Стагоддзi веры i цудаў
Стагоддзi веры i цудаў
19 лiпеня ў нядзелю праваслаўныя вернiкi з Бабруйска пайшлi хросным ходам у горад Быхаў. Па словах епiскапа Бабруйскага i Быхаўскага Серафiма, у iм бяруць удзел каля паўсотнi чалавек. Праз некалькi дзён хросны ход пойдзе ў Быхаў i з Магiлёва. Праваслаўныя сустрэнуцца ранiцай 24 лiпеня ў раённым цэнтры каля Свята-Троiцкага храма, каб адзначыць 350-гадовы юбiлей знакамiтага Баркалабаўскага абраза Божай Мацi, якi народ, асаблiва на Усходзе Беларусi, шануе i лiчыць цудатворным.Дата з'яўлення на быхаўскай зямлi абраза Божай Мацi — 1659 год, калi рускi князь Пажарскi спынiўся на шляху ў Баркалабаўскiм манастыры. Паводле падання, абраз быў у вайсковым абозе, якi цудоўным чынам не мог крануцца з месца пры ад'ездзе з Баркалабава. Тады князь падарыў прыгожую выяву Божай Мацi i Дзiцяцi Хрыста манастыру. Баркалабаўскi абраз Божай Мацi захаваўся праз стагоддзi, пажары, войны i рэвалюцыi. Калi манастыр за савецкiм часам зачынiлi, абраз захоўвалi манашкi i простыя людзi. А ў 1953 годзе яго перадалi ў быхаўскую царкву, дзе ён цяпер i знаходзiцца. Штогод 24 лiпеня на прастольнае свята ў Быхаў збiраюцца сотнi вернiкаў. Усе яны хочуць прыхiнуцца да старажытнага абраза, папрасiць здароўя i спрыяння ў розных жыццёвых сiтуацыях. "Няхай у свеце мала цудаў, але ў гэты абраз мы верым," — звычайна кажуць быхаўскiя людзi. Сёлета, у юбiлей знакамiтага абраза, урачыстасцi ў Свята-Троiцкiм храме ў Быхаве пройдуць яшчэ з большым размахам. — Святочная лiтургiя пачнецца а 9-й гадзiне ранiцы, — паведамiў уладыка Серафiм. — А ў 11.00 адбудзецца гашэнне паштовай маркi, якая выдадзена Мiнiстэрствам сувязi i iнфарматыкi Беларусi ў гонар юбiлею абраза Баркалабаўскай Божай Мацi. Пасля — канцэрт i кiрмаш. Яшчэ з ХVII стагоддзя iснавала традыцыя ў свята абраза наладжваць у Баркалабаве вялiкiя кiрмашы. Сёлета, праўда, кiрмаш пройдзе ў Быхаве, дзе захоўваецца старажытны абраз. А ў Баркалабаве цяпер адраджаецца Свята-Увазнясенскi жаночы манастыр. На беразе Дняпра размясцiўся ў вялiкай палатцы часовы храм, унутраныя апрацоўчыя работы iдуць у драўляным сястрынскiм доме i нарэшце пачалося будаўнiцтва галоўнага Увазнясенскага храма. Калi манастыр будзе адноўлены, мяркуюць у епархii, абраз Божай Мацi вернецца ў роднае Баркалабава. Iлона Iванова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
19 лiпеня ў нядзелю праваслаўныя вернiкi з Бабруйска пайшлi хросным ходам у горад Быхаў. Па словах епiскапа Бабруйскага i Быхаўскага Серафiма, у iм бя |
|