ВЕЛІЧНЫЯ ПТУШКI НА ВОДНАЙ ГЛАДЗI
ВЕЛІЧНЫЯ ПТУШКI НА ВОДНАЙ ГЛАДЗI
Лебедзi — адна з самых любiмых у народзе птушак. I мала хто адважыцца падняць на iх руку. Хоць аднойчы мясцовы начальнiк над паляўнiчымi i рыбаловамi сказаў: — Лебедзi ўжо выкрасленыя з "Чырвонай кнiгi". I гэта даволi шкодная птушка. Там, дзе яны гняздзяцца, няма месца для iншых птушак. Што лебедзi разганяюць качак, то ў гэтым нiчога надзвычайнага няма. У дзiкай прыродзе кожная жывая iстота ахоўвае сваю тэрыторыю. А што казаць пра чалавека, якi ўзяў пад свой кантроль усю планету. Не ведаю з якой нагоды, але, паводле Старога Запавета, есцi лебедзя забараняецца. Праўда, на стол расiйскiх цароў гэтых птушак падавалi. На Шчары ў Крошыне з году ў год гняздуецца пара лебедзяў. Пакуль выседжвалiся малыя, то на вадзе плаваў толькi адзiн прыгажун, а затым бацькi прыплылi на агледзiны з малымi, якiя вельмi хутка падрасталi, i неўзабаве шэры маладняк дагонiць дарослых, але яшчэ доўга будзе адрознiвацца колерам. Кожны раз, калi пад'язджаю да моста цераз Шчару, прытарможваю i шукаю на вадзяной гладзi велiчных птушак. Часта лебедзi трымаюцца ў чароце, i тады на рэчцы пуста i сумна. Лебедзi на вадзе — гэта прыгажосць, да якой ужо прывыкла наша вока. Птушкi сталi давяраць чалавеку, здаралася бачыць iх на беразе побач з хатамi крошынцаў. Можа, у такiх эпiзодах праглядаецца гармонiя чалавека i Прыроды? Гармонiя, якую парушыў сам чалавек. Сымон Свiстуновiч, фота аўтара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лебедзi — адна з самых любiмых у народзе птушак. I мала хто адважыцца падняць на iх руку. Хоць аднойчы мясцовы начальнiк над паляўнiчымi i рыбаловамi |
|