...
...
Споўнiлася 80 гадоў з дня нараджэння беларускага пiсьменнiка, крытыка i лiтаратуразнаўцы, акадэмiка Вiктара Каваленкi. Лаўрэат Дзяржаўнай прэмii Беларусi iмя Якуба Коласа. Памёр у 2001 годзе. У Добрушскiм раёне вядуцца пошукi жыхаркi райцэнтра 1945 г.н., якая пайшла ў лес у грыбы, аднак дадому не вярнулася. Яе родныя звярнулiся па дапамогу ў мiлiцыю. Да пошукаў падключылiся выратавальнiкi, леснiкi i мясцовыя жыхары. Ужо абследавана больш за 35 кв. км лясной плошчы. Пошукi працягваюцца. Учора ў Гродне адчынiўся цэнтр дыягностыкi спадчынных пухлiн. Такi цэнтр — першы ў Беларусi, ён створаны па праекце ЕС. Праект накiраваны на ранняе выяўленне анкалагiчных захворванняў малочнай залозы i тоўстага кiшэчнiка. У Беларусi дзейнiчае каля 400 гульнявых устаноў. Цяпер адчынена 395 такiх устаноў, з iх 356 залаў гульнявых аўтаматаў i 39 казiно. Акрамя гэтага, працуюць 173 букмекерскiя канторы. У кожнай вобласцi дзейнiчае каля 40 залаў гульнявых аўтаматаў, некалькi казiно (за выключэннем Гродна, дзе адчыненая толькi адна ўстанова з гульнявымi сталамi) i больш за 20 букмекерскiх кантор. Вiрус грыпу можа на працягу двух тыдняў жыць на грашовых купюрах, а пры спрыяльных умовах — i яшчэ даўжэй. Да такой высновы прыйшлi навукоўцы ўнiверсiтэцкай клiнiкi ў Жэневе пасля адпаведных даследаванняў. Для папярэджання нават самай малой рызыкi медыкi рэкамендуюць перш за ўсё мыць рукi. На выпадак пандэмii свiнога грыпу Бернскi банк закупiў пальчаткi для сваiх супрацоўнiкаў, якiя працуюць з наяўнымi. ПОЎНЫ АБЗАЦ
Аўтапрабегам па ўкраiнскiм i расiйскiм бездарожжы вырашылi ўдарыць львоўскiя ўладальнiкi гарбатых "запарожцаў". Калона такiх аўтамашын накiравалася ў Санкт-Пецярбург. А падставай для гэтага быў жарт кiраўнiка горада на Няве Валянцiны Мацвiенка, якая, знаходзячыся на свяце юбiлею Львова, убачыла кавалькаду "гарбатых". Убачанае ёй спадабалася, i яна адразу ж жартам запрасiла ўладальнiкаў народнага аўто 60-х у свой горад. А яны i паехалi! У Пiцер львоўскiя "запарожцы" едуць праз Прыбалтыку. Мяркуецца пераадолець да 4 тыс. км. У падарунак расiянам вязуць львоўскае пiва i вышыванку для Валянцiны Мацвiенкi. Малайзiйская мадэль Картыка Сары Дэвi Шукарна прыгавораная да шасцi ўдараў пальмавымi розгамi за ўжыванне пiва ў бары. Суд лiчыць, што гэта паслужыць папярэджаннем iншым мусульманам. Акрамя гэтага, яна прыгавораная i да штрафу ў 5 тыс. рынгiт (каля тысячы еўра). Мадэль заявiла, што абскардзiць такое рашэнне ў вярхоўным судзе, аднак судовая ўлада ў пераважна мусульманскай Малайзii рэдка адмяняе прысуды рэлiгiйных судоў. Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аўтапрабегам па ўкраiнскiм i расiйскiм бездарожжы вырашылi ўдарыць львоўскiя ўладальнiкi гарбатых "запарожцаў". Калона такiх аўтамашы |
|