Украiнцы мяняюць прозвiшчы на Калайдэр i Клiчко
Украiнцы мяняюць прозвiшчы на Калайдэр i Клiчко
Украiне на працягу некалькiх гадоў захоўваецца тэндэнцыя да змяншэння колькасцi ахвотных змянiць уласнае iмя або прозвiшча. Згодна са статыстыкай органаў рэгiстрацыi актаў грамадзянскага стану грамадзян, ва Украiне штогод мяняюць iмя або прозвiшча прыкладна 20—25 тыс. грамадзян, сёлета за паўгода — 8317 чалавек. Здараюцца неардынарныя выпадкi змянення прозвiшча або iмя. Так, з пачатку года ва Украiне зарэгiстраваны змяненнi прозвiшчаў Мiрашнiчэнка на Максвел, Калiннiкаў на Емен, Лажычка на Луус, Гаўрысь на Калайдэр. Мянялiся таксама iмёны: Аляксандра на Сумейра, Аляксандр на Велi, Вольга на Эндарфiна, Мар'яна на Дэленiка, Арцемiй на Тыгран, Iрына на Лiiргмiiлiс. Акрамя таго, зарэгiстраваны выпадкi адначасовага змянення прозвiшча i iмя: Мацюк Таццяна на Бафет Арыяна, Лаўранчук Лена на Блум Молi, Капачук Раiса на Санцi Рыта, Шнiцэр Сiльвестр на Крэйцэр Вiтас. Аднак iснуе i зваротная тэндэнцыя, калi незвычайныя iмёны грамадзяне хацелi замянiць традыцыйнымi, напрыклад: Эдэм на Дзмiтрый, Салюцiя на Мар'яна, Фаўн на Аляксандр. Найбольш распаўсюджанай прычынай для змянення з'яўляюцца немiлагучнае iмя або прозвiшча. Напрыклад, з пачатку года зарэгiстраваны змяненнi прозвiшчаў Чарвяк на Шаманскi, Козел на Велiканiч, Песiк на Новiк, Крывiй на Прынцэўскi, Глухiй на Сiрык, Насатый на Паскарык, Губа на Вiткоўская, Шахрай на Даль i iнш. Традыцыйным для змянення iмя i прозвiшча з'яўляецца таксама iмкненне асобных грамадзян стаць поўнай цёзкай вядомых ва Украiне людзей. Напрыклад, зарэгiстравана змяненне iмёнаў Паўлава Вiкторыя на Ахматава Ганна, Русiн Алег на Юшчанка Вiктар, а Букавец Вiктар пасля змянення ўласнага iмя стаў Уладзiмiрам Клiчко. Кар. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Украiне на працягу некалькiх гадоў захоўваецца тэндэнцыя да змяншэння колькасцi ахвотных змянiць уласнае iмя або прозвiшча. |
|