Шклоўскiя лiлеi
Шклоўскiя лiлеi
У гарадскiм парку ў цэнтры Шклова зацвiлi водныя белыя лiлеi. Невялiкая сажалка ў парку была зроблена напрыканцы XІX стагоддзя па iнiцыятыве графа Аляксандра Крывашэiна. Менавiта яму за тым часам належаў Шклоўскi маёнтак. Мiнiстр шляхоў зносiнаў Расiйскай iмперыi шмат зрабiў для развiцця Шклоўшчыны: ён стаў iнiцыятарам пабудовы кардоннай фабрыкi i пасадкi гарадскога парку. Шклоўскаму парку сёння больш за сто гадоў, i ён па-ранейшаму прыцягвае шмат людзей. Сажалку ў парку ў наш час добраўпарадкавалi, а некалькi гадоў таму там з'явiлiся белыя лiлеi. Цяпер яны паразрасталiся па ўсiм вадаёме.Прыгожыя водныя кветкi радуюць вока шклоўцаў i гасцей горада. У спякотныя днi ў цяньку каля вады адпачываюць людзi. З альтанкi на беразе сажалкi прыступкi вядуць да самай вады, каб можна было блiжэй палюбавацца на шклоўскiя лiлеi. Iлона Iванова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гарадскiм парку ў цэнтры Шклова зацвiлi водныя белыя лiлеi. Невялiкая сажалка ў парку была зроблена напрыканцы XІX стагоддзя па iнiцыятыве графа Ал |
|