Ні хвiлiны на зарадку, нi хвiлiны без яе!

19.09.2009 14:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ні хвiлiны на зарадку, нi хвiлiны без яе!

Фiзiчная актыўнасць — рэч карысная. Але што рабiць, калi шчыльны графiк працы прымушае забыцца на ўсё. Для такiх занятых асобаў — спецыяльная зарадка.

aКалi ў вас сядзячая праца, то кожную гадзiну вам неабходна рабiць 3—5 хвiлiн перапынку. У гэты час вы можаце прайсцiся па пакоi або калiдоры.

aКарыстайцеся лесвiцай замест лiфта.

aНе стойце на эскалатары, а iдзiце па iм.

aПакiдайце машыну за некалькi соцень метраў да патрэбнага вам месца i iдзiце да яго пешшу (таксама вы можаце выходзiць з грамадскага транспарту за 2—3 прыпынкi да месца прызначэння).

aЗапрашайце партнёраў па бiзнэсе на сустрэчу... у парк — i кантактуйце сабе на здароўе на свежым паветры.

aКалi ў вас ёсць дзецi, пабольш гуляйце з iмi ў актыўныя гульнi, у даганялкi, напрыклад.

aНе лянуйцеся прыбiраць рэчы на месца, бо амаль заўсёды для гэтага неабходна ўстаць, пацягнуцца цi нахiнуцца.

aКалi ў вас дома радыётэлефон, не сядзiце падчас размовы — хадзiце па пакоi (тое ж самае вы можаце выконваць i завучваючы на памяць верш або якi-небудзь iншы матэрыял).

aЗбiраючыся на працу, вучобу, па справах, уключыце музыку i прытанцоўвайце.

aНе лянуйцеся выконваць хатнiя абавязкi. Мiж iншым, пры прыгатаваннi ежы вы страчваеце прыкладна 135 ккал/гадзiну, пры мыццi посуду — 140, пры рабоце з пыласосам — 250 ккал.

Гiмнастыка каля тэлевiзара

aСядзьце на край крэсла, абапрыцеся рукамi аб сядзенне, выпрамiце ногi i пастаўце iх пяткамi на падлогу. Згiнаючы рукi, марудна апусцiцеся i сядзьце на падлогу, ногi пры гэтым у каленях не згiнайце. Затым, разгiнаючы рукi, вярнiцеся ў зыходнае становiшча.

aСядзьце на край крэсла, лапаткамi прыхiлiцеся да спiнкi, а сагнутымi рукамi вазьмiцеся за яе верх. Выпрамiце ногi i пастаўце iх на падлогу. Падымiце ногi ўверх як мага вышэй, затым павольна апусцiце iх у зыходнае становiшча. Падымаючы ногi, рабiце выдых, а апускаючы — удых.

aСядзьце на край крэсла, выпрамiце ногi i пастарайцеся паставiць ступнi на падлогу. Развядзiце рукi ўбок, зрабiце ўдых, на выдыху нахiлiцеся i паспрабуйце, не згiнаючы каленяў, дастаць рукамi пальцы ног.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фiзiчная актыўнасць — рэч карысная. Але што рабiць, калi шчыльны графiк працы прымушае забыцца на ўсё. Для такiх занятых асобаў — спецыяльная зарадка.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика