21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Едзеш ва Ўкраiну — аформі страхоўку

19.09.2009 14:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Едзеш ва Ўкраiну — аформі страхоўку

Грамадзянам Беларусi, якiя выязджаюць ва Украiну на адпачынак, настойлiва рэкамендуецца афармляць медыцынскiя страхоўкi. Аб гэтым паведамiў саветнiк па консульскiх пытаннях пасольства Рэспублiкi Беларусь ва Украiне Уладзiмiр Аўтух.

Нягледзячы на тое, што пры перасячэннi беларуска-ўкраiнскай мяжы афармленне полiса медыцынскага страхавання не з'яўляецца абавязковай нормай, нярэдка гэта становiцца вялiкай праблемай для беларускiх грамадзян, якiя трапляюць у няштатныя сiтуацыi на тэрыторыi суседняй дзяржавы, адзначыў дыпламат.

У першую чаргу гэта датычыцца тых, хто накiроўваецца ў летнi перыяд на адпачынак i аздараўленне да Чарнаморскага ўзбярэжжа, у тым лiку цэлымi сем'ямi, з непаўналетнiмi дзецьмi, а таксама беларусаў, якiя перамяшчаюцца транзiтам праз тэрыторыю Украiны.

Як паказвае практыка, некаторым беларускiм грамадзянам, якiя вырашылi зэканомiць сродкi на аплаце медыцынскай страхоўкi i трапiлi пры гэтым у бяду, даводзiцца плацiць намнога даражэй за нядбалае стаўленне да свайго здароўя.

Паводле слоў консула, у адпаведнасцi з iснуючымi пагадненнямi памiж беларускiм i ўкраiнскiм бокам органы аховы здароўя пры неабходнасцi аказваюць першую медыцынскую дапамогу грамадзянам гэтых краiн.

У той жа час ва Украiне медыцына цяпер знаходзiцца ў такiм стане, што пры ўзнiкненнi больш складаных сiтуацый у медперсаналу, якi бясплатна гатовы аказаць дапамогу пацярпеламу, пад рукой, як правiла, не аказваецца ўсiх неабходных сродкаў, медыкаментаў i прэпаратаў. І ў такiх сiтуацыях вялiкае значэнне мае наяўнасць у пацярпелага iншаземнага грамадзянiна полiса медыцынскага страхавання.

Прыкладам могуць паслужыць два буйныя дарожна-транспартныя здарэннi, што адбылiся за апошнi тыдзень на тэрыторыi Украiны з удзелам беларускiх грамадзян у час iх перамяшчэння на адпачынак, нагадаў саветнiк па консульскiх пытаннях пасольства.

Цяпер з пяцi пацярпелых у ДТЗ 14 лiпеня ў Крыме беларускiх турыстаў двое вiцябчан — 41-гадовая мацi i 19-гадовая дачка — са шматлiкiмi траўмамi i пераломамi да гэтага часу знаходзяцца на лячэннi ў адной з гарадскiх бальнiц Сiмферопаля. Для пераезду ў Беларусь яны з'яўляюцца нетранспартабельнымi, у той жа час патрабуюць тэрмiновага аперацыйнага ўмяшання, аднак украiнскiя медыкi такой дапамогi без страхоўкi аказаць не могуць.

У такой сiтуацыi апынулася i сям'я з пяцi чалавек з Мiнска, якая ехала на адпачынак у Крым i трапiла ў аварыю 15 лiпеня на тэрыторыi Мiкалаеўскай вобласцi. Трагедыя здарылася а шостай гадзiне ранiцы, калi стомленыя муж i жонка, якая знаходзiлася на той момант за рулём Mitsubishi Саrismа, заснулi i аўтамабiль з'ехаў з трасы. Мясцовым выратавальнiкам давялося вызваляць пацярпелых з пакарабачанага аўтамабiля з дапамогай электранажнiц, расцiскальнiка i дамкрата. На гэты час дастаўленыя ў раённую бальнiцу пацярпелыя дарослыя ўжо выпiсаны, а два iх сыны 8 i 10 гадоў знаходзяцца пад наглядам урачоў i маюць патрэбу ў квалiфiкаванай медыцынскай дапамозе.

БЕЛТА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Грамадзянам Беларусi, якiя выязджаюць ва Украiну на адпачынак, настойлiва рэкамендуецца афармляць медыцынскiя страхоўкi. Аб гэтым паведамiў саветнiк п
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика