21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Католiкi супраць Мадонны?

19.09.2009 14:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Католiкi супраць Мадонны?

Cкандал

 

дзiн з найлепшых спосабаў прыцягнуць да сябе ўвагу — арганiзаваць скандал, i чым гучнейшы, тым лепш. Асаблiва безадмоўна гэты метад спрацоўвае ў шоу-бiзнэсе. Найлепшае пацвярджэнне гэтаму — чарговыя выбрыкi знакамiтай поп-зоркi Мадонны.

 

На 15 жнiўня запланаваны яе канцэрт у Польшчы, дакладней, у Варшаўскiм мiкрараёне Бемова. Сапраўдная бура ўзнялася вакол даты канцэрта. Чаму? Прычына ў тым, што якраз у гэты дзень адзначаецца адно з найбольш ушанаваных у католiкаў святаў — Узнясенне Святой Дзевы Марыi. Мадонна ж вядомая сваiмi антыкаталiцкiмi правакацыямi, таму частка польскага грамадства, якое лiчыцца бадай што "самым каталiцкiм" у Еўропе, востра выступае за перанос даты канцэрта.

"Каталiцкiя групы пратэстуюць супраць канцэрта Мадонны ў Польшчы", даносiць iнтэрнэт-партал NеwKеrаlа.nеt у Iндыi. Аналагiчна iнфармуе сэрвiс Nоrth Kоrеа Timеs, а амерыканскi партал Uрi. соm грымiць: "Узрушальная навiна! Польскiя католiкi блакуюць канцэрт Мадонны".

На думку Эрыка Мiстэвiча, эксперта па пытаннях публiчнага iмiджу, дата канцэрта не была выбраная выпадкова. З пункту погляду пiяру дзень 15 жнiўня, якi вельмi важны для польскiх католiкаў, выбраны для таго, каб выклiкаць гвалт вакол Мадонны i яе канцэрта.

На думку iншых спецыялiстаў ад пiяру, людзi, якiя даюць парады Мадонне, — гэта найлепшыя на сёння спецыялiсты так званага "шаптанага маркетынгу", стварэння скандальных сiтуацый, пра якiя будуць гаварыць i пiсаць.

Як адзначае польская газета "Жэчпаспалiта", рэакцыя большасцi замежных СМI нядобрасумленная, бо яны ўнушаюць, што польскiя католiкi выступаюць супраць самога канцэрта. Насамрэч размова iдзе толькi аб змене тэрмiну выступлення.

— У гэты дзень, падчас вялiкага свята веры, не павiнна даходзiць да такога тыпу канфрантацый, — лiчыць былы прэзiдэнт Польшчы Лех Валенса, якi падтрымаў пратэст i заклiкаў арганiзатараў канцэрта змянiць яго тэрмiн.

— Калi супадзенне свята i варшаўскага канцэрта Мадонны запланаванае, гэта быў бы цынiчны спосаб адцягнуць увагу католiкаў ад свята Узнясення,— сказаў у iнтэрв'ю радыё "ЗЭТ" мiтрапалiт Варшаўскi архiепiскап Казiмеж Ныч.

Пратэстанты выслалi да прэзiдэнта Леха Качыньскага i прэзiдэнта Варшавы Ганны Гранкевiч-Вальтц зварот з просьбай перанесцi дзень выступлення на больш познi тэрмiн.

Як ужо адзначалася, антыкаталiцкiя правакацыi — гэта сталы элемент, якi Мадонна выкарыстоўвае для прыцягвання да сабе яшчэ большай увагi i росту колькасцi сваiх прыхiльнiкаў. Розгалас прынёс ёй, у прыватнасцi, клiп да песнi "Likе а рrауеr" ("Любiць малiтву"), у якiм паказана iмiтацыя сэксуальнай сцэны з фiгурай святога. У клiпе фiгура ажыла, цалуючы Мадонну, а ў той жа момант на яе далонi з'явiлiся стыгматы.

У 2006 годзе Мадонна пачала адзiн з канцэртаў "Соnfеssiоns Tоur" ("Канфесiйны тур") падвешанай у позе распяцця да вялiзнага крышталёвага крыжа, з церневай каронай на галаве.Тады гэта выклiкала вялiкае абурэнне не толькi сярод католiкаў. У 2006 годзе расiйскае праваслаўнае духавенства паставiла Мадонну на чале спiсу ворагаў хрысцiянства. У 2008 годзе супраць Мадонны пратэставаў каталiцкi асяродак у Чылi.

Аднак нiводнаму са скандальных выпадкаў з канцэртамi поп-зоркi СМI не прысвяцiлi столькi ўвагi, як на гэты раз. Прычым акцыя пратэсту толькi набiрае моц. Праўда, калi б не ўзнятая бура ў СМI, пратэст не атрымаў бы такога рэзанансу ў сусветным маштабе i падзялiў бы лёс замоўчаных i ўжо забытых пратэстаў супраць дэманстрацыi кiнафiльмаў "Скандалiст Лары Флiнт", "Догма" цi "Ксёндз".

У Польшчы вядомасць пратэстам забяспечыў, у прыватнасцi, цыкл публiкацый у "Газеце выборчай", якая пiсала: "Мадонна занадта перверсiўная для католiкаў". З гэтага часу газеты рэгулярна iнфармуюць аб дзеяннях арганiзатараў акцый пратэсту.

Дарэчы, гэта нельга тлумачыць як своеасаблiваю рэкламу для Мадонны, у якой яна на гэты раз не мае патрэбы, бо ўсе бiлеты на канцэрт ужо раскупленыя.

Спецыялiсты па iмiджы лiчаць, што iнфармацыйны шум вакол канцэрта Мадонны з'яўляецца "кумуляцыйным эфектам" дзвюх розных, на першы погляд, падзей. Сутыкаюцца як бы дзве камунiкацыйныя стратэгii. З аднаго боку, гэта акцыi спецыялiстаў ад пiяру Мадонны, якiя прасоўваюць канцэрт праз скандал. З iншага боку, праглядваецца дачыненне да асяродкаў, якiя непрыязна ставяцца да правых сiлаў i каталiцызму i маюць аказiю для атакi цi спробы пасмяяцца на мiжнароднай арэне над "польскай цемнатой", кажа эксперт Мiстэвiч. На яго думку, акцыя пратэсту каталiцкiх арганiзацый з'яўляецца спантаннай, яны дзейнiчаюць шчыра, у згодзе з тым, у што вераць. Яны па-сапраўднаму ўключылiся ў акцыю, таму вельмi падатныя на эмоцыi. Аднак не маюць шанцаў на перамогу ў сутыкненнi з людзьмi, якiя маюць прафесiйную практыку ў тэхнiцы манiпулявання публiкай.

Журналiсты "Жэчпаспалiтай" спрабавалi высветлiць, як каментуюць пратэсты арганiзатары канцэрта Мадонны ў Польшчы. Нягледзячы на тое, што фiрма "Livе Nаtiоn", якая рыхтуе шоу, з'яўляецца мiжнародным прадпрыемствам са штаб-кватэрай у ЗША i мае разгалiнаваную структуру ў друку, пiяры, маркетынгу, у польскiм аддзяленнi фiрмы журналiсты пачулi:

— Няма нi прэсавага сакратара, нi каго-небудзь са спецыялiстаў па сувязях з грамадскасцю, нi каго-небудзь яшчэ, хто мог бы з вамi паразмаўляць. Не можам таксама даць тэлефоны.

Па словах аднаго са спецыялiстаў у галiне пiяру, усё, што адбываецца, з'яўляецца сiстэмай дзеянняў ў разлiку "на цiшыню". Нешта адбываецца, фiрма маўчыць, а СМI "шалеюць". Гэта адзiн з элементаў "шаптанага маркетынгу" .

Падагульняючы вышэйзгаданае, у чарговы раз прыходзiш да сумнай высновы, што ў гэтым свеце ў пагонi за вялiкiмi грашыма ўсе метады прымальныя.

Падрыхтаваў Мiхаiл БАцян.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
дзiн з найлепшых спосабаў прыцягнуць да сябе ўвагу — арганiзаваць скандал, i чым гучнейшы, тым лепш. Асаблiва безадмоўна гэты метад спрацоўвае ў шоу-б
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика