ЕБРР дасць Белгазпрамбанку крэдыт на $30 млн
ЕБРР дасць Белгазпрамбанку крэдыт на $30 млн
Еўрапейскi банк рэканструкцыi i развiцця будзе працягваць супрацоўнiцтва з Беларуссю, у прыватнасцi, па фiнансаваннi малога i сярэдняга бiзнэсу. Пра гэта заявiла дырэктар групы па развiццi малога бiзнэсу ЕБРР Чыкако Куна пасля таго, як падпiсала з боку банка крэдытнае пагадненне з ААТ "Белгазпрамбанк" на суму 30 мiльёнаў долараў ЗША для фiнансавання мiкра-, малых i сярэднiх прадпрыемстваў рэспублiкi. Чарговы крэдыт — ужо пяты, якi прадастаўляецца на карысць Белгазпрамбанка на вышэйзгаданыя мэты. Мiж iншым, Чыкако Куна назвала заключэнне гэтага крэдытнага пагаднення найбуйнейшай здзелкай ЕБРР па фiнансаваннi малога i сярэдняга бiзнэсу ў нашай краiне. Еўрапейскi банк рэканструкцыi i развiцця супрацоўнiчае з Белгазпрамбанкам з 1997 года ў рэалiзацыi гэтага прыярытэтнага напрамку дзейнасцi. У 2004—2007 гадах у рамках праграмы ЕБРР па падтрымцы малога i сярэдняга прадпрымальнiцтва былi заключаны тры крэдытныя дагаворы на агульную суму 15 мiльёнаў долараў. А ў кастрычнiку мiнулага года Савет дырэктараў Еўрапейскага банка ўхвалiў адкрыццё на карысць Белгазпрамбанка беспрэцэдэнтнай па сваiх маштабах пяцiгадовай крэдытнай лiнii ў памеры 40 мiльёнаў долараў, першая выбарка у рамках якой у памеры 10 мiльёнаў была ажыццёўлена ў снежнi 2008 года. Такiм чынам, сукупны аб'ём крэдытных лiнiй, што адкрытыя на карысць Белгазпрамбанка, складае 55 мiльёнаў долараў ЗША. Ігар ШЧУЧЭНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Еўрапейскi банк рэканструкцыi i развiцця будзе працягваць супрацоўнiцтва з Беларуссю, у прыватнасцi, па фiнансаваннi малога i сярэдняга бiзнэсу. Пра г |
|