Рашэнне Канстытуцыйнага суда Рэспублiкi Беларусь
Рашэнне Канстытуцыйнага суда Рэспублiкi Беларусь
Аб забеспячэннi роўных правоў грамадзян у сферы працы Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь у складзе старшынствуючага — Старшынi Канстытуцыйнага Суда Мiклашэвiча П.П., суддзяў Бойка Т.С., Варановiча Т.В., Данiлюка С.Я., Ізоткi У.П., Падгрушы В.В., Рабцава Л.М., Сяргеевай В.Г., Чыгрынава С.П. на падставе часткi восьмай артыкула 22 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб судаўладкаваннi i статусе суддзяў у парадку рэалiзацыi права на ўнясенне Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь, у палаты Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, iншыя дзяржаўныя органы ў адпаведнасцi з iх кампетэнцыяй прапаноў аб неабходнасцi ўнясення ў акты заканадаўства змяненняў i (або) дапаўненняў разгледзеў у судовым пасяджэннi зварот, у якiм паведамляецца аб фактах уключэння наймальнiкамi ў аб'явы аб свабодных рабочых месцах (вакансiях) умоў адносна ўзросту i полу работнiка, якiя, па меркаванню заяўнiка, маюць дыскрымiнацыйны характар. Прааналiзаваўшы адпаведныя палажэннi Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, мiжнародна-прававых актаў, ратыфiкаваных Рэспублiкай Беларусь, Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь (далей — ПК), Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб занятасцi насельнiцтва Рэспублiкi Беларусь", iншых нарматыўных прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, Канстытуцыйны Суд устанавiў наступнае. Забеспячэнне правоў i свабод грамадзян абвешчана вышэйшай мэтай дзяржавы (частка першая артыкула 21 Канстытуцыi). Замацаванае ў Асноўным Законе палажэнне аб прадастаўленнi ўсiм роўных правоў для ажыццяўлення любой дзейнасцi, акрамя забароненай законам (частка другая артыкула 13), прадугледжвае недапушчэнне дыскрымiнацыi грамадзян ва ўсiх галiнах жыцця, у тым лiку ў сферы працы. Канстытуцыя гарантуе грамадзянам Рэспублiкi Беларусь права на працу як найбольш годны спосаб самасцвярджэння чалавека, гэта значыць права на выбар прафесii, роду заняткаў i работы ў адпаведнасцi з прызваннем, здольнасцямi, адукацыяй, прафесiйнай падрыхтоўкай i з улiкам грамадскiх патрэбнасцей (частка першая артыкула 41). Згодна з часткай першай артыкула 8 Канстытуцыi Рэспублiка Беларусь прызнае прыярытэт агульнапрызнаных прынцыпаў мiжнароднага права i забяспечвае адпаведнасць iм заканадаўства. Важнейшымi мiжнародна-прававымi дакументамi ў сферы працы з'яўляюцца Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека, а таксама Мiжнародны пакт аб эканамiчных, сацыяльных i культурных правах. Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека абвяшчае, што кожны чалавек мае права на працу, на свабодны выбар работы; кожны чалавек, без якой-небудзь дыскрымiнацыi, мае права на роўную аплату за роўную працу (артыкул 23). У Мiжнародным пакце аб эканамiчных, сацыяльных i культурных правах устаноўлена, што дзяржавы, якiя ў iм удзельнiчаюць, прызнаюць у лiку iншых права на працу, што ўключае права кожнага чалавека на атрыманне магчымасцi зарабляць сабе на жыццё працай, якую ён свабодна выбiрае або на якую ён свабодна згаджаецца (артыкул 6). Змест агульнапрызнаных правоў чалавека ў сферы працы раскрываецца ў канвенцыях i рэкамендацыях Мiжнароднай арганiзацыi працы (далей — МАП). Так, згодна з пунктам 1 артыкула 1 Канвенцыi МАП № 111 адносна дыскрымiнацыi ў галiне працы i заняткаў ад 25 чэрвеня 1958 года (далей — Канвенцыя № 111), тэрмiн "дыскрымiнацыя" уключае: а) усякае адрозненне, выключэнне або перавагу, заснаваныя на прыметах расы, колеру скуры, полу, рэлiгii, палiтычных перакананняў, нацыянальнай прыналежнасцi або сацыяльнага паходжання i маюць сваiм вынiкам лiквiдацыю або парушэнне роўнасцi магчымасцей або звароты ў галiне працы i заняткаў; б) усякае iншае адрозненне, выключэнне або перавагу, якiя маюць сваiм вынiкам лiквiдацыю або парушэнне роўнасцi магчымасцей або звароты ў галiне працы i заняткаў, як яны могуць быць вызначаны дзяржавай — членам МАП па кансультацыi з прадстаўнiчымi арганiзацыямi прадпрымальнiкаў i працоўных, дзе такiя iснуюць, i з iншымi адпаведнымi органамi. Пры гэтым не лiчацца дыскрымiнацыяй усякае адрозненне, выключэнне або перавага, заснаваныя на спецыфiчных патрабаваннях, звязаных з пэўнай работай (пункт 2 артыкула 1 Канвенцыi № 111). Тэрмiны "праца" i "заняткi" уключаюць доступ да прафесiйнага навучання, доступ да працы i да розных заняткаў, а таксама ўмовы працы (пункт 3 артыкула 1 Канвенцыi № 111), гэта значыць забарона дыскрымiнацыi дзейнiчае ў адносiнах не толькi работнiкаў, але i iншых асоб, якiя жадаюць працаўладкавацца. Праведзены Канстытуцыйным Судом прававы аналiз Канвенцыi № 111 сведчыць аб тым, што ў ёй не вызначаюцца ўсе дыскрымiнацыйныя акалiчнасцi, паколькi дапускаецца наяўнасць акалiчнасцей, якiя могуць быць прызнаны ў якасцi такiх на нацыянальным узроўнi. У Рэспублiцы Беларусь гарантыi забеспячэння канстытуцыйнага права грамадзян на працу, а таксама прынцып роўнасцi пры рэалiзацыi гэтага права замацаваны ў заканадаўстве аб працы. У адпаведнасцi з часткай першай артыкула 14 ПК дыскрымiнацыя, гэта значыць абмежаванне ў працоўных правах або атрыманне якiх-небудзь пераваг у залежнасцi ад полу, расы, нацыянальнага паходжання, мовы, рэлiгiйных або палiтычных перакананняў, удзелу або неўдзелу ў прафсаюзах або iншых грамадскiх аб'яднаннях, маёмаснага або службовага становiшча, недахопаў фiзiчнага або псiхiчнага характару, якiя не перашкаджаюць выкананню адпаведных працоўных абавязкаў, забараняецца. Аналагiчныя патрабаваннi адносна дыскрымiнацыйных акалiчнасцей прадугледжаны ў абзацы другiм часткi другой артыкула 10 Закона "Аб занятасцi насельнiцтва Рэспублiкi Беларусь", што вызначае дзяржаўную палiтыку i гарантыi дзяржавы ў галiне садзейнiчання занятасцi насельнiцтва. Згодна з часткай трэцяй артыкула 14 ПК не лiчацца дыскрымiнацыяй любыя адрозненнi, выключэннi, перавагi i абмежаваннi, заснаваныя на ўласцiвых дадзенай рабоце патрабаваннях, а таксама абумоўленыя неабходнасцю асаблiвага клопату дзяржавы аб асобах, якiя маюць патрэбу ў павышанай сацыяльнай i прававой абароне (жанчыны, непаўналетнiя, iнвалiды, асобы, якiя пацярпелi ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, i iнш.). Па меркаванню Канстытуцыйнага Суда, усе iншыя акалiчнасцi, што прыводзяць да адрозненняў, выключэнняў, пераваг i абмежаванняў, не звязаныя з дзелавымi якасцямi i не абумоўленыя спецыфiкай працоўнай функцыi цi статусам работнiка, могуць разглядацца як дыскрымiнацыйныя. Разам з тым частка першая артыкула 14 ПК i абзац другi часткi другой артыкула 10 Закона "Аб занятасцi насельнiцтва Рэспублiкi Беларусь" змяшчаюць вычарпальны пералiк акалiчнасцей, якiя заканадавец адносiць да дыскрымiнацыйных у сферы працы. У адпаведнасцi з Законам "Аб занятасцi насельнiцтва Рэспублiкi Беларусь" дзяржаўная служба занятасцi насельнiцтва садзейнiчае грамадзянам у пошуку падыходзячай работы, а наймальнiкам — у падборы неабходных работнiкаў (частка другая артыкула 13). Пры працаўладкаваннi наймальнiкамi часта выкарыстоўваюцца i публiчныя формы прапанавання работы. Рознымi спосабамi (шляхам размяшчэння аб'яў у сродках масавай iнфармацыi, на рэкламных шчытах i iнш.) наймальнiкi iнфармуюць аб наяўных у iх вакансiях. Зацiкаўленыя ў вопытных квалiфiкаваных работнiках, якiя валодаюць прафесiйнымi ведамi i практычнымi навыкамi, здольны граматна арганiзоўваць работу i выконваць даручаныя заданнi, наймальнiкi нярэдка ўключаюць у свае прапановы, адрасаваныя нявызначанаму колу асоб, якiя жадаюць працаўладкавацца, патрабаваннi, што датычацца полу, узросту, месца жыхарства i iншых акалiчнасцей. Указаныя патрабаваннi ў шэрагу выпадкаў выключаюць для некаторых асоб магчымасць заключэння працоўнага дагавора. Патрабаваннi да ўзросту, пасля дасягнення якога дапускаюцца ўступленне ў працоўныя праваадносiны i iх спыненне, устаноўлены Канстытуцыяй, ПК i iншымi законамi. У адпаведнасцi з заканадаўствам заключэнне працоўнага дагавора дапускаецца, як правiла, з 16 гадоў. З пiсьмовай згоды аднаго з бацькоў (усынавiцеляў, папячыцеляў) працоўны дагавор можа быць заключаны з асобай, якая дасягнула 14 гадоў (артыкул 21, часткi першая i другая артыкула 272 ПК). Права на паступленне на дзяржаўную службу маюць грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, якiя дасягнулi 18-гадовага ўзросту (пункт 1 артыкула 24 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб дзяржаўнай службе ў Рэспублiцы Беларусь"). У заканадаўстве не змяшчаецца агульнага патрабавання аб неабходнасцi абавязковага спынення працоўных праваадносiн у сувязi з дасягненнем работнiкам пэўнага ўзросту. Асобныя выключэннi датычацца, напрыклад, дзяржаўных служачых, для якiх гранiчны ўзрост прабывання на дзяржаўнай службе складае 65 гадоў (пункт 1 артыкула 41 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб дзяржаўнай службе ў Рэспублiцы Беларусь"), для членаў Канстытуцыйнага Суда — 70 гадоў (частка трэцяя артыкула 116 Канстытуцыi). Абмежаваннi, звязаныя з узростам, могуць быць устаноўлены заканадаўствам таксама ў сiлу спецыфiкi працоўнай функцыi. Такiм чынам, заканадавец суадносiць магчымасць устанаўлення працоўных адносiн i iх спынення з дасягненнем асобай пэўнага ўзросту толькi ў выпадках, калi выкарыстанне ўзроставага крытэрыю абумоўлена спецыфiкай працоўнай функцыi цi асобым статусам работнiка. Канстытуцыйны Суд мяркуе, што ўстанаўленне на практыцы наймальнiкамi пры вырашэннi пытанняў працаўладкавання iншых, не прадугледжаных заканадаўствам, абмежаванняў па ўзросту з'яўляецца неправамерным. У артыкуле 30 Канстытуцыi замацавана права грамадзян Рэспублiкi Беларусь свабодна перамяшчацца i выбiраць месца жыхарства ў межах Рэспублiкi Беларусь. Дадзеная норма карэспандуе iншым канстытуцыйным палажэнням, што гарантуюць рэалiзацыю грамадзянамi права на свабодны выбар работы ў адпаведнасцi з прызваннем, здольнасцямi, адукацыяй, прафесiйнай падрыхтоўкай i з улiкам грамадскiх патрэбнасцей. Такiм чынам, такая акалiчнасць, як месца жыхарства, што ўстанаўлiваецца наймальнiкам у якасцi абавязковага патрабавання пры прыёме на работу, таксама не можа служыць падставай для адмовы ў заключэннi працоўнага дагавора, паколькi не ўлiчвае прадугледжанае Канстытуцыяй права грамадзян на свабоду перамяшчэння i абмяжоўвае магчымасцi рэалiзацыi канстытуцыйнага права грамадзян на працу. Адсутнасць у частцы першай артыкула 14 ПК i абзацы другiм часткi другой артыкула 10 Закона "Аб занятасцi насельнiцтва Рэспублiкi Беларусь" указанняў на ўзрост i месца жыхарства на практыцы можа прывесцi да таго, што дадзеныя акалiчнасцi будуць разглядацца як дыскрымiнацыйныя, тым больш, што ў артыкуле 21 Закона "Аб занятасцi насельнiцтва Рэспублiкi Беларусь" не змяшчаецца палажэння аб забароне ўстанаўлення наймальнiкам дыскрымiнацыйных акалiчнасцей у прапановах аб наяўных свабодных рабочых месцах (вакансiях). Згодна з артыкулам 18 Дагавора аб стварэннi Саюзнай дзяржавы да сумеснага вядзення Саюзнай дзяржавы i дзяржаў-удзельнiц адносiцца ў тым лiку забеспячэнне роўных правоў грамадзян у пытаннях працаўладкавання. Канцэпцыяй сацыяльнага развiцця Саюзнай дзяржавы да 2005 года, зацверджанай Пастановай Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы ад 20 студзеня 2003 г. № 3, дзеянне якой прадоўжана да 2010 года, у якасцi аднаго з асноўных напрамкаў i прыярытэтаў развiцця Саюзнай дзяржавы ў сацыяльна-працоўнай сферы вызначана фармiраванне агульнага рынку працы. Пры параўнаннi нарматыўнага замацавання забароны дыскрымiнацыi ў сферы працы ў нашай дзяржаве i Расiйскай Федэрацыi вiдавочна наяўнасць адрозненняў, сутнасць якiх заключаецца ў непаўнаце рэгламентацыi гэтага пытання ў заканадаўстве Рэспублiкi Беларусь. Акрамя дыскрымiнацыйных акалiчнасцей, прадугледжаных у пункце 1 артыкула 1 Канвенцыi № 111, што знайшлi адлюстраванне ў частцы першай артыкула 14 ПК, у Працоўным кодэксе Расiйскай Федэрацыi змяшчаюцца ўказаннi на ўзрост, месца жыхарства i iншыя акалiчнасцi (артыкулы 3, 64), адмова ў прыёме на работу па якiх таксама з'яўляецца недапушчальнай. Па меркаванню Канстытуцыйнага Суда, адзначанае адрозненне ў прававым рэгуляваннi падобных адносiн не забяспечвае роўнасцi правоў пры працаўладкаваннi ў межах Саюзнай дзяржавы. Уключэнне наймальнiкамi ў прапановы аб свабодных рабочых месцах (вакансiях) патрабаванняў, якiя датычацца ўзросту, месца жыхарства, iншых акалiчнасцей, якiя могуць быць прызнаны ў якасцi дыскрымiнацыйных, стварае перадумовы для парушэння замацаваных у Канстытуцыi правоў i свабод грамадзян: права грамадзян на выбар прафесii, роду заняткаў i работы ў адпаведнасцi з прызваннем, здольнасцямi, адукацыяй, прафесiйнай падрыхтоўкай i з улiкам грамадскiх патрабаванняў (частка першая артыкула 41); права жанчын на роўныя з мужчынамi магчымасцi ў працы i прасоўваннi па службе (частка пятая артыкула 32); свабоды перамяшчэння i выбару месца жыхарства ў межах Рэспублiкi Беларусь (артыкул 30). З улiкам палажэнняў Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, прынцыпаў i норм мiжнародна-прававых актаў, выяўленага канстытуцыйна-прававога сэнсу норм артыкула 14 ПК, артыкулаў 10 i 21 Закона "Аб занятасцi насельнiцтва Рэспублiкi Беларусь", зыходзячы з прадугледжаных Асноўным Законам гарантый забеспячэння права на працу як найбольш годнага спосабу самасцвярджэння чалавека i неабходнасцi дасягнення паўнаты прававога рэгулявання адносiн у сферы працы, Канстытуцыйны Суд лiчыць, што адсутнасць ва ўстаноўленым у заканадаўстве аб працы пералiку дыскрымiнацыйных акалiчнасцей указанняў на такiя акалiчнасцi, як ўзрост i месца жыхарства, а таксама вычарпальны характар дадзенага пералiку значна абмяжоўваюць гарантыi рэалiзацыi канстытуцыйнага права на працу. На падставе выкладзенага, кiруючыся часткай першай артыкула 116 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, артыкуламi 22, 24 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб судаўладкаваннi i статусе суддзяў, Канстытуцыйны Суд ВЫРАШЫЎ: 1. Прызнаць неабходным у мэтах забеспячэння гарантый ажыццяўлення канстытуцыйнага права грамадзян на працу, паўнаты прававога рэгулявання ў сферы працоўных адносiн унесцi дапаўненнi: у артыкул 14 Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь, уключыўшы ўзрост i месца жыхарства ў лiк дыскрымiнацыйных акалiчнасцей, устанавiўшы таксама iх адкрыты пералiк; у артыкулы 10 i 21 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб занятасцi насельнiцтва Рэспублiкi Беларусь", удакладнiўшы замацаваны ў артыкуле 10 пералiк дыскрымiнацыйных акалiчнасцей i прадугледзеўшы ў артыкуле 21 палажэннi аб недапушчэннi ўстанаўлення наймальнiкам дыскрымiнацыйных умоў у прапановах аб працаўладкаваннi. 2. Прапанаваць Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь падрыхтаваць праект закона аб унясеннi адпаведных дапаўненняў у Працоўны кодэкс Рэспублiкi Беларусь, Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб занятасцi насельнiцтва Рэспублiкi Беларусь" i ўнесцi яго ва ўстаноўленым парадку ў Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь. 3. Гэта рашэнне ўступае ў сiлу з дня прыняцця. 4. Апублiкаваць гэта рашэнне ў адпаведнасцi з заканадаўствам. Старшынствуючы — Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь П.П. Мiклашэвiч 17 лiпеня 2009 г., г. Мiнск № Р-360/2009
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб забеспячэннi роўных правоў грамадзян у сферы працы
|
|