларусi Iосiф Гашкевiч быў адным з першых еўрапейцаў, хто трапiў у Японiю, наведаў двор сёгуна, зрабiў навуковыя даследаваннi, — здзiўляецца Iгарашы i тут жа дадае: — Беларусы i японцы робяць сумесны бiзнэс, вельмi сур'ёзны. Нашы хлопцы спрабуюць пазнаёмiцца па iнтэрнэце з беларускiмi жанчынамi i з iмi ажанiцца. Беларускi для нас выглядаюць вельмi прывабнымi. Але такiя шлюбы амаль нiколi не бываюць шчаслiвымi.

Некаторыя японцы ведаюць прэзiдэнта Лукашэнку. Тыя, хто цiкавiцца спортам, ведаюць вашых тайбаксёраў i байцоў К-1 Аляксея Iгнашова i Забiта Самедава. А яшчэ ў Токiа ёсць папулярны беларускi рэстаран. Многiя японскiя недзяржаўныя арганiзацыi падтрымлiвалi Беларусь пасля Чарнобыльскай катастрофы. Вось i ўсё. Напраўду, японцы ведаюць пра Беларусь не так шмат. Таму нашы двухбаковыя адносiны яшчэ трэба паляпшаць i паляпшаць.

  Iларыя Прада:"Каб падтрымаць вашых спартсменаў, езджу па ўсiм свеце"  

Iларыя Прада (25 гадоў) — знаная iтальянская журналiстка. Працуе для сусветнага глянцавага часопiса GЕО i некалькiх iншых сур'ёзных iтальянскiх СМI. Iларыя пiша пра палiтыку, а ў вольны час складае казкi для маленькiх дзяцей i займаецца баявымi адзiнаборствамi.

Iларыi падабаюцца беларускiя байцы, i яна вандруе па ўсiм свеце, каб падтрымаць нашых на спаборнiцтвах. Мiнскiя трэнеры расказваюць, што бачылi сiмпатычную Iларыю на турнiрах i ў японскiм Токiа, i ў амерыканскiм Лас-Вегасе.

Мы ж пазнаёмiлiся з Iларыяй у польскай Лодзi. Там адбывалася еўрапейскае Гран-пры К-1, дзе сярод лепшых кiкбаксёраў i тайбаксёраў Усходняй Еўропы перамог мiнчанiн Забiт Самедаў.

— Я займаюся кiкбоксiнгам таксама, — адказвае на маё "хэлоў" чарнявая iтальянка Iларыя i пачынае жартаваць: — Вашы беларускiя байцы вельмi знакамiтыя. Але самы вядомы беларускi мужчына, як вядома, займаецца палiтыкай...

Высвятляецца, што спорт для Iларыi — хобi. Яна цiкавiцца геапалiтыкай i добра ўсведамляе ролю Беларусi ў еўрапейскiх палiтычных працэсах.

— Я заўсёды ведала, што Беларусь iснуе. Калi была дзiцем, бачыла па TV рэпартаж пра распад iмперыi СССР. Рэпартаж вельмi ўразiў мяне. Я заўсёды была зачараваная рускамоўнымi краiнамi — iх культурай, лiтаратурай i гiсторыяй. Вось чаму ва ўнiверсiтэце я выбрала для навучання рускую мову, гэта быў незвычайны выбар. Аднойчы я паехала на экскурсiю ў Пецярбург i закахалася ў гэты горад . А выкладчык сказаў мне: "Калi табе спадабаўся Пецярбург, то Мiнск спадабаецца таксама". Пазней я пазнаёмiлася з дзяўчынай-беларускай Аленай, якая вучылася ў Iталii. Яна ўвесь час распавядала пра сваю краiну i раiла мне прыехаць у Беларусь, каб падцягнуць узровень мовы. Чамусьцi студэнты з майго ўнiверсiтэта ездзiлi вывучаць мову ў Мiнск. Тады прыехаць у Беларусь я не змагла — было шмат спраў. Але збiраюся наведаць вашу краiну ў хуткiм часе. Яе гiсторыя ў апошнiя два дзесяцiгоддзi неверагодна цiкавая.

Беларуская сяброўка Алена ўжо да мяне паспела трошкi беларусiзаваць iтальянскую журналiстку. Iларыя разумее, што рана цi позна ўсе беларусы павiнны вывучыць родную мову.

— Я ведаю толькi некалькi беларускiх слоў. Ужо вывучыла "вiтаю" i "добра". I, безумоўна, "дранiкi". Алена сказала, што я абавязкова павiнна iх пакаштаваць.

Класiка беларускай лiтаратуры для Iларыi Прада таксама не новае паняцце.

— З тае прычыны, што я люблю чытаць кнiгi, ведаю Янку Купалу. Паэт, якога я сапраўды цаню. Увогуле побач з беларусамi я адчуваю сябе абароненай. Яны вельмi клапатлiвыя i шчодрыя. Але не любяць размаўляць пра сваё асабiстае жыццё, асаблiва калi размова iдзе пра палiтыку цi нешта прыватнае. Калi ж iтальянца спытаеш пра яго праблемы, ён выкладзе ўсё ад самага дня свайго нараджэння. Беларусы шмат трымаюць у сабе. А калi нешта раззлуе iтальянца, то ён будзе крычаць што ёсць моцы на працягу пяцi хвiлiн. А потым — сонейка пачне ззяць iзноў.

У хуткiм часе Iларыя Прада збiраецца прыехаць i пагасцяваць у Беларусi. Ласкава запрашаем расказаць праўду пра нашу краiну ў заходнееўрапейскiх часопiсах!

Р.S. Як вiдаць, маладыя людзi з краiн Вялiкай васьмёркi, пра якiх мы расказалi ў гэтым матэрыяле, бачаць Беларусь перспектыўнай i самабытнай краiнай. Неверагодна, але замежная моладзь робiцца маяком, якi дае надзеi на вялiкую будучыню Беларусi. Засталося самiм навучыцца паважаць сваю культуру i размаўляць на сваёй цудоўнай роднай мове.

Як вiдаць, маладыя людзi з краiн Вялiкай васьмёркi, пра якiх мы расказалi ў гэтым матэрыяле, бачаць Беларусь перспектыўнай i самабытнай краiнай. Неверагодна, але замежная моладзь робiцца маяком, якi дае надзеi на вялiкую будучыню Беларусi. Засталося самiм навучыцца паважаць сваю культуру i размаўляць на сваёй цудоўнай роднай мове.

Яўген Валошын,

Рым-Берлiн-Лодзь-Варшава.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Японцы, немцы, iтальянцы вывучаюць нашу мову i размаўляюць па-беларуску часам лепш за многiх нас. Замежнiкi цiкавяцца нашай культурай, знаходзяць у Бе
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика