Крыўдзiцеля старых — за краты!
Крыўдзiцеля старых — за краты!
Мужчыну, якi ўчынiў серыю забойстваў i разбояў у горадзе Баранавiчы, прыгаварылi да 25 гадоў пазбаўлення волi ў калонii строгага рэжыму. 39-гадовы неаднаразова судзiмы ўраджэнец горада Маларыты ў лютым-сакавiку 2002 года наўмысна забiў двух людзей, акрамя таго, на яго рахунку — адзiн замах на жыццё i два разбойныя напады. Мэта ўсiх злачынстваў — завалодаць маёмасцю пацярпелых, састарэлых жыхароў Баранавiчаў. Па словах старшага памочнiка пракурора Брэсцкай вобласцi Вольгi ДЗМIТРУК, падсудны добраахвотна паведамiў аб учыненых злачынствах i актыўна садзейнiчаў iх раскрыццю. Суд улiчыў гэта пры прызначэннi пакарання. Надзея ДРЫЛА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мужчыну, якi ўчынiў серыю забойстваў i разбояў у горадзе Баранавiчы, прыгаварылi да 25 гадоў пазбаўлення волi ў калонii строгага рэжыму. 39-гадовы не |
|