21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Баба Ядзя, бацька i вялiкiя рэчы

19.09.2009 14:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Баба Ядзя, бацька i вялiкiя рэчы

Мне было гады тры, можа крышачку болей, але, хутчэй за ўсё, мне было тры. Перад тым як заснуць, я плакаў, глядзеў на белую абкладзеную кафляй грубку i цiха плакаў. Баба Ядзя суцяшала мяне, гладзiла па галаве i пыталася — чаго я румзаю. Я спрабаваў растлумачыць бабе прычыну свайго страху i, адпаведна, нагоду для слёз. Я тлумачыў, а яна мяне не разумела, яна не разумела, што ўсе рэчы ў пакоi павялiчваюцца i пашыраюцца. Шафа, ложак i белая грубка растуць. Яны раздзьмуваюцца i запаўняюць сабою ўвесь пакой. Паветра ў пакоi змяншаецца, мне робiцца цяжка дыхаць, праз гэта я i плачу. Баба Ядзя казала, што рэчы расцi не могуць, што мне гэта толькi падаецца, што мне трэба адпачыць, а каб адпачыць, неабходна выспацца. Нават з заплюшчанымi вачыма, я чуў, як рэчы разрастаюцца i грувасцяцца. Я плакаў з заплюшчанымi вачыма, i так, у горкiх слязах, засынаў. Ранiцай рэчы нiколi не раслi, яны некалькi разоў раслi позна ўвечары. Ужо ў дарослым веку я аднойчы згадаў пра разрастанне рэчаў на ўвесь пакой, i распавёў пра гэта свайму бацьку. Ён сказаў, што ў сваiм дзяцiнстве таксама бачыў, як растуць рэчы, i гэтаксама моцна спалохаўся гэткага дзiва. Бываюць моманты, калi мне моцна хочацца вярнуцца ў той дзiцячы стан, хочацца паглядзець, як разрастаецца цёплая абкладзеная блiскуча-белай кафляю грубка, хочацца заплакаць...

Дзёма i штучны крышталiк

Катаракта прывяла Дзёму ў лякарню. Там замест свайго мутнага яму паставiлi ў вока празрысты, але штучны крышталiк. Пасля аперацыi доктар забаранiў Дзёму тужыцца ў час спраўляння вялiкай патрэбы. Ён i не пнуўся... Выйшаўшы з прыбiральнi, Дзёма вярнуўся ў палату, дзе вылёжваў тыднёвы рэабелiтацыйны тэрмiн, i пачуў ад свайго аднапалатнiка: "Ты ж не тужыўся, Дзёма?" — "Не!" — "Прасядзеў на ўнiтазе паўгадзiны i нi разу не напнуўся?" — "Нi разу!" — "Дык можа ты, Дзёма, нiчога i не змог зрабiць?" — "Усё зрабiў, як мае быць! Я ж не вораг сабе..." — "Зрабiць ты, Дзёма, вiдаць i чуваць, зрабiў, а ваду зноўку не спусцiў!" Устаў, Дзёмка, з ложка i пабег, Дзёмка, спускаць ваду! Толькi не нахiляйся рэзка, бо рэзкi нахiл яшчэ горш, чым пнуцца, Дзёма". Прысаромлены Дзёма пасунуўся з палаты ў прыбiральню, мармычачы сабе ў чорныя вусы: "Чорт, забыўся! Чорт, зноў забыўся! Чорт з iм, галоўнае не забыцца i не патужыцца, бо выскачыць, далiбог, выскачыць з вока крышталiк, i будзе гамон ды чорныя кропачкi ўваччу!"

Мiла i лiсты

Мiле не хапала кахання. Ёй не хапала менавiта кахання, бо любоў i любошчы ў яе былi. Мiла папрасiла мяне напiсаць ёй пару лiстоў пра каханне. Я пiсаў ёй лiсты пра каханне, а яна мне адказвала лiстамi пра любошчы i любоў. Мiла не ўмела пiсаць лiсты пра каханне, а потым узяла i навучылася. Яна навучылася пiсаць лiсты пра каханне ад трэцяй асобы да самой сябе. Цяпер у Мiлы ёсць лiсты пра каханне. У яе ёсць мае лiсты i свае лiсты пра каханне, але ўласна кахання ў Мiлы як не было, так i няма.

Сяржук i маляванне

Дызайнер Сяржук не ўмее маляваць. Чорт бы з iм, чорт бы з ягоным няўмельствам чыркаць па паперы, каб Сяржук не выкладаў менавiта маляванне. А ён, няздара-крываручка, якраз малюнку i спрабуе навучыць студыёзусаў. Як пiсаў разумны турак Актай Рыфат пра такога ж крывалёснага недарэку: "Матэматыцы я не абвучаны, але ж служу ў канторы лiчбаводам. Абажаю баклажаны ў алеi. Я яе люблю, яна мяне не любiць". Так i Сяржук служыць у канторы настаўнiкам малявання. Кантору тую ён ненавiдзiць, а студыёзусаў ён лiчыць тупарозумнымi. Сваёй вiнаватасцi ў тым, што студыёзусы не могуць навучыцца маляваць, Сяржук не бачыць. На ягоным месцы, сумленны чалавек... Ды дзе ты бачыў сумленнага чаландрэка? Сумленны выкладчык... Гэта, дакладна, не пра Сержука. Сумленны даўно б пакiнуў кантору, але гэты крыварукi кантору не пакiне, кантора для яго — адзiная крынiца харчавання. Сяржук з канторы грошы цягне i цягне. Студэнты i бацькi студэнтаў плацяць, бо спадзяюцца за свае грошы атрымаць кавалак навукi, а Сяржук тыя грошы грабе i нiкога не вучыць. Мо ён бы i хацеў навучыць маладзёнаў i маладзiц маляваць, але ж не можа. Ён не можа нават жанчыну аголеную намаляваць! На маляваннi аголенай жанчыны якраз i правяраецца талент малявальшчыка. Можаш аголеную — малявальшчык, не можаш — iдзi прэч роўненькай дарожкаю. Кепскае стварэнне Сяржук — гнюснае, злоснае i бяздарнае. І бяда не ў тым, што ёсць на свеце дызайнёр Сяржук, а бяда ў iншым; у канторах, якiя прапануюць за грошы паслугi па навучаннi, такiх крывагаловых Сержукоў пераважная большасць. Таму, калi на дарозе навучання твайго цi дзяцей тваiх трапляўся цi трапiўся добры выкладчык, яго трэба слухаць, любiць i шанаваць.

Рэлiгiйны чалавек i рытуальны чалавек

Той, хто мае глыбокiя рэлiгiйныя пачуццi, можа быць названы рэлiгiйным чалавекам, што справядлiва. Такi чалавек спрабуе свае пачуццi суаднесцi з той цi iншай царквою. Цэрквы прапаноўваюць рэлiгiйнаму чалавеку шэраг рытуалаў. Рэлiгiйны чалавек можа прыняць рытуалы. У большасцi выпадкаў рэлiгiйныя людзi пагаджаюцца з нейкай колькасцю рытуалаў i нiякiх канфлiктаў з царквою ў iх няма. Але ёсць сярод рэлiгiйных людзей i такiя, што бачаць ненатуральнасць i штучнасць царкоўных рытуалаў. Яны бачаць у царкве шмат рытуальных людзей, якiя старанна выконваюць правiлы, але не маюць у сабе глыбокага рэлiгiйнага пачуцця. Рытуальныя людзi значна больш паспяховыя ў iнстытутах царквы, чым людзi рэлiгiйныя. Рытуальны чалавек i ў царкве выбудоўвае свае паводзiны рацыянальна i лагiчна. Рэлiгiйны чалавек алагiчны, i чым больш моцнае ў яго рэлiгiйнае пачуццё, тым далей ён стаiць ад рытуальнага чалавека i ад царквы. Мне, як мастаку, аднолькава цiкавыя абодва такiя чалавекi. Мяне цiкавiць сваёй прасветленасцю рэлiгiйны чалавек, але не менш цiкавы для мяне i рытуальны чалавек, бо ён здатны займацца саборабудаваннем.

Адам ГЛОБУС.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мне было гады тры, можа крышачку болей, але, хутчэй за ўсё, мне было тры. Перад тым як заснуць, я плакаў, глядзеў на белую абкладзеную кафляй грубку i
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика