Стрэлы, пагоня, турма...
Стрэлы, пагоня, турма...
Пра выпадак на брэсцкай вулiцы ў сакавiку гэтага года, калi мiлiцыянеры з дапамогай зброi затрымлiвалi п'янага лiхача на аўто, наша газета расказвала. Нагадаю, што аўтамабiль "Мерседэс" рухаўся на вялiкай хуткасцi з бульвара Шаўчэнкi ў кiрунку праспекта Машэрава — самай ажыўленай трасы абласнога цэнтра. Супрацоўнiкi патрульна-паставой службы ўсяляк старалiся затрымаць кiроўцу, прымусiць выйсцi яго з машыны. Але ён не падпарадкоўваўся патрабаванням службовых асобаў. Уцякаючы, вадзiцель нават падняў на капот мiлiцыянера, якi спрабаваў весцi з iм перамовы. Потым рэзкiм манеўрам ён скiнуў чалавека з машыны на асфальт, ад чаго супрацоўнiк мiлiцыi атрымаў цялесныя пашкоджаннi. Не дапамаглi i папераджальныя стрэлы ў паветра. Затрымалi зламыснiка толькi ў двары яго дома. Высветлiлася, што парушальнiк, iм аказаўся грамадзянiн Расii 1980 года нараджэння, быў пазбаўлены вадзiцельскiх правоў яшчэ год таму. І вось суд разгледзеў гэту справу. У адпаведнасцi з прыгаворам суда Маскоўскага раёна Брэста вiнаваты ў здзяйсненнi злачынства павiнен заплацiць штраф у памеры 200 базавых велiчынь, ён таксама пазбаўлены волi тэрмiнам на два гады. Яна СВЕТАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра выпадак на брэсцкай вулiцы ў сакавiку гэтага года, калi мiлiцыянеры з дапамогай зброi затрымлiвалi п'янага лiхача на аўто, наша газета расказв
|
|