У Беларусi на закупку прадукцыi раслiнаводства ў 2009 годзе будзе выдадзена крэдытаў на Br2,43 трлн
У Беларусi на закупку прадукцыi раслiнаводства ў 2009 годзе будзе выдадзена крэдытаў на Br2,43 трлн
У Беларусi на закупку прадукцыi раслiнаводства ўраджаю 2009 года i iншай прадукцыi ў гэтым годзе будзе выдадзена крэдытаў на Br2,43 трлн. Адпаведны ўказ № 386 "Аб некаторых пытаннях дзейнасцi арганiзацый, якiя ажыццяўляюць закупку прадукцыi раслiнаводства ўраджаю 2009 года i iншай прадукцыi i разлiкi за яе" Прэзiдэнт Беларусi падпiсаў 21 лiпеня. Указам прадугледжваецца кампенсацыя банкам (ААТ "Белаграпрамбанк", "ААБ Беларусбанк", "Белiнвестбанк", "БПБ-Банк" i "Белзнешэканомбанк") часткi працэнтаў за карыстанне крэдытамi ў суме Br2,43 трлн, што выдаюцца арганiзацыям, якiя ажыццяўляюць закупку прадукцыi раслiнаводства ўраджаю 2009 года i iншай прадукцыi. Названыя крэдыты выдаюцца на тэрмiн да аднаго года пад гарантыi ўрада i мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў. Крэдыты ў суме Br2315,6 млрд накiроўваюцца на закупку збожжа, льнотрасты, льновалакна, льнянога семя, алейнага семя рапсу, цукровых буракоў, пiваварнага ячменю, бялковай сыравiны, камбiкорму, зернебабовых i крупяных культур, вотруб'я, правiту, кукурузы, насення сланечнiку, мелесу, фасфатаў, прэмiксаў, насення агароднiнных культур, кармавых караняплодаў, цыбулi-сеянкi, у тым лiку для дзяржаўных патрэбаў, а таксама на аплату транспартных расходаў па дастаўцы такой прадукцыi. Сродкi выдзяляюцца ў беларускiх рублях i замежнай валюце з лiпеня 2009 года па жнiвень 2010 года. У гэтым годзе для дзяржаўных патрэбаў будзе закуплена 1025 тыс. тон харчовага збожжа, 332 тыс. тон алейнага семя рапсу, 3600 тыс. тон цукровых буракоў, 150 тыс. тон пiваварнага ячменю, 186 тыс. тон збожжа на спiрт i 35 тыс. тон iльновалакна. Крэдыты ў суме Br114,4 млрд выдзяляюцца на закупку бульбы, пладоў, агароднiны, ягад i грыбоў (у тым лiку дзiкарослых), ячменю для вытворчасцi кафейнага напiтку, аплату матэрыялаў для iх перапрацоўкi, тары i транспартных расходаў па дастаўцы такой прадукцыi. Яны прадастаўляюцца ў беларускiх рублях у гэтым годзе. На закупку прадукцыi ў насельнiцтва прадугледжана выкарыстанне наяўных грашовых сродкаў. Як адзначылi ў прэс-службе, такая мэтавая фiнансавая падтрымка дзяржавай аднаразовых закупак харчовай i фуражнай сыравiны, iншай сельскагаспадарчай сыравiны, iншай прадукцыi стварае ўмовы для забеспячэння харчовай бяспекi краiны i ўстойлiвай работы прадпрыемстваў рэспублiкi. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi на закупку прадукцыi раслiнаводства ўраджаю 2009 года i iншай прадукцыi ў гэтым годзе будзе выдадзена крэдытаў на Br2,43 трлн. Адпаведны ўк
|
|