21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Навальнiца

19.09.2009 14:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Навальнiца

Навальнiца, цi маланка ў народнай традыцыi ўспрымалiся як пакаранне, сiла Бога цi Ільi Граманосца, якi едзе па небасхiле на сваёй вогненнай каляснiцы i дасылае на зямлю палымяныя стрэлы. Згодна з дахрысцiянскiмi ўяўленнямi нашых продкаў, громам "кiраваў" Пярун. Славяне заўсёды шанавалi гром, бо лiчылi, што кожны яго ўдар знiшчае чорта цi д'ябла, бо менавiта громам Бог цi прарок Iлья пераследуюць нячыстую сiлу на зямлi. У народзе лiчылi, што нячыстая сiла, каб схавацца ад грому, хаваецца ў чалавека, камень, ваду i г.д.

l Так з'явiлася правiла: у час навальнiцы абавязкова закрываць ёмiстасцi з вадой, а пусты посуд пераварочваць.

l З-за здолнасцi нячыстай сiлы хавацца ў рэчы, якiя акружаюць чалавека, лiчылася, што ў час навальнiцы нельга стаяць пад дрэвам, на скрыжаваннi дарог, сядзець цi ляжаць на мяжы.

l Лiчылася, што нячыстая сiла можа схавацца ў сабаку цi ката, таму ў час навальнiцы гэтых жывёл не пускалi ў хату.

l Ахоўным сродкам ад грому лiчылася крапiва цi алешына, таму вандроўнiкi ў час навальнiцы абкручвалi сябе поясам з крапiвы цi алешыны.

l На Беларусi паўсюдна лiчылася, што самым надзейным сродкам ад удараў грому з'яўляецца хлебная лапата, якую на час навальнiцы выкiдалi праз акно ў двор. Лiчылася, што ў такiм выпадку зямное полымя супрацьстаiць нябеснаму, i яно не кране хату.

l Акрамя гэтага, у час навальнiцы на палаючае вуголле ў печы клалi асвечаную соль, траецкiя i купальскiя травы.

l Паўсюдна лiчылi, што ў хату, на якой бусел пабудаваў гняздо, нiколi не трапiць маланка.

l У славян чалавек, якога забiла маланка, лiчыўся цi найвялiкшым праведнiкам, цi найвялiкшым грэшнiкам. Таму яго хавалi цi на могiлках з вялiкiм гонарам, цi за агароджай могiлак, як вiсельнiка цi самазабойцу.

l Дрэва, у якое трапiла маланка, не выкарыстоўвалi для будаўнiцтва. Разам з тым, трэску ад "навальнiчнага" дрэва прыносiлi ў хату, у хлеў, на пчальнiк як надзейны абярэг.

l Зiмовая навальнiца, навальнiца на "голы" лес прадказвала галодны год, няўрод.

l Гром, навальнiца на Святым Велiкодным тыднi — да ўраджайнага, спрыяльнага года.

l На працягу года неабходна было выконваць шэраг абрадаў, каб абаранiць сябе i сваю хату ад навальнiцы. Адным з дзён года, калi выконвалiся гэтыя абрады, з'яўляецца 15 лютага — Грамнiцы. У гэты дзень неабходна было ў храме асвяцiць грамнiчную свечку, затым пакласцi за абразамi ў чырвоным куце, i запальваць у час навальнiцы.

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Навальнiца, цi маланка ў народнай традыцыi ўспрымалiся як пакаранне, сiла Бога цi Ільi Граманосца, якi едзе па небасхiле на сваёй вогненнай каляснiцы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика