21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Захачу — завяжу, памылкова думаюць алкаголiкi...

19.09.2009 14:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Захачу — завяжу, памылкова думаюць алкаголiкi... Так, так. Алкагалiзм — гэта смяротная хвароба, калi яе не лячыць, — упэўненыя ўрачы Мiнскага гарадскога клiнiчнага наркалагiчнага дыспансэра. I пакуль чалавек, якi трапiў у залежнасць ад спiртных напояў, САМ(!) не ўсвядомiць, што яго напаткала гэткая немач i што ён самастойна не справiцца з ёю i патрэбна дапамога — добрых вестак чакаць не даводзiцца.   "Я сам кiну пiць, калi захачу" — так думаў Уладзiмiр, 52-гадовы пацыент наркалагiчнага дыспансэра. Спачатку проста крыху выпiваў. Як i большасць людзей. Днi народзiнаў, святы, потым выхадныя, з сябрамi — авансы-зарплаты, i пайшло-паехала... Не заўважыў, як насунулася хвароба. Усё адно быў цвёрда ўпэўнены: захачу — кiну пiць. I не кiдаў. Зноў i зноў упадаў у "штопар". Не дапамагалi нi незлiчоныя просьбы i пакутныя жончыны слёзы, нi довады блiзкiх, нi iх змрочныя прадказаннi. У час "праяснення мазгоў" стаў усведамляць: так далей нельга. Пачынаеш з кiлiшка гарэлкi, i спынiцца немагчыма. Пайшоў кадзiравацца да аднаго прыватнiка, да другога. Не дапамагло. Стала яшчэ горш. "Дах паехаў". Спужаўся не на жарт. Паступiў у дзяржаўную клiнiку. Ляжыць пакуль у назiральнай палаце. Яна без дзвярэй. Бо ў першыя днi "новенькi" праходзiць дэтаксiкацыю i знаходзiцца пад пiльным вокам медыцынскага персаналу круглыя суткi. На вулiцу пакуль што нi-нi. Потым, калi не здарыцца якiх эксцэсаў, яго перавядуць у звычайную палату, тады можна будзе на свежым паветры пагуляць, але толькi на тэрыторыi дыспансэра.

Так пачынаецца лячэнне алкагалiзму. Спачатку залежны ад спiртнога павiнен прызнацца сабе, што ён цяжка хворы, што яму патрэбна дапамога. Як гаворыць намеснiк галоўнага ўрача Мiнскага гарадскога клiнiчнага дыспансэра Аляксандр Алiшэвiч, алкагалiзм не выбiрае нi ўзрост, нi прафесiю, нi палавую прыналежнасць. Рызыка стаць алкаголiкам ёсць як у мiлiцыянера, так i ў вайскоўца, i ў журналiста, i ва ўрача, i ў токара-слесара. Паступаюць у дыспансэр мужчыны ад 18 да 70 гадоў. Прычым у маладых хвароба працякае ў значна больш цяжкай форме. Па звестках спецыяльных даследаванняў, 2 працэнты жанчын таксама пакутуюць ад гэтай хваробы. У мужчын гэты паказчык утрая большы. На 1 лiпеня сёлета на ўлiку нарколагаў краiны зарэгiстравана больш як 181 тысяча залежных ад алкаголю пацыентаў. У сапраўднасцi iх намнога больш.

Паступаюць на лячэнне ў дыспансэр па накiраваннi ўчастковага нарколага i толькi добраахвотна. Можна шпiталiзавацца i ананiмна. Але ў гэтым выпадку лячэнне платнае. Абыдзецца яно прыблiзна 60 тысяч бел. рублёў у суткi. Тэрмiн лячэння ад 7 дзён да трох, а то i чатырох тыдняў. Хто сам на сваiх нагах прыходзiць сюды, каго прывозяць, каго прыносяць сябры цi родныя...

60-гадовага мужчыну, у дзень нашага наведвання ў дыспансэр, прывезлi сын i жонка.

— I чалавек ён добры, мяккi па характары, а вось зноў "сарваўся", — скардзiцца жонка. — А больш чым паўгода ў рот не браў гэтай брыдоты.

Дзяжурная медсястра Любоў Саваськова першым чынам пачынае з вызначэння ўзроўню алкаголю ў крывi ў "новенькага". Алкатэстар паказвае лiчбу 1,76 прамiле.

— Гэта значыць, — каментуе яна, — наш пацыент сёння, да прыходу сюды, паспеў выпiць не менш за пляшку гарэлкi, мяркуючы па яго вазе (прыблiзна 80 кг). Хутчэй за ўсё, такiя ж дозы былi "прынятыя на грудзi" ўчора, пазаўчора...

Жонка пацвердзiла, што яе муж не можа выйсцi з запою 10 дзён.

— Нiчога, выведзем з гэтага стану, — запэўнiла Любоў Аркадзьеўна. — "Пракапаем", падлечым. А цi кiне ён пiць ўвогуле... Ведаеце, кiдаюць пiць тыя, хто цвёрда вырашыў перамагчы. Характар моцны павiнен быць, а не "пусцi-павалюся".

Заходжу ў працэдурны кабiнет. Медсястра Алена Адаменя запрасiла пацыента. Трэба зрабiць неабходныя ўколы. Прашу Вадзiма расказаць пра сябе.

— Хутка 50 стукне. Працаваў прасоўшчыкам у прыватнай вытворчай фiрме. Цяпер яна зачынiлася. Менавiта цяпер вырашыў пайсцi ў дыспансэр, каб канчаткова завязаць i паставiць кропку. "Падшыўся", праходжу курс рэабiлiтацыi. Спрабаваў кадзiравацца. Не дапамагло.

Яшчэ год таму на ўлiку ў нарколага не быў. Прыйшоў да яго сам. Бо перад вачыма стаiць страшная карцiна гiбелi майго брата. Па п'янцы трапiў пад калёсы аўтамабiля. I ўсё. Насмерць. А нядаўна памёр бацька. 70 толькi споўнiлася. Пiў... Сям'я была ў мяне. Гарэлка развяла. Спрабаваў кiдаць. Сябрукi п'юць гарэлку, а я, думаю, толькi пiўка крыху. Ну, колькi там тых градусаў? Аж не, адна пляшка, другая, i пакацiлася. Раней нiколi не думаў, што да нарколагаў траплю. Праўду кажуць — не заракайся...

Працэдурная сястра Алена Анатольеўна пацвердзiла, што пiўны алкаголь не менш страшны за любы iншы. Расказала, як да iх прывезлi 20-гадовага студэнта з артэрыяльным цiскам 220 на 120! А пачалося ўсё з пляшкi пiва. На той час, калi яго даставiлi ў дыспансэр, ён выпiваў за дзень аж сем з паловай лiтраў пiва!

— Я сваiм пацыентам заўсёды тлумачу: пiва такое ж небяспечнае, як i iншыя, больш моцныя напоi. Нават рэгулярнае ўжыванне паўлiтра пiва прыводзiць да развiцця залежнасцi ад алкаголю. Пакутуюць у першую чаргу сэрца, ныркi, печань. Акрамя таго, у пiве ёсць хмель. А ён утрымлiвае жаночыя гармоны. Празмернае ўжыванне пеннага напою вядзе да змены гарманальнага фону. Адсюль псуецца, "распаўзаецца" фiгура, губляецца мужчынская сiла, развiваецца бясплоддзе. I прытым залежнасць ад пiва наступае хутчэй, чым ад гарэлкi.

Марыя ЖЫЛIНСКАЯ.

Фота аўтара.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Так, так. Алкагалiзм — гэта смяротная хвароба, калi яе не лячыць, — упэўненыя ўрачы Мiнскага гарадскога клiнiчнага наркалагiчнага дыспансэра. I пакуль
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика