Шматдзетным сем'ям Мiнска выдзяляць зямельныя ўчасткi для будаўнiцтва
Шматдзетным сем'ям Мiнска выдзяляць зямельныя ўчасткi для будаўнiцтва
Шматдзетным сем'ям Мiнска, якiя маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, да 15 жнiўня выдзяляць зямельныя ўчасткi для будаўнiцтва iндывiдуальных дамоў. Такое даручэнне адпаведным гарадскiм службам даў выканаўца абавязкаў старшынi Мiнгарвыканкама Мiкалай Ладуцька на аператыўнай нарадзе. Паводле слоў начальнiка аддзела пiсьмаў i прыёму грамадзян гарвыканкама Марыны Макоўскай, за першае паўгоддзе гэтага года ў параўнаннi з аналагiчным перыядам 2008-га колькасць зваротаў шматдзетных сем'яў па пытаннi выдзялення зямельных участкаў для будаўнiцтва аднакватэрных дамоў вырасла амаль удвая — з 35 да 69. Начальнiк упраўлення жыллёвай палiтыкi Мiнгарвыканкама Мiкалай Ком далажыў, што ўжо вызначаны 63 участкi, якiя будуць перададзены шматдзетным сем'ям, якiя стаяць у чарзе, для будаўнiцтва аднакватэрных дамоў. Пералiк з указаннем месцаў размяшчэння ўчасткаў у найблiжэйшы час будзе накiраваны ў адмiнiстрацыi раёнаў. Яны паведамяць сем'ям аб прапанове зямельнага ўчастка. На працягу 10 каляндарных дзён грамадзяне павiнны прыняць рашэнне, пасля чаго афармляецца дакументацыя. Святлана ФРАЛЯНКОВА, "Мiнск—Навiны".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шматдзетным сем'ям Мiнска, якiя маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, да 15 жнiўня выдзяляць зямельныя ўчасткi для будаўнiцтва iндывiдуальных |
|