Следам за Сонцам або супраць яго
Следам за Сонцам або супраць яго
Пераважная большасць рытуальных дзеянняў вясельнага абраду падпарадкоўвалася "залатому" правiлу народнай культуры: любое перамяшчэнне жанiха i нявесты, а таксама асноўных вясельных чыноў (хросных бацькоў, дружыны маладых, сватоў) павiнны былi адпавядаць кiрунку руху галоўнага касмiчнага свяцiла — Сонца. Калi жанiх i нявеста развiтвалiся з роднай хатай перад вянчаннем, то бацькi абводзiлi iх вакол стала толькi па ходзе гадзiннiкавай стрэлкi (што ў сучасным прачытаннi якраз i адпавядае нябеснаму руху свяцiла). У адпаведнасцi з гэтым правiлам вясельны картэж рухаўся ад хаты да храма таксама ў тым жа кiрунку. Зразумела, што вяртанне маладых дадому i першы пасад iх за сумесны святочны стол таксама падпарадкоўваўся той самай старадаўняў завядзёнцы. Таму яшчэ раз нагадаем, што як толькi маладыя пераступяць парог роднай хаты, бацька павяжа iх рукi крыж-накрыж ручнiком i павядзе знiтаваную ў адзiнае цэлае пару за стол у кiрунку злева направа. Што абодва нябесныя свяцiлы, што пара заручаных маладых утваралi гарманiчную цэласнасць i пракладвалi свой Млечны шлях па зямлi. Уважлiвыя чытачы могуць запярэчыць: аўтары ўвесь час iмкнуцца праводзiць паралелi памiж архаiчнай язчыцнiцкай традыцыяй i каштоўнасцямi праваслаўнай культуры i пераконваюць iх у тым, што ў славянскай душы яны суiснуюць гарманiчна, дапаўняючы адно другое. Аднак у гэтым выпадку ўзнiкае пэўная супярэчнасць або мы сутыкаемся з выключэннем з агульнапрынятых правiлаў: сёння ў царкве падчас вянчання маладых абводзяць вакол аналоя супраць руху Сонца, або справа налева. Каб зразумець гэту супярэчнасць, неабходна звярнуцца да недалёкай гiсторыi Рускай праваслаўнай царквы. У 1666—1667 гг. была праведзена так званая Нiканаўская рэформа, якая ўнесла iстотныя змяненнi ў правiлы i нормы жыцця Праваслаўнай царквы. Так, напрыклад, у дарэформенны перыяд iснавала двухпальцавае хрышчэнне, якое сiмвалiзавала дваякую прыроду Хрыста — чалавечую i Боскую. Патрыярх Нiкан уводзiць хрышчэнне трыма пальцамi, якое павiнна было ўвасабляць святую Тройцу — Бога Айца, Бога Сына i Святога Духа. Тады ж было прынята рашэнне аб тым, што Пасхальны хрэсны ход i абвядзенне маладых вакол аналоя будзе заменена на "супрасалонь", г. зн. у кiрунку, зарыентаваным супраць руху Сонца. Аксана Катовiч, Янка Крук.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пераважная большасць рытуальных дзеянняў вясельнага абраду падпарадкоўвалася "залатому" правiлу народнай культуры: любое перамяшчэнне жанiха
|
|